Ножнікаў, М. У бронзе, мармуры, граніце… / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. – 1989. – 25 мая.
Манументальны летапіс нашай Магілёўшчыны пачынаўся з устанаўлення помнікаў і іншых мемарыяльных збудаванняў у гонар самага дарагога ўсім прагрэсіўным людзям зямлі чалавека. Адным з першых быў помнік Леніну, устаноўлены ў 1937 годзе ў Хоцімску.
Вядома, што быў да вайны першы манумент Ільіча і ў Бабруйску, на тэрыторыі дома адпачынку (цяпер санаторый імя Леніна). Калі ў горад уварваліся немцы, ён знік. Таямніца раскрылася праз 24 гады. У жніўні 1965 г. пры пракладцы траншэі пад цеплатрасу коўш экскаватара натрапіў на вялікі цвёрды предмет. Гэта была скульптура Леніна. Пасля адпаведнай рэстаўрацыі яе ўстанавілі ў раёне вуліц Карбышава і Урыцкага. Імёны ж патрыётаў, якія ў карацейшы тэрмін і тайна схавалі помнік ад ворага (Бабруйск быў акупіраван 30 чэрвеня 1941 года), застаюцца пакуль невядомымі.
Ёсць падобная загадка і ў Магілёве. Бронзавая галава помніка захоўваецца ў пакоі-музеі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў ДК чыгуначнікаў.
Яна знойдэена праз некалькі год пасля вайны ў тайніку, зробленым у адной са сцен Дома культуры, што пачыналі будаваць у адпаведны час і ўстанавілі перед ім помнік Леніну. I гэта скульптура не трапіла ў рукі фашыстаў дзякуючы невядомым савецкім патрыётам.
Быў у Магілёве і яшчэ адзін помнік Ільічу. Яго стварылі бацька і сын Яцыны для першынца сацыялістычнай індустрыі Магілёва — шаўковай фабрыкі (цяпер завод штучнага валакна імя Куйбышава). Стаяў ён перад галоўнай прахадной прадпрыемства з пачатку 30-х гадоў. Гэты твор знішчыла вайна. Цяпер тут новы помнік Леніну.
Першыя помнікі Уладзіміру Ільічу былі не вельмі дасханалымі ў мастацкім сэнсе. Прываблівае ж другі іх сэнс, які ўвасабляў глыбокую любоў працоўных да вялікага чалавека, іх салідарнасць з ідэямі сацыялізму.
Манументальная Ленініяна Магілёўшчыны актыўна папаўнялася і ўзбагачалася ў пасляваенныя дэесяцігоддзі. Бюсты і помнікі Ільічу
за гэты час былі ўстаноўлены на вуліцах, плошчах і скверах, тэрыторыях прадпрыемстваў і навучальных устаноў Магілёва і Бабруйска, Крычава, Быхава, Горак, Бялыніч і Чавус, вёсак Чырвоны Бераг Быхаўскага, Курманава і Ходасы Мсціслаўскэга, Дзягавічы Крычаўскага, Катка Глускага, рабочага пасёлка Глуша Бабруйскага раёнаў.
Асаблівае ўражанне пакідае высокамастацкі манумент, адкрыты ў 1969 годзе на галоўнай плошчы Бабруйска перад будынкам гаркома КПБ і гарвыканкома. Твор скульптара П. Белавусава і архітэктара М. Мызнікава з бронзы, лабрадарыту і бетону лагічна завяршыў і ўзначаліў афармленне і забудову цэнтра горада.
Згодна са звесткэмі, што прыведзены ў томе «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», прысвечаным Магілёўшчыне, зараз на тэрыторыі нашей вобласці звыш 70 манументальных скульптур Уладзіміра Ільіча.
Помнікі правадыру жывуць і будуць жыць вечна. У дні народных свят і ў часы смутку людзі будуць прыходзіць да дарагога чалавека, увасобленага ў бронзе, мармуры, граніце. Ленін заўсёды будзе з намі.
М. НОЖНІКАЎ.