Назаранка, М. Вада з крана… / М. Назаранка // Магілёўская праўда. — 1989. — 3 чэрвеня.
У мяне ў руках некалькі дакументаў, якім больш як сто год. Вось вытрымкі з некаторых з іх.
«Аб’ява ад 10 лютага 1878 года.
3 1878 года горад пачне карыстацца чыстай дняпроўскай вадой.
…Пры паступленні вады з труб домаўладальнікі, якія жадаюць правесці ваду ў свае дамы, кожны асобна або разам, жыўшы на адной вуліцы, могуць заявіць аб гэтым ва ўправу, якая прыступіць да складання праекта правядзення водаправодных шляхоў.
…Домаўладальнікі, заключыўшыя дагаворы на правядзенне водаправодаў у іх дамах, плацяць па шэсць рублёў ад пагонных сажняў за трубы (за кожны кран ад 14 рублёў 50 капеек да 7 рублёў. Расходы на пракладку траншэі, укладку труб, прывядзенне затым у належны выгляд тых участкаў вуліцы адносяцца да абавязкаў прадпрымальнікаў, якія за гэтыя работы ніякіх дадатковых плацяжоў ад домаўладальнікаў патрабаваць не могуць.
…Продаж вады з труб у двары і дамы, якія належаць розным установам і прыватным асобам, належыць не даражэй 30 капеек за сто вёдзер…».
Такім чынам, водаправод у Магілёве быў пракладзены і пачаў працаваць у канцы 1878 ці ў пачатку 1879 года.
У даведачна-бібліяграфічмым аддзеле Публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына г. Ленінграда ў кнізе «Водазабеспячэнне i спосабы выдалення нечыстот у гарадах Pacii, 1912 год», на старонцы 77 запісана:
…«Горад Магілёў, жыхароў 50 тысяч чалавек, дваровых сядзіб 3970, крыніцай водазабеспячэння служыць рака Днепр, 3 артэзіянскія і 63 звычайныя калодзежы.
Вада ў калодзежах здавальняючая, а ў рацэ Днепр забруджаная сцёкавымі водамі.
3 1879 года ў горадзе функцыяніруе водаправод. Водазабор на глыбіні 17 футаў, на адлегласці 10 сажняў ад берега Дняпра. Для ачысткі вады пастаўлены фільтры англійскай сістэмы: прамыванне ж саміх фільтраў робіцца вельмі рэдка, бактэрыялагічны кантроль зусім не праводзіцца, вадамераў не пастаўлена. Водаправодам карыстаецца 425 сядзіб».
…Сёння на прадпрыемстве «Водаканал» працуе 302 чалавекі. Магілёў забяспечваюць вадой 144 артэзіянскія свідравіны, такія буйныя водазаборы, як Карабанаўскі, Дабрасневічы, Зімніцы, Палыкавічы, і інш. Расход вады ў суткі на аднаго жыхара ў Магілёве — 248 літраў.
Ёсць у работнікаў «Водаканала» горада нямала трывог і клопатаў. Сакратар партбюро прадпрыемства, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Міхаіл Фядосавіч Галіноўскі расказвае:
— Сёння горад забяспечваюць вадой 6 буйных водазабораў. Плануецца і сёмы, Сумарокаўскі, які каштуе 6 мільёнаў рублёў. Што такое водазабор? Гэта комплекснае ўзвядзенне, якое склздаецца з раду свідравін, помпавых станцый, рэзервуараў, водаправодных сетак, аб’ектаў электрасілкавання.
Вада, здабываемая з 200- метровай глыбіні ў раёне Магілёва, адна з лепшых у гарадах краіны. Кругласутачна вядзецца кантроль за якасцю вады спецыяльнай службай.
У горадзе вельмі хутка расце жыллёвая забудова, будуюцца новыя прамысловыя прадпрыемствы, уклад жа ў расшырэнне водасетак горада адстае. Напрыклад, адсутнічае дакладная сістэма прыцягнення сродкаў прадпрыемстваў горада ў будзўніцтве і рэканструкцыі інжынернага забеспячэння Магілёва. Тэхнкі, якая б вяла ўлік расходу вады хаця б на жылы дом, на прадпрыемства (такія прыборы працуюць ужо ў краінах СЭУ), няма. Не ставяцца рэгулятары ціску на 9-павярховыя жылыя дамы, нават не прадугледжаны праектамі, хаця пра гэта размова вядзецца даўно.
…Адзін кубічны метр вады насельніцтву абыходзіцца ў 4 капейкі, прадпрыемству — 12 капеек, а капіталаўкладанняў патрабуе больш значных. Берагчы ваду трэба ўсім. Бо крыніцы яе не бясконцыя.
М. НАЗАРАНКА
няштатны карэспандэнт «Магілёўскай праўды»