Пушкін, І. Магілёўскія шкларобы / І. Пушкін // Ратуша. — 1992. — 10 лістапада.
Аб развітым шкларобстве Ўсходняй Беларусі сведчаць таможныя кнігі Вязьмы, Цверы, Масквы, Тулы, Смаленска і іншых гарадоў. Яны даюць звесткі, з якіх месц княства вывозілі шкляные вырабы і які быў іх асартымент. У 1623-1624 г.г. магілёўскія купцы неаднаразова прывозілі ў Вязьму то паліўную кераміку, то скляніцы на вазах, то «6 сундукоў стекол зеркальных». 11 лютага 1649 года магілёўскі купец Алтух Анісімаў прывёз у Маскву «на 4 вазах 3 скрыні скла». У 1695 годзе (15 красавіка) прывезлі з Магілёва Biно у «2-х скляніцах, адна маленька». Наяўнасць мясцовага шкларобства Магілёве ў першай палове XVII ст. пацвярджаецца пералікам тавараў, што прывозіліся ў 1651 годзе беларускімі купцамі ў Тулу. Матэрыялы аб зборы у Смаленску мыта ў 1651,1652, 1674-1673 г.г. з беларускіх купцоу таксам а сведчаць, што ў Маплеве быў буйны цэнтр шкларобства, бо «могтёвцы» Логвін Амяльянаў, Уладзімір Жданаў, Алфім Хамутоускі, Рыгор Пятроў, Фёдар Якаўлеў, Восіп Раткоў, Сымон Андрэеў, Сымон Фёдараў, Гаўрыла Іваноў, Іван Грыгор’еў прывозілі «скло», «шклянкі» і «скляніцы» ў «скрынях», «шкатунках», «олстрах», «на вазах», «погребцах», у «корабках».
Прычым, першыя звесткі аб ужыванні і экспарце люстэркаў у Беларусі датычацца Магілёва, адкуль у 1623 і 1624 г.г. магілёўскія купцы Іван Піліпавіч Мокас і Захар Сідараў неаднаразова прывозілі ў Вязьму то «6 сундуков стекол зеркальных», то «8 сундуков зеркальных». Шкада, што зараз цяжка ўявіць, якая была ў Маплёве тэхналопя вырабу люстранога шкла і люстзркаў, як яны аздабляліся.
У актавых кнігах Магілёва за 1679 год упамінаюцца выдаткі магістрата за «фляшы шкляныя осьмак десять». У Маплёве не толькі выраблялі шкляные вырабы, але і вучылі гэтай справе. Напрыклад, жыхар Бранска Андрэй ісакаў паслау у Магілёў ў 1653 годзе да Аляксандра Воины сваиго чалавска Федзьку Аргамачнікава навучыцца буднай справе. Апошні прабыў у Маплёве і Галоўчыне 20 тыдняў.
Аб значных памерах шкларобства па ўсходніх раёнаў Беларусі сведчаць даныя таланімікі: словы «гута» і «буда». На паўночным усходзе Магілёўшчыны захаваліся назвы вёсак Кісялёва Буда, Красная Буда. Спрыяла шкларобству наяўнасць мясцовай сыравінысоды на Гомельшчыне і мела на Магілёўшчыне (у м. Бабовічы), багатых лясоў, шматлікіх рэчак, пяскоў, тлустых глін для тыгляў інш.
Магілеўскія гуты аыраблялі «стекла зеркальные» I пастаўлялі іх у сундуках «шкло короаатое», «олстра малые с скляницами», а таксама шкляніцьі вялікія і маленькія, кварты, фляшы, «стекло оконйчное». Частка шкляніц і люстэрак размалеўвалася фарбамі і золатам. «Шкло короватае», якое лрывозілі э Магілёва, вымяралася ў копах.
3 часоў Кіеўскай Русі на Беларусі не спынялася вытворчасць шкла, бо гэтыя эемлі не былі пад татарамангольскім прыгнетам. Тут захаваліся I працягвалі раэвівацца нават вытворчасці і дзкарыроукі шкла, лаліўной керамікі, ратьбы па дрзву, чаканкі, металічнага ліцця і іншых рамёстваў. Відавочна, што ва Усходняй Беларусі выраб шкпа задавальняў мясцовы полыт, а лішкі яго вывозіліся ў Маскоўскую Русь.
Менавіта з Усходняй Беларусі у XVII ст. у Маскоўскую дзяржаву было вывезена больш 1000 высокакваліфікаваных рамеснікаў, якія ўзнавілі там многія віды вытворчасці і рамёстваў, што прыйшлі ў заняпад з прычыны шматвя-епдга татара-мангольскага прыгнёту. Сярод гзтых рамеснікаў былі і беларускія махстры шклянон справы. У падмаскоуных сёлах Васкрасенскім і Тайніц-кі/м пражывалі беларускія рамеснікі і купцы, сярод якіх быў шклароб «Офонь-ка’Юлин из Колысн», мешчанін Шилова Івашкэ Самойлау.««окнйшнйк» і інш.
У першам палове XVIII ст. узнік шэраг буйных шкляных мануфактур на Беларуси ва ўсходніх абласиях іх называл! заводам:. Буннымі шклянымі мануфактурам) (вотчынамі) на маплеушчыне Зылі — у Магілёве, у месцах Елізавеціна (1724), Беліца (1734), Батаева (1760),, г. Крычаве (1760). в. Лубянка (1760). Акрамя гаго, латрзбна памятаць, што ў Магілёве вырабам шкла займаліся шкларобы, якія ўваходзілі ў склад зводных гарадскіх цзхау.
Аналізуючы ўзноўленыя формы посуду XVI-XVIII ст ст., якібыў знойдзены лад час археалагічных расколак у 1990-1991 г.г., археолагам Яцкевічам 3., можна зрабіць вынік, што пераважнай формай быу цыліндр: паддоны стоп, збаноў і скляніц, шклянкі, столы, чары і раструханы. Канічныя формы сустракаліся ў чаш келіхаў, вярхоў збаноў, а таксама ў паддонаў. Былі шматграныя кварты, пляшкі. Шарападобйыя формы былі характэрны для фляш, ніжніх частак збаноў, канструктыўных элементаў ножак пад назвай «Шарык». Падрабязнае і дакладнае вывучэнне знойдзеных лад час расколак шкляных вырабаў наперадзе.
Магілеўскія майстры ўнеслі пзўны ўклад у развіццё шкларобствЭ патрэбна, каб іх вырабы занялі пачэснае месца сярод помнікаў мастацтва і кульы нашай Бацькаўшчыны.
Ігар ПУШКІН.