Георгій Каніскі

Ножнікаў. М. Георгій Каніскі / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1992. — 19 лістапада.

…Надышла 275-я гадавіна з дня нарадження выдатнага нашага гараджаніма, які з’явіўся На Свет божы 20 лістапада (9-га па старому стылю) 1717 г. ва У краінскім горадзе Нежыне Ця пер Чарнігаўскай вобласці, а ў Магілёў трапіў 38-гадовым сталым мужам. Як імеў за плячыма Кіева-Магіл янскую акадэмію (адзін са славутых Цэнтраў асветы і навукі ўсяго славянства), звание прафесара гэтай акадэлліі і нават насаду рэктара ў 1751—1755 гг.

Паколькі асоба Георгія Восіпавіча Каніскага, выхадца з небагатага казацкага роду, вельмі шматмерная, — слыжмся толькі на асноўных найбольш прыкметных фактах яго 78-гадовага жыцця, з якіх больш палавіны звязана з Магілёвам. Дзейнасцю ў імя праваслаўя, навукі, асветы, гісторыі, уз’яднання Беларусі з Расіяй.

 У 1728 г. Г. Каніскі паступіў У Кіева-Магіл янскую акадэмію, ледзь не першую дну на тэрыторыі сённяшняга СИД. Студэнты яе вывучалі лацінскую, старажытныя грэчаскую і яўрэйскую, польскую, славянскую і літаратурную ўкраінскую мовы, антычную міфалогію, класічную тэорыю паэтьікі і практычнае верша-складанне, філасофію, багвслоўскія навукі.

Сярод выкладчыкаў 6ылі найбольш вядомыя вучоныя таго часу — Феафан Пракаповіч , Стэфан Каліноўскі, Сільвестр Ньлябка, Міхаіл Казачынскі, Сімеон Тадорскі, Мітрафан Даўгалеўскі.

У 1743 г. Каніскі трапляе ў лік лепшых выпускнікоў, якія штогод папаўняюць выкладчыцкі састаў. Пастрыгаеццв ў манахі Брвцкегв мвнвстыра, дзе прымае духоўнас імя Георгій (хрьішчоньі быў як Рыгор), з якім и увайшоў у гісторыю.

Два гады іераманах вывучае творы (на мове арыгі: налаў) Арыстоцеля, Плутар-Цыцэройа, Авідзія, Берилл Эразма Ратэрдамскага, Яна Амоса Каменскага, Дэкарта, Галілея, Гасендзі, А. Кантэміpa, М. Ламаносава, В. Тацішчава…

3 1745 г. Каніскі становіцца за прафесарскую кафсдру і чытае ўлосны курспаэтыкі. Піша вершы і п’есы, якія стазяцца ў акадэміі. тьіры гады выкладае філасофію ў двух варыянтах курса, ім самім распрацаванага. Яго погляды звалюцыяніруюць да з’яўлення ў іх элементаў матэрьі ял ізму, збліжэння з доследным прыродазнаўствам, узмацнення рацыяналістычных тэндэнцый.

У 1755 г. Г. Каніскі становіцца архіепіскапам, пераязджае ў Магілёў. Тут ён апынуўся ў віхуры палітычнай і рэлігійнай барацьбы за правы праэаслаўных жыхароў края ў Рэчы Паспалітай, супраць кагаліцызму і ўніяцтва. Часта раз’язджаў па гарадах і сёлах Усходняй Беларусі, выступаў, заклікаў да з’яднання Беларусі з Расіяй.

З 1783 г. Г. Каніскі насіў сан беларускага праваслаўнага архіепіскапа.

Ім напісаны кнігі «Историческое известие о епархии Могилевской…», «Записки Конисского о том, что в России До конца XVI века не было унии», «Права и свободы жителям Короны Польской и Великого княжества Литовского, исповедующим грековосточмую религию» (но польской мове выйшла ў Бершове у 1767 г.).

У сваіх казаннях Каніскі крытыкуе асобных прадстаўнікоў пануючых класаў, улады, нядбайных, хців ых і ляніоых святароў. Не патрабуючы карэнных змен сацыяльнага строю (быў прыхільнікам прыгону), ён тым не менш высту пае за класавы мірг гармонію класавых інтарэсаў, за рэформы.

Каніскі — страсны прыхільнік асветы. У я го доме у Магілёве працавала друкар ня. 1м створана духоўная семінарьгя, якая існавала з 1757 па 1917 г. У яе прымалі праваслаўных беларусаў, якія не мелі ў Рэчы Паспалітай доступу да навукі і ведаў.

У 1786 г. у Магілёве Катек і выдаў на лацінскай мове курс паэтыкі Ф. Пракапозіча.

С ярод твораў Г. Каніскага курсы паэтыкі «Правілы паэтычнага мастацтва» і філасофіі на лацінскай мове, інтэрмедыі, вершы, казанні, прамовы.

Памёр Каніскі ў Магілеве 13 (2) лютага 1795 г. Быў пахаваны ў кафедральной Спаскай царквы, якая стаяла на тым месцы, дзе зараз адміністрацыйны корпус будтрэста № 12. Царква была паўразбурана ў час Вялікай Айчыннай ванны. Канчаткова знішчана ў канцы 40-х гг. разам з магілай Каніскага.

Пад кіраўніцтвам Каніскага віленскі дойлід Іаган Крыштоф Глаўбіц пабудаваў у Магілёве прыгаданую Спаскую царкву (1762), існуючы архірэйскі палац (1785, позняе барока), будынак духоунай семінарыі (не захаваўся) і інш.

Збор твораў Г. Каніскага ў 2-х тамах выйшаў У Пяцербургу ў 1835 г. Сваю рэцэнзію на іх змясціў А. С. Пушкін у псршай кніжцы толькі што заснаванага ім часопіса «Совремснник». Ён пісаў у прыватнасці: «…Георгий есть один из самых достопамятных мужей минувшего столетия. Жизнь его принадлежит истории… Проповеди Георгия просты и даже несколько грубы, как поучения старцев первоначальных; но мх искренность увлекательна. Политические речи его имеют большое достоинство». Добра адгукнуўся пра Каніскага і В. Р. Бялінскі.

Творы Г, Каніскага «Слова и речи» выйшлі у Магілеве роўна сто год назад, у 1892 г., у губернскай друкарні.

Сярод вучняў Г. Каніскага ў Кіева-Магілянскай акадэміі быў славуты ўкраінскі філосафг паэт, музыкант, педагог Рыгор Скаварада (1722 — 1794).

Скульптурны партрэт Г, Каніскага (бзрэльеф) змешчаны на вядомым помніку »1000-годдзе Расіі» ў Ноўгарадзе сярод выяў 129 найбольш вядомых дзеячаў усходняга славянства, пачынаючы ад Кіеўскай Русі.

Толькі ў Магілёве памяць аб славутым чалавеку не ўвекавечана ніяк, не лічачы ўпамінання аб ім у экспааіцыі абласнога краязнаўчага музея.

Надзея ёсць. У 1990 г, створаны музей гісторыі г. Магілёва, ші о з 1992 г, зиаходзіцца ў былым палацы Г. Каніскага, які пасля высялсння цяперашніх жыльцоў будзе ператвораны ў помнік нашай культуры. Думаецца, патрэбны мемарыяльны знак на будынку і наданне ідая Каніскага адной з вуліц горада. Тэты чалавеі заслужыў добрую памяць. Будзем жа ўдзячнымі!

М. НОЖНІКАУ.