Магілёў — горад, дружалюбны да дзяцей і падлеткаў

Бачкарова, Ю. Магілёў — горад, дружалюбны да дзяцей і падлеткаў : [Магілёў прымаў форум «Горад дружалюбны да дзяцей і падлеткаў: ад ініцыятывы да платформы для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця»] / Юлія Бачкарова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 1 верасня. — С. 5. 

Магілёў прымаў форум «Город, дружалюбны да дзяцей і падлеткаў: ад ініцыятывы да платформы для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця». Да мерапрыемства далучыліся члены маладзёжных парламента з 25 беларускіх гарадоў — удзельнікаў ініцыятывы ЮНІСЕФ, а таксама прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў і міжнародных арганізацый.

Двухдзённы форум уключыў у сябе адукацыйныя мерапрыемствы для маладзёжнага актыву краіны, а таксама дыскусійную пляцоўку, дзе быў абагульнены вопыт мясцовага кіравання ў інтарэсах дзяцей і падлеткаў, разгледжаны пытанні эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі, арыентаванай на патрэбы падрастаючага пакалення.

“Духоўна-маральныя каштоўнасці, выбар жыццёвых прыярытэтаў дзяцей, якія мы закладваем сёння, наўпрост паўплываюць на тое, якой наша Беларусь будзе заўтра, — адзначыў на адкрыцці пленарнага пасяджэння форуму намеснік старшыні Магілёўскага абл-выканкама Андрэй Кунцэвіч. — Мяркую, што абмен вопытам у рамках нацыянальнага партнёрскага форуму гарадоў, дружалюбных да дзецей і падлеткаў, будзе спрыяць удасканаленню інавацыйных форм і метадаў уключэння падрастаючага пакалення ў працэсы прыняцця рашэнняў і рэалізацыю сацыяльна значных ініцыятыў. Неабходна ўлічваць, што сёння дзеці і падлеткі хочуць не толькі ўспрымаць мэтавыя ўстаноўкі дарослых, але і самі актыўна ўдзельнічаць і ўплываць на рашэнні, якія прымаюцца”.

Па словах Андрэя Міхайлавіча, у Магілёўскай вобласці пражывае больш я.к 205 тысяч дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Сацыяльная падтрымка дзяцей пачынаецца з дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якая прадугледжвае выплату 11 розных відаўдапамог. Сістэмай дзяржаўных дапамог у рэгіёне ахоплена каля 55 тысяч дзяцей. Штогод ажыццяўляецца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Напрыклад, у гэтым годзе такую дапамогу атрымалі больш як 18 тысяч непаўналетніх.

“У мэтах забеспячэння здароўя і дабрабыту дзяцей з 2005 года тры ўстановы аховы здароўя вобласці маюць сертыфікаты ЮНІСЕФ “Бальніца добразычлівага стаўлення да дзіцяці”, — працягнуў ён. — Функцыянуюць тры цэнтры, дружалюбныя да падлеткаў, — у Магілёве, Бабруйску і Горках. Дасягнуты высокі ўзровень міжведамаснага ўзаемадзеяння па пытаннях арганізацыі комплекснай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Акрамя гэтага, у вобласці развіваецца сіс-тэма аховы дзяцінства, якая забяспечвае рэалізацыю права дзіцяці на выхаванне ў сям’і. Так, на сённяшні дзень 83,3% ад агульнай колькасці выяўленых дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, перададзены на выхаванне ў сям’ю. А колькасць дамоў сямейнага тыпу з 2010 года павялічылася з 32 да 54. За 11 гадоў рэалізацыі Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” узровень сацыяльнага сіроцтва скараціўся ў рэгіёне ўтры разы.

Забяспечана права кожнага дзіцяці на годную і якасную адукацыю, фізічнае і духоўнае развіццё. За апошнія два гады на Магілёўшчыне ўведзены ў эксплуатацыю сярэдняя школа на 1020 месцаў у Крычаве і дзіцячы яс-лі-сад на 240 месцаў з басейнам у Магілёве, два жылыя дамы ў Бабруйску і Магілёўскім раёне для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Урачыстае адкрыццё яшчэ адной сярэдняй школы на 1 020 месцаў адбудзецца ў Бабруйску ўжо 1 верасня.

“3 2015 года Магілёўская вобласць прымае ўдзел у рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку з 2017 года ён ахапіў тэрыторыю ўсёй вобласці, — працягнуў Андрэй Кунцэвіч. — У рамках яго рэалізацыі забяспечваецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, рост заработнай платы педагагічных работнікаў”.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца даступнасці агульнай сярэдняй адукацыі за кошт развіцця шматфункцыянальнай сеткі навучальных устаноў. Арганізавана вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, развіваецца профільная адукацыя, функцыянуюць класы педагагічнай накіраванасці. У гэтым навучальным годзе адкрываюцца аграрный класы.

Якасць агульнай сярэдняй адукацыі павышаецца таксама за кошт актыўнага ўкаранення ў адукацыйны працэс інфармацыйных тэхналогій. Як вынік, у 2018 годзе 30% выпускaў сярэдняй школы мелі сярэдні бал атэстата больш за 8,5, атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём атрымалі 335 выпускнікоў 11 -х класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай — 405 выпускнікоў 9-х класаў.

Даступнасць спецыяльнай адукацыі забяспечваецца шляхам развіцця інклюзіўных тэндэнцый, стварэння неабходнай адукацыйнай прасторы ва ўсіх установах адукацыі, дзе вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Так, на базе трох устаноў прафесійнай адукацыі ў Магілёве, Бабруйску і Хоцімску функцыянуюць цэнтры прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Для адпачынкавай дзейнасці старшакласнікаў таксама створаны ўсе неабходныя ўмовы, як вынік — ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі заняты больш за палову школьнікаў. У дзіцячых школах мастацтваў і клубных фарміраваннях сістэмы культуры займаюцца больш як 32 тысячы дзяцей, ва ўстановах спорту — амаль 35,3 тысячы непаўналетніх.

Таксама Андрэй Кунцэвіч звярнуў увагу на створаную ў галіне сістэму мер па сацыяльнай падтрымцы і стымуляванні адораных навучэнцаў. Напрыклад, у мінулым годзе стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сталі 115 навучэнцаў, 61 студэнт і 25 педагогаў. Акрамя таго, штогод (пачынаючы з 2003 года) лепшым навучэнцам, студэнтам і маладым работнікам прысуджаецца спецыяльная прэмія Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 50 базавых велічынь.

Завяршылася мерапрыемства адкрытай дыскусіяй з моладдзю, падвядзеннем вынікаў форуму і падпісаннем рэзалюцыі.

Наступны дзень форуму быў не менш прадукцыйным. Так, прадстаўнік ЮНІСЕФу Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар абмеркаваў з кіраўніцтвам гарадскога выканаўчага камітэта шэраг пытанняў, звязаных з прысваеннем Магілёву статусу горада, дружалюбнага да дзяцей, а таксама сустрэўся з ініцыятыўнымі маладымі людзьмі — удзельнікамі форуму.

Ганаровы госць ацаніў высокі патэнцыял абласнога цэнтра, адзначыўшы, што тут вядзецца мэтанакіраваная работа, каб палепшыць жыццё дзяцей і падлеткаў, рэалізоўваюцца значныя маладзёжныя праекты, удзяляецца павышаная ўвага здароўю і адукацыі моладзі. Менавіта тэта дало Магілёву магчымасць нароўні з Масквой, Парыжам, Мадрыдам і іншымі гарадамі свету далучыцца да глабальнай ініцыятывы, у аснове якой ляжыць такая канцэпцыя мясцовага дзяржаўнага кіравання, пры якой гарадскія ўлады, установы і грамадскія арганізацыі рэалізоўваюць асноўныя палажэнні Канвенцыі аб правах дзіцяці, а таксама прыцягваюць увагу грамадскасці да пытанняў дзяцінства.

«Калі кажуць, што мы любім дзяцей, — гэта добра, але клапаціцца пра іх — гэта важна, — падкрэсліў Рашэд Мустафа Сарвар. — Для мяне паняцце любоў з’яўляецца неад’емнай часткай клопату, а не проста ўвасабленнем слоўі пачуццяў”.

Таксама высокі госць адзначыў, што цеснае партнёрства з Магілёвам будзе працягнута і сістэматызавана. Напрыклад, у хуткім часе горад можа стаць пілотнай пляцоўкай праекта па бюджэтным фінансаванні ў інтарэсах дзяцей у рамках ініцыятывы «Горад, дружалюбны да дзяцей». Гэта новая ініцыятыва, якая яшчэ знаходзіцца ў развіцці і не патрабуе сур’ёзных выдаткаў. У яе аснове — дэталёвы аналіз і кропкавае бюджэтнае фінансаванне, якое разлічваецца з улікам патрэб і інтарэсаў дзяцей і падлеткаў.

У завяршэнні сустрэчы прадстаўнік ЮНІСЕФ выказаў упэўненасць, што кожны ўдзельнік гэтага форуму атрымаў незабыўны і пазітыўны вопыт.

Юлія БАЧКАРОВА.