Вытокі любові

Івашнёва, А. Вытокі любові : [сярэдняя школа № 28 Магілёва] / Алена Івашнёва // Настаўніцкая газета. — 2019. — 17 студзеня. — С. 14. 

Малая радзіма назаўсёды застаецца ў тваёй памяці, бо я на — часцінка тваёй душы, твайго сэрца. Для адных малая радзіма — гэта горад, веска, двор, у якім прайшлі лепшыя дзіцячыя і юнацкія гады.

Для вучняў сярэдняй школы № 28 Магілёва гэта Ямніцкі і Рабочы пасёлкі, вуліцы Biшнявецкага, Чалюскінцаў, Мельнікава і, вядома, сама школа.

Пра любоў нашых вучняў да родных мясцін сведчыць школьны этнаграфічны музей, які дзеці нядаўна абнавілі і папоўнілі цікавы-мі прадметамі. Члены этнаграфіч-нага аб’яднання адправіліся ў вёскі Магілёўшчыны і знайшлі там нямала ці-кавых старадаўніх артэфактаў, у пры-ватнасці фотаздымкаў, пагутарылі са старажыламі. Так з’явілася арыгінальная выстава “Тут пачынаўся лёс тваіх бацькоў”. Пры музеі працуе літаратурны гурток “Спроба пяра”, і нядаўна прайшоў конкурс сачыненняў “Маё любімае месца ў родным горадзе’’. Значную ўвагу атрымала і экспазіцыя малюнкаў і дакументальных матэрыялаў “Мікрараён, у якім я жыву”.

Умацаванню ў вучняў любові да малой радзімы садзейнічаюць не толькі музейныя экскурсіі. Гэтая любоў пачынаецца з павагі да сваіх блізкіх, сваёй сям’і. Менавіта гэтай тэме была прысвечана нядаўна праведзеная пазнавальная гульня “Гісторыі жывыя сведкі», у якой бралі ўдзел сем’і Бондар, Каровіных, Аўсяйковых, Чухманавых. Удзельнікі мерапрыемства нібыта гарталі жывыя старонкі гісторыі кожнай сям’і, адчулі каштоўнасць чалаве-чага жыцця.

У Ямніцкім пасёлку праводзіцца свята двара, дзе нашы вучні з задавальненнем даюць канцэрты для мясцовых жыхароў, ладзяць традыцыйныя народныя святы. На песенных традыцыях Ямніцы прайшло этнаграфічнае свята “Каля-ды’’. Акрамя гэтага, дзеці рэалізоўваюць сацыяльны праект мікразоны № 11 “Двор — на перезагрузку”, у рамках якога наводзяць чысціню ў дварах пасёлка і даглядаюць магілы воінаў-інтэрнацыяналістаў, нашых былых вучняў Андрэя Мельнікава і Уладзіміра Яфрэмава.

Малая радзіма — тэта не толькі месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш, але і неба над галавой, дзе мільгаюць зоркі і куды ўзносяцца твае мары. Любавацца зоркамі малой радзімы вучням дапамагае астранамічная пляцоўка, якую дзеці абсталявалі пад кіраўніцтвам настаўніцы фізікі і астраноміі В.В.Драгальчук. Папулярнасцю карыстаецца і краяз-наўчы турнір “Ведай свой родны край”. Удзельнікі інтэрактыўнай віктарыны праходзяць дыстанцыю ў некалькі этапаў і адказваць на пытанні па гісторыі, геаграфіі, экалогіі і развіцці Магілёўскага раёна.

У снежні 2018 года нашай школе споўнілася 50 гадоў. З гэтай нагоды мы працуем над відэафільмам “Школа ў справах і абліччах”, у якім апавядаецца пра вучняў і настаўнікаў, школьнае мінулае, цяперашні час і, вядома, пра будучыя планы. Школа — гэта не толькі ўрокі, перапынкі, адзнакі, бацькоўскія сходы, вучэбныя чвэрці. Школа — крыніца, з якой пачынаецца, мацнее і застаецца назаўсёды любоў да блізкіх, сяброў, родных мясцін, сваёй вялікай і малой радзімы.

Алена ІВАШНЁВА, дырэктар сярэдняй школы № 28 Магілёва.