Сідарэнка, Б. Магілёўскі краязнаўца XVII ст. / Б. Сідарэнка // Ратуша. — 1992. — 10 лістапада.
Праблемы, звязаныя з узнікненнем горада Магілёва і ранейшай гісторыяй, хвалявалі не толькі сучаснікаў нашых, але і нашых продкау. Амаль 300 год таму назад, 29 траўня 1693 г., магілёвец Траім Раманавіч Сурта пачаў ствараць свой летапгс Рьісвечаны гісторыі роднага горада.
Хто тэты чалавек пасвайму сацыяльнаму стану і чым каштоўныя для нас ягоныя даныя? У «Уводзінах» да сваёй працы Сурта падпісваецца «лаўнікам і купецкім старастам». У прыходна-расходных кнігах Магілёва тэта імя сустракаецца ў 1679, 1686, 1688, 1690 г.г. У тэты час Трафім Раманавіч як член гарадскога магістрата, займае пасады «шафара» (скарбніка), які займаўся зборам падаткаў, а ў канцы года павінен быў зрабіць падрабязную справаздачу аб фінансавай дзейнасці.
Ён выконвае шэраг адказных даручэнняў, звязаных з куплей-продажам і іншымі фінансавымі справамі. Па разумению свайго асяроддзя, Суртапаважаны чалавек, моцнага дабрабыту. I невыпадкова ён абіраецца купецкім старастам.
Звесткі з гісторыі горада Сурта пачаў збіраць яшчэ з 50-х г.г. XVII ст., і першая спасылка на уласныя назіранні датуецца 1655 годам. У 1693 годзе ён сабраў гэтыя назіранні, дапоўніў больш раннімі звесткамі з гісторыі Маплёва, Сваю справу летапісец Трафим Раманавіч працягваў да самай смерці, якая выбіла пяро з ягонай рукі ў 1701 годзе.
Безумоўна, Сурта быў сынам свайго часу і, зразумела, што гісторыя Магілёва бачылася ім працягам біблейскай гісторыі, якая звязвалася з вандраваннем апостола Андрэя Первазванага па Дняпру і паданием пра Ноя і ягоных сыноў. Але магілёўскі летапісец прыводзіць і ўласныя высновы, зробленыя на падставе дакументаў старых людзей, а таксама ўласных назіранняў.
Першая дата, якая прыводзщца ім — 1526 год — была дата будаўніцтва магілёўскага замка ў часы Жыгімонта-Аўгуста. Але пільны’ магілёўскі краязнаўца заўважае, што замак з воласцю за некалькі соцен гадоў да гэтага ўжо існаваў. Ен не быў сучаснікам ладзей з 1526 па 1655 год, але, дзякуючы яму, мы досыць пабрабязна ведаем падзеі ванны 1648-1665 г.г. (бясспрэчна не выключана, у некаторых момантах больш падрабязная рэдакцыя).
Галоўнай сваёй задачай Трафім Раманавіч Сурта лічыў праслаўленне роднага горада, але ў той жа час адзначаў, што ягоная праца не прызначана да лублікацыі. Па ягоных нататках мы можам меркаваць аб асаблівасцях мясцовага жыцця, побыту і нацыянальным складзе магілёўцаў. Для Сурты Магілёў горад набожны, у якім шмат храмаў, рамеснікаў і вучоных людзей.
Складальнік магілёўскага летапicy XVII ст. для свайго часу быў досыць адукаваным чалавекам, які быў знаёмы не толькі з гістарычнай літаратурай распаўсюджанай у Еўропе і бясспрэчна ў Вялікім княстве: гэта — хроніка Віцебскага каменданта Гваныні, гісторыка М. Стрыйкоўскага, Кіеўскага епіскапа Інакенція Гізэлян, з разнастайнай біблейсай літаратурай і магчыма адным са спісаў аповесці мінулых гадоў. Ен валодаў шэрагам моў: беларускай, расейскай, польскай і лацінскай.
Сёння мы з улэуненасцю можам сцвярджаць, што гісторыя Магілёва была б беднай, калі б мы не мелі даных, сабраных Суртам.
На жаль, летапіс Сурты дайшоўда нас у болыи позніх слісках і перакладах. Тэта — «Хроніка горада Магілёва» М. і Ю. Трубніцкіх на лольскай мове і лераклад другой паловы XIX ст. М. Г. Гартынскага. Адсутнасць арыгінала летапісу ставіць лерад намі шмат пытанняў. На якой мове ў розныя часы тсаўся летапіс, наколькі моцна ён перароблены лазнейшымі здакцыямі. Але верагодней за усе тэта была старабеларуская мова, на якой да 1746 года лісаліся дакументы магілёўскага магістрата і друкаваліся кнігі ў маплёускан друкарж.
«Хроніка беларускага горада Маплёва» бясслрэчна (Іаставіць перад намі яшчэ не адмо пытанне, але ў наступным годзе адбудзецца трохсотгоддзе з лачатку складення летапісу маплёўскім гісторыкам Трафімам Раманавічам Суртам. Варта было 6 увекавечыць ягонае імя ў назвах маплеўскіх вулщ ці ллошчаў, а таксама ў экспазіцыі кра и анчага музея.
Б. СІДАРЭНКА.