Казімір Семяновіч

Яцкевіч, З. Казімір Семяновіч / З. Яцкевич // Вестник могилева. — 1992. — 4 декабря.

Нарадзіўся гэты выдатны чалавек недзе каля 1600 году, ён паходзіў з роду дробных князёў Семяновічаў, якім належаў ў канцы XIV стагоддзя двор Быхаў, а тэксама зямля Дубра венская. Такім чынам мы можам меркаваць, што ён ураджэнец Магілёўскага Падняпроў’я.

Пасля атрымання першапачатковай, досыць грунтоўнай адукацыі (юнак добра ведаў шэраг моў), ён становіцца вайскоўцам. I тут ён эахапляецца артылерыйскай справай і, верагодна, трапляе ў асобны «корпус адэльманаў», які ўтвораны каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам lV (1632-1648 гг.) з мэтай прывабліваць шляхцічаў у артылерыю.

Варта прыгадаць, што каралём былі нададзены гэтаму корпусу вялікія прывілеі і арганізавана навучэнне ўсім навукам, неабходным артылерыстам. Семяновіч вывучае каралеўскія арсеналы зброі, навейшую тэхнічную літаратуру, праводзіць разнастайныя вопыты, робіць феерверкі. Дзякуючы каралю Уладзіславу IV, ён змог патрапіць у Нідзерланды і іншыя краіны Заходняй Еўропы, дзе працягеае вывучаць навейшыя дасягненні ў галіне піратэхнікі і інш., а таксама пра- водзіць разнастайныя вопыты.

У 1646 г. Казімір Семяновіч быў адкліканы з замежжа і прызначыны на пасаду інжынера кароннай артылерыі. Вясной 1648 года ён прызначаецца намеснікам начальніка кароннай артылерыі. Увесь гэты час навуковец не спыняе сваёй даследчыцкай дзейнасці. У канцы 1648 года К. Семяновіч з дазволу новага караля Рэчы Паспалітай выходзіць у адстаўку і з’язджае ў Нідзерланды, дзе працягвае працу над таямніцамі артылерыі.

I, нарэшце, у 1650 годзе ў друкарні Я. Янсана на лацінскай мове выходзіць першая частка кнігі нашага таленавітага земляка «Вялікае мастацтва артылерыі». Відавочна тэта не магло здзейсніцца без падтрымкі ўплывовага мецэната, якім быў, як засведчана ў прадмове кнігі, эрцгерцаг Леапольд-Вільгельм Габсбург (1614 — 1662) — віцэ-кароль Бельгіі і Бургундыі, намеснік гішпанскага караля ў Нідзерландах. У наступным годзе ў той жа друкарні кніга выходзіць яшчэ раз, толькі ўжо на французская мове.

У 1676 годзе выйшаў нямецкі пераклад кнігі Семяновіча.

Кніга «Вялікэе мастацтва артылерыі» мела 304 старонкі, 22 табліцы. 206 малюнкаў, выкананых самім аўтарам. Яна складаецца з пяці раздзелаў, прадмовы і заканчэння. Мэту выдання Семяновіч вызначае так: «…выданнем гэтае працы я хацеў бы зрабіць паслугу сваёй Радзіме і сваім суайчыннікам; якія заўсёды выяўлялі вялікую схільнасць да гэтай навукі…”

Наш выдатны земляк у 1650 годзе ўпершыню апісаў канструкцыю шматступеневай ракеты (менавіта ён, а не Цыялкоўскі ці Р. Бінг). Яго імя бясспрэчна павінна быць ушанавана ў Магілёве. I апошняе: тым хто жадае падрабязней пазнаёміцца з жыццём і творчасцю К. Семяновіча, раю набыць кнігу Бельскага і Ткачова «Вялікае мастацтва артылерыі».

З. ЯЦКЕВІЧ