Панцялеева, І. Роднай мовы пералівы : [бібліятэка-філіал №2] / І. Панцялеева // Веснік Магілёва. — 2018. — 28 февраля. — С. 14.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваей прыгажосцю i непаўторнасцю, другкя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
На факультэце замежных моў МДУ імя А. Куляшова праграма святочных мерапрыемствау была насычанай і разнастайнай.
Распачалося ўсё з віктарыны «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!», у якой прынялі ўдзел 9 каманд. Пытаннi былі звязаны не толькі з роднай мовай, апе і літаратурай, гісторыяй i культу рай беларусаў. Другім выпрабаваннем стаў лінгвакультуралагічны квэст з удзелам 8 каманд, кожная з якіх мусіла як мага хутчэй наведаць чатыры станцыі і правільна адказаць на пытанні. Завяршылася свята алімпіядай па беларускай мове і літаратуры, у якой свае веды правяралi 40 студэнтаў факультета замежных моў 1-4 курсаў. Пераможцы атрымалі падарункі ад прафкама студзнтаў.
А. ДОЎГАЛЬ,
намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай
рабоце факультэта замежных моў
У бібліятэцы СШ №9 прайшоў літаратурны калейдаскоп «Роднай мовы пералівы».
Вучні 5-х класаў слухалі беларускія песні, вершы, прыказкі, прымаўкі, называлі імёны тых дзеячаў, якія ўнеслі ўкпад у развіццё беларускай мовы і літаратуры. Мэта мерапрыемства: даць уяўленне пра значэнйе роднай мовы ў жыцці чалавека і дапучыць моладзь да вытокаў і глыбіні нашай культуры, высветліць ролю беларускай мовы ў развіцці культуры, літаратуры, мастацтва.
А. НІЖАГАРОДАВА,
бібліятэкар
Беларуская — самая мая», — пад такім дэвізам у СШ №19 адзначалі Дзень роднай мовы.
Урокі ў гэты дзень у школе пачыналіся прывітаннямі на роднай мове, паэтычнымі хвілінкамі. У фае гучала беларуская музыка. Вучні, настаўнікі і бацькі мелі магчымасць дакрануцца да прыгажосці нашай мовы, знаёмячыся з матэрыяламі выставы «З любоўю да роднага слова!»
Завяршылася свята флэшмобам «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!», у якім актыўны ўдзел прынялі вучні 6-х класаў.
Н.ЗЯТКІНА, настаўнік
беларускай мовы і літаратуры
Настаўнікі беларускай мовы СШ №41 праводзяць розныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы.
«Беларускамоўныя чацвяргі» парадавалі вучняў пачатковай школы «Вяселымі калядкамі», а вучні сярэдняга ўзросту змаглі рэалізаваць свае артыстычныя здольнасці ў конкурсе інсцэніровак урыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў.
Бібліятэка-філіял №2 імя Шамякіна прапанавала старша-класнікам урок «Чароўная кветка беларускай паэзіі», прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Яўгеніі Янішчыц.
Для навучэнцаў арганізавалі вандроўку ў Мінск у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. З цікавасцю дзеці слухалі гісторыю жыцця і творчасці вялікага песняра. Наведалі Нацыянапьную бібліятэку, якая ўразіла кожнага з прысутных, абудзіла цікавасць да кнігі.
I. ПАНЦЯЛЕЕВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
У бібліятэцы СШ №2 была арганізавана конкурсная праграма «Квітней, родная мова».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 10 класа. Дэвіз дня гучаў так: «Хай жыве непаўторная, з легендаў i казак сатканая, вобразная, вольная, пявучая, цудоўная родная мова».
Для ўсіх карыстальнікаў бібліятэкі дэманстраваліся кніжныя выставы «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся», «Дала мне маці гэту мову», гучалі беларускія народныя песні i музыка беларускіх кампазітараў.
I. BETPABA
загадчык бібліятэкі,
I. КЕЙЗЕРАВА,
бібліятэкар
У Міжнародны дзень роднай мовы ў я/с № 43 дзеці вывучалі беларускія вершы і размаўлялі пра родны край, горад, мову.
У сярэдніх i старэйшай групах прайшлі сумесна с бацькамі выставы міні-газет «Багатая, родная ты мова».
Н. БОРЫКАВА,
намеснік па АД
Цікавыя мерапрыемствы падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы СШ №45.
Вучням 5 «Б» класа таксама пашчасціла акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. Яны сталі ўдзельнікамі конкурса «Наша спадчына». Дзеці складалі словы, састаўлялі сказы па слову, удзельнічалі ў граматычнай гульні-загадцы, канструявалі словы, лічылі літары і гукі ў словах, падбіралі аднакаранёвыя словы, вусна апісвалі предмет і адгадвалі яго. Вучні з цікавасцю разглядалі прадметы хатняга ўжытку і разважалі, як гэтыя рэчы маглі служыць нашым продкам і як яны называліся. Парадавала тое, што многія з вучняў раней іх бачылі ў сваіх бабуль і дзядуль і змаглі многае npa іx расказаць.
Святлана ЯКАЎЛЕВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
У я/с №109 надаецца вялікая ўвага фарміраванню каштоўнастных адносін да беларускай мовы.
Разам з вучнямі і настаўнікамі ў СШ №33 былі арганізаваны «Беларускія вячоркі». Дзеці ў нацыянальных касцюмах здолелі перанесці прысутных у мінулае, дапамаглі дакрануцца да народнай спадчыны праз песні, жарты, вершы, адчуць мілагучнасць роднага слова. Госці і выхаванцы прынялі ўдзел у народных гульнях, танцах. А напрыканцы гучалі беларускія народныя песні, у якіх былі пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту.
А. СІДАРЭНКА,
выхавальнік
У д/с №91 надаецца вялікая ўвага развіццю беларускага маўлення.
Выхавацелі знаёмяць дзяцей з беларускім фальклорам, з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, кожны чацвер у сярэдняй і старэйшай групах праводзяць заняткі на беларускай мове. Таксама я/с супрацоўнічае з тэатрам лялек. I вось у госці да дзяцей прыехала казка «Прыгоды Кабасі і Бакасі», якая расказала аб прыгодах двух малых парася. Дзеці ўважліва сачылі за дзеяннем казкі, суперажывапі героям. Дзякуючы пастаноўцы выхаванцы зразумелі, што такое сапраўднае сяброўства, узаемавыручка. Казка выклікала добрыя пачуцці i цудоўны настрой.
Людміла ПРУДНІКАВА,
намеснік загадчыка па АД