Архіепіскап, асветнік, філосаф…

Ножников, М. Архіепіскап, асветнік, філосаф… / М. Ножнікаў // Могилевские ведомости. — 1992. — 3 декабря. — С. 7.

275 год з дня нараджэння Г. Каніскага

Імя гэтага чалавека і сёння не вельмі вядомае ў Магілёве. Хоць і запісана ў многіх украінскіх, рускіх, беларускіх даведніках і энцыклапедыях. З розныні азначэннямі, якія паасобку не могуць вызначыць талент і сутнасць Георгія Каніскага, які пражыў каля 73 год, з іх 40 — у Магілёве.

Гэта ў нас, бадай, адзіны прыклад, хапі асоба такога маштабу і глыбіні вельмі доўгі час аказвала моцны ўплыў на жыццё, гісторыю і культуру Магілёва, і нават трох усходнеславянскіх народаў.

20 лістапада споўнілася 275 год з дня нараджэння (1717 г.) у т. Нежыне, цяпер Чарнігаўскай вобласці Рыгора Восіпавіча Каніскага, сына небагатага, але радавітага ўкраінскага казака.

У 1728 годзе хлопчык пастулае ў Кіева-Магілянскую духоўную акадэмію, у 1743 г. заканчвае гэтую славугую навучальную ўстанову. З 1745 г. ён у 28 год становіцца ў ёй прафесарам філасофіі I паэтыкі, у 1751-м — рэктарам.

З 1755 г. I да канца сваіх дзён (памёр 13 лютага 1795 г.) Георгій (тэта імя прыняў пры пастрыгу ў манахі) Каніскі — Maгілёўскі і Беларускі (з 1783 г.) архіепіскап. Быў пахаваны ў Спаскай кафедральнай царкве (на яе месцы корпус будтрэста N 12).

Каніскі чалавек многіх выдатных якасцей. Філосаф (аўтзр сэмэстойных лекцыйных курсаў), паэт і драматург (аўтар вершаў і п’ес), страсны прапаведнік — змагар за правы праваслаўных у Рэчы Паспалітай, гісторык («Историческое известие о Могилевской епархии…»), пісьменнік («Записки Конисского о том, что в России до конца XVI века не было унии”), асветнік (заснавальнік друкарні і духоўнай семінарыі ў Магілёве). Збор твораў Г. Каніскага (выйшаў у 1835 г. у Пецярбургу) чытаў і даў станоўчую рэцэнзію ў сваім часопісе «Современник» А.С. Пушкін.

Бронзавы барэльеф славутага вучонага і асветніка змешчаны на помніку «1000-годдзе Расіі» у Ноўгарадзе (адкрыты ў 1862 г.) сярод выяў 129 знакамітых гістарычных асоб усходніх славян ад часоў Кіеўскай Русі.

Неўзабаве мяркуецца ўстанавіць бронзавую мемары- яльную дошку на былым архіерэйскім палацы ў Магілёве (вал Чырвонай Зоркі, 3), дэе жыў Г. Каніскі, назваць яго імем адну з вуліц горада.

М. НОЖНІКАЎ