Там, дзе пачынаецца Днепр

 Касцючэнкаў, В. Там, дзе пачынаецца Днепр / В. Касцючэнкаў // Магілёўская праўда. — 1990. — 15 жніўня.

Родныя мясціны

Праз тры рэспублікі: Расійскую Федэрацыю, Беларусь і Украіну нясе свае воды Днепр, рака дружбы народаў.

А пачынзецца яна ў Сычоўскім раёне Смаленскай вобласці. Яе выток знаходзіцца прыкладна ў 47-мі кіламетрах на паўночны захад ад райцэнтра горада Сычоўка. Днепр нараджаецца на тзрыторыі саўгаса «Цішынскі» за сем кіламетраў ад цэнтральнай сядзібы в. Бачарава за паўтара кіламетра ад вёскі Дудкіна. Раней ля вытоку была вёска Аксеніна, якая зараз не існуе.

Ля вытоку Дняпра выкапан калодзеж, пабудавана альтанка. Работнікі лясгаса пасадзілі блакітныя елкі. Месца ўнікальнае. Тут на стыку Смаленскай і Калінінскай абласцей сыходзяцца басейны трох вялікіх рэк, што цякуць у розныя моры. Днепр у Чорнае, Заходняя Дзвіна (Даўгава) — у Бэлтыйскае, Волга — у Каспійскае. Цікава: у нашым раёне Днепр цячэ з поўначы на поўдзень,  а зусім непадалёку рэчка Вазуза цячз з поўдня на поўнач і ўпадае ў Волгу.

Вялікія вытокі прыцягваюць увагу турыстаў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў прыроды роднага краю, аднак дабрацца сюды да гэтага часу маглі нямногія. Кожны школьнік ведае, што рэчкі цякуць з больш высокага месца на нізкае. А Днепр зараджаецца ў балоцістых роўных мясцінах, дзе да апошняга часу проста нельга было праехаць. Аднак зараз становішча мяняецца. Пабудавана нядрэнная грунтавая дарога Сычоўка—Бачара­ва, вядзецца яе асфальтаванне, а там да вытоку ўсяго 7 км. Хутка будзе будавацца і гэты ўчастак дарогі.

Трапіць у Сычоўку можна з поўдня па чыгунцы Масква—Брэст або шасэ са старажытиага горада Вязьмы і чыгункі гэтага ж напрамку. У гэтых мясцінах адбываліся жорсткія бітвы ў вайну 1812 года і ў Вялікую Айчынную. Паблізу ад Вязьмы Хмеліта — радавы маёнтак Грыбаедавых. У Вязьме ёсць бю­ро падарожжаў і экскурсій.

Ад Вязьмы да Сычоўкі 70 кіламетраў. Падарожнічаючы на аўтамашыне, можна наведаць яшчэ шэраг гістарычных месц. Калі ля вёскі Тарбеева павярнуць улева, то праз чатыры кіламетры ўбачыш дом адпачынку «Александрына», размешчаны ў былым маёнтку графаў Лабанавых. Тут маляўнічая прырода, каскад азёр. Далей добры шлях да пасёлка Высокае, дзе быў эдзін з маёнткаў графа Шарамецьева. У ім захаваўся цудоўны палац і рэшткі былой царквы.

За 20 кіламетраў ад Сычоўкі знаходзіцца племзавод «Дугіна». Раней тут быў маёнтак екацярынінскага міністра — Н. I. Паніна. Апошнімі гаспадарамі былі князі Мяшчэрскія. У Дугіна цудоўны парк, якому 150 год.

Праз Вязьму і Сычоўку з поўдня ідуць з Крыма і Закаўказзя паязды на Ленінград і Мурманск. 3 поўначы ў Сычоўку можна трапіць па чыгунцы або аўтамабільнай дарозе са старажытнага рускага горада Ржэў у Калінінскай вобласці, што стаў асабліва вядомы ў Вялікую Ай­чынную вайну.

Сам горад Сычоўка ўтворан па ўказу Кацярыны ІІ у 1776 годзе. Цяпер у ім жыве 9 тысяч чалавек. Працуюць мясакамбінат, заводы электродны і ма­лочны, ільнозавод і іншыя прадпрыемствы. ёсць гасцініца і краязнаўчы му­зей. Горад размешчан у лукавіне рзчак Вазуза і Ласьміна, знаходзіцца ў паўночна-ўсходнім куткуі вобласці за 150 км ад Смаленска.

Сычоўскі раён у асноўным сельскагаепадарчы, развіта жывёлагадоўля. Дут выведзена айчынная парода буйной рагатай жывёлы — сычоўская. Гаспадаркі вырошчваюць збожжавыя, лён, бульбу, кармавыя культуры. Раён, дарзчы, мяжуе з Маскоўскай і Калінінскай абласцямі, з Гагарынскім і іншымі раёнамі Смаленшчыны.

Па шляху з Сычоўкі да вытоку Дняпра варта спыніцца ў вёсцы Бяхцеева. Тут радзіма М. В. Крыленкі, вядомага магіляўчанам дзяржаўнага і рэвалюцыйнага дзеяча. Мясцовы саўгас носіць яго імя. У школе ёсць пакой з рознымі экспанатзмі, звязанымі з жыццём славутэга земляка, яко­му ў 1985 г. устаноўлен помнік у Смаленску ў гонар 100-годдзя з дня яго нараджзння.

Зараз ля вытоку Дняпра цішыня. А ў Вялікую Айчынную вайну тут грымелі жорсткія баі. У кастрычніку 1941 года байцы 119-й гвардзейскай стоапковай Краснаярскай дывізіі стрымлівалі націск ворзга, які рваўся да сталіцы. Тут многа загінула нашых байцоў. Але і многа фашыстаў знайшлі свой ганебны канец.

Кожную вясну ажывае прырода. I зноў вялікі Днепр коціць да Чорнага мора свае воды.

В. КАСЦЮЧЭНКАЎ.
г, Сычоўка, Смаленская вобласць.