Зюзькевіч, Н. Служэнне любімай справе : [намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковыя класы) СШ № 38 Магілёва А. А. Міхайлоўская] / Наталля Зюзькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 20 снежня. — С. 14.
Школа. Першы звонок. Дзверы шырока адчынены ў свет ведаў. Любімыя педагогі. Самыя светлыя ўспаміны захоўвае памяць пра той час. Яны дарагія нам, таму што мы ўсе родам з дзяцінства. У кожнага было 1га верасня, быў першы настаўнік, імя якога з асаблівай цеплынёй і душэўнасцю мы ўспамінаем і ў юнацтве, і на схіле гадоў. Той, хто сустрэў дзіця, адчыніў яму школьныя дзверы і павёў у таямнічы свет, поўны загадок і адкрыццяў. Пра аднаго з прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі і пойдзе размова. Сёння гэта ўжо вопытны, высокапрафесійны педагог намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковыя класы) сярэдняй школы № 38 Магілёва Алена Аляксееўна Міхайлоўская.
Калі настаў час задумацца пра тое, па якой дарозе ў жыцці пайсці, то асаблівых ваганняў і цяжкасцей у выбары прафесіі ў Алены не было. Маці — педагог, бацька — афіцэр сістэмы правапарадку. I яна ў сваіх марах бачыла толькі шырока расчыненыя дзверы школы, дзясяткі дапытлівых вачэй і пачуццё шчасця адтаго, што будзе даваць адказы на іх бясконцыя “Чаму?». Сама яна вучылася ў сярэдняй школе № 18 Магілёва ў матэматычным класе, што вельмі дапамагло ў будучыні сістэматызаваць свае думкі, погляды і мэты. У той жа час сур’ёзна захапілася музыкай, скончыла музычную школу па класе фартэпіяна.
Значную ролю ў выбары прафесіі адыграла і тое, што быў у яе яркі прыклад — любімая настаўніца рускай мовы і літаратуры. Людміла Васільеўна Кавалёва вельмі старанна сама рыхтавалася да ўрокаў і вучыла дзяцей думаць самастойна. Алене хацелася быць падобнай да яе, адпавядаць узроўню яе ведаў, эрудыцыі, інтэлігентнасці.
Пасля заканчэння школы яна падала дакументы ў тагачасны Магілёўскі педагагічны інстытут. Практыку праходзіла ў сваёй жа школе ў вопытнага педагога Алены Міхайлаўны Шупік, якая была намеснікам дырэктара і шчодра дзялілася з капегамі сваім вопытам, ведамі, методыкай работы. Уражвалі яе стыль, уласцівая толькі ёй манера работы з дзецьмі. Для студэнткі гэта была вельмі вялікая школа педагагічнага вопыту.
Пасля заканчэння інстытута перад ёй, як гэта і мроілася ў марах юнацтва, шырока расчыніліся дзверы новай на той час школы № 43 Магілёва. Як кажуць, пашанцавала і з дырэктарам — ім быў Валерый Іванавіч Дзмітрыеў, вопытны, чулы, карэктны кіраўнік. Тут, у гэтым калектыве, ужо не Алена, а Алена Аляксееўна, стала фарміравацца як педагог, як будучы лідар калектыву настаўнікаў пачатковых класаў.
— Галоўнае ў тым, што было ў каго вучыцца, набірацца вопыту, педагагічнага майстэрства. Усім гэтым шчодра дзялілася намеснік дырэктара па пачатковай школе Таццяна Віктараўна Драздоўская. Я, у той час маладая настаўніца, можа, вельмі захоплена, алезусім шчыра бачыла ў ёй ідэал кіраўніка калектыву педагогаў, які глыбока засвоіў сваю прафесію, пазнаў псіхалогію як сваіх падначаленых, так і дзяцей. Дзякуючы ёй, я зразумела, што значыць быць сапраўдным настаўнікам. I мне хацелася стаць такой жа, як Таццяна Віктараўна, — расказвае суразмоўніца.
Якраз на тэты час прыйшоўся пачатак двухтысячных гадоў, калі ў школах сталі асвойваць новыя адукацыйныя методыкі. Алена Аляксееўна пачала займацца ўкараненнем метаду развіццёвага навучання Мікалая Зайцава.
— Мы былі аднымі з першых у рэгіёне, хто выкарыстоўваў тэты метад, — тлумачыць Алена Міхайлоўская. — Праводзілася шмат семінараў розных узроўняў, даваліся адкрытыя ўрокі. Мне тэта вельмі падабалася, і я з задавальненнем іх праводзіла.
Укараненне перадавых педагагічных тэхналогій, пастаяннае ўдасканаленне майстэрства не засталіся незаўважанымі. Алена Аляксееўна неаднаразова была ў ліку прызёраў на прафесійных конкурсах. Яе пастаяннае імкненне да самаразвіцця адпаведна ацанілі. У 2006 годзе Алена Аляксееўна атрымала назначэнне з павышэннем і стала намеснікам дырэктара ў сярэдняй школе № 38 горада.
Працоўныя заданы крыху змяніліся, гарызонты пашырыліся, аб’ём работы стаў іншым. Але энтузіязм Алены Міхайлоўскай даў магчымасць ёй згуртаваць вакол сябе калектыў аднадумцаў, працай якіх задаволены і кіраўніцтва школы, і бацькі вучняў.
— У апошнія гады значна вырас алімпіядны pyx. Даследчая дзейнасць наш канёк. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што ў ёй удзельнічаюць усе класы, кожны настаўнік прадстаўляе сваю работу. Калі яна не праходзіць на раённым або гарадскім узроўні, то чытаецца і слухаецца ў школе. Але выніковасць гэтай работы значная. Асаблівую актыўнасць тут праяўляюць настаўнікі Наталля Мікалаеўна Напрэенка, Жанна Аляксандраўна Галецкая, Тамара Васільеўна Лапо, Святлана Барысаўна Жаўнова, Лілія Уладзіміраўна Пахомава, Таццяна Мікалаеўна Казлова. Сярод вучняў больш за ўсіх захоплены даследаваннямі Дзіяна Міхайлоўская, Аляксей Акінчыц, Аляксей Непапушаў, Вераніка Міланіч, Алена Коўган, Дар’я Мікалаева, Валерыя Русак. Работа доўжыцца ўжо сем гадоў, за тэты час мы атрымалі 38 дыпломаў на раённых конкурсах і 17 — на гарадскіх. Такім чынам, мы ў ліку лідараў. Наш вопыт атрымаў даволі шырокае раслаўсюджанне. У нас ужо шмат гадоў працуе даследчае таварыства «Момант ісціны». Яно вядзецца па пэўных методыках. Даследчая дзейнасць праходзіць амаль на кожным уроку настаўніка. Тэта таму, што я сама выйшла са школы развіццёвага навучання і вельмі заахвочваю гэтыя метады і падыходы, — падкрэслівае Алена Аляксееўна.
Паводле яе слоў, у 38-й школе яна сутыкнулася з праблемай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Стала ўдзяляць гэтым пытанням шмат часу і ўвагі. Упершыню былі створаны ўмовы для навучання вучняў з парушэннем апорнарухальнага апарату, якія перамяшчаюцца на калясках. Таксама было наладжана ўзаемадзеянне з Бабруйскай школайінтэрнатам для дзяцей, якія дрэнна чуюць.
Асаблівасцямі даследчай дзейнасці вучняў з’яўляюцца сацыяльныя праекты. Вось і адна з работ. Мы ездзілі ў Бабруйскую школу-інтэрнат, дзеці вучылі мову жэстаў. Нашы вучні спрабавалі размаўляць, назіралі, як атрымліваецца. Выхаванцы інтэрната прыязджалі да нас, праводзілі сумесны ўрок два і настаўнікі — сурдапедагог і звычайны настаўнік, — гаворыць Алена Міхайлоўская.
Характерна, што за ўсімі праектамі, алімпіядамі, конкурсамі не забыты самі дзёці. Уся работа праводзіцца толькі дзеля дзяцей.
— Калі няма разумения з боку дзіцяці, то ўсё губляе сэнс. Вядома, тэта прынцыпы гуманней педагогікі, школа жыцця. Вось заходзіш, напрыклад, у клас, ідзе ўрок літаратурнага чытання, глядзіш на вучняў, і калі ў іх вачах пуста, то настрой падае, значыць, недзе недапрацавана, нешта зроблена не зусім прафесійна. Урок неабходна правесці так, каб дзеці былі ўражаны, загарэліся. Таму што кожны з іх ужо асоба, вывады робіць індывідуальныя. I неабходна пастаянна шукаць шляхі пранікнення ўдухоўны светдзіцяці, каб нічога не парушыць, а дапамагчы ўмацаваць пазітыў, дапытлівасць. Садзейнічаць развіццю станоўчых якасцей, далікатна адказаць на праблемы, якія яго хвалююць. Трэба дапамагчы дзіцяці, якое шукае сцяжынкі ў вызначэнні сваёй пазіцыі ў навакольным свеце, — лічыць Алена Аляксееўна.
Нягледзячы на тое, што 38-я школа — звычайная ўстанова адукацыі, тут ёсць усё неабходнае для развіцця здольнасцей дзяцей. Тут створаны ўмовы для заняткаў рознымі відамі мастацтва.
— Напрыклад, для заняткаў харэаграфіяй ёсць кабінет, дзе заняткі праводзіць настаўнік са спецыяльнай вышэйшай адукацыяй Вольга Міхайлаўна Братко. Яна сама шые касцюмы, ставіць нумары, супрацоўнічае з бацькамі. Толькі ў мінулым годзе іх творчасць прынесла школе 12 дыпломаў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню. Адраджаецца музычная адукацыя, заняткі выяўленчым мастацтвам, — адзначае Алена Міхайлоўская. — На месцы мы не стаім, і знаходзімся ў пастаянным пошуку. У такім і кірунку будзем працаваць і далей.
Наталля ЗЮЗЬКЕВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў
сярэдняй школы № 38 Магілёва