Арыенцір — якасць і выніковасць

Сінькевіч, Г. Арыенцір — якасць і выніковасць : [выніковая калегія галоўнага упраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 12 сакавіка. — С. 8. 

Павышэнне якасці адукацыі, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў   падрастаючага пакалення — на гэтых пытаннях галоуным чынам была акцэнтавана ўвага ўдзельнкау выніковай калегіі галоўнага ў правлення па адукацыі Маплёускага аблвыканкама. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел наместнік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, а таксама наместнікі старшынь, начальнікі аддзелау і ўпрауленняў па адукацыі рай(гар)выканкамаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі абласнога падпарадкавання.

Пасяджэнне калегіі адкрыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў,які ў сваім выступленні падвёў вынікі работы па сацыяльна-эканамічным развіцці сферы адукацыі Магілёушчыны за мінулы год.

— Летась індыкатарам работы галіны з’яулялася рэалізацыя Дзяржаунай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка”. Галоуным арыенцірам навучальных устаноў была дзейнасць, накіраваная на выхаванне падрастаючага пакалення сапрауднымі грамадзянамі і патрыётамі, — паведаміў У. У. Рыжкоў. Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, спрацавалі па ўсіх напрамках адукацыйнай дзейнасці дастаткова плённа. Нарыклад, функцыянаванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі было скіравана не толькі на якасць, але і на эканамічную эфектыўнасць. Вялікую работу правялі па ўдасканаленні даступнасці навучання, забеспячэнні яго арыентаванасці на запыты дзяцей і бацькоў.

Ва ўмовах павышаных патрабаванняў да якасці адукацыйнага працэсу сістэма адукацыі Магілёўшчыны функцыянуе стабільна, паказваючы станоўчую дынаміку, у тым ліку ў міжнародных рэйтынгах. Створаны ўмовы для падтрымкі таленавітай моладзі. Вынік — перамогі на міжнародных алімпіядах. За апошнія два гады прадстаўнікамі вобласці заваявана 9 пераможных медалёў на міжнародных алімпіядах па хіміі, геаграфіі, матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы.

Але ёсць і недахопы. Так, па шэрагу вучэбных прадметаў на ЦТ выпускнікі рэгіёна знізілі свае паказчыкі. Прычына гэтага ў тым, што не ўсюды эфектыўна наладжана прафарыентацыйная работа. Трэба скаардынавана працаваць над тым, каб кожны старшакласнік змог правільна вызначыцца з прафесійнай будучыняй.

— Сёння якасць адукацыі не павінна вымярацца выключна вынікамі ўдзелу ў алімпіядным руху і цэнтралізаваным тэсціраванні. Адукацыю трэба ацэньваць па ўзроўні асобаснага і сацыяльнага развіцця кожнага вучня. Пры гэтым неабходна стварыць умовы для прафесійнага самавызначэння дзяцей, забяспечыць іх канкурэнтаздольнасць у сучасным свеце. За апошнія гады выразна выбудавалася сістэма ўзаемадзеяння ўстаноў розных тыпаў, вызначаны асноўныя напрамкі іх развіцця, рэалізоўваюцца традыцыйныя і новыя адукацыйныя праекты, — адзначыў У.У.Рыжкоў.

Адзін з такіх ажыццяўляецца ў Горацкім раёне. На базе мясцовых агульнаадукацыйных устаноў у супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй рэалізоўваецца інавацыйны праект “Малая акадэмія”. Ён з’яўляецца рэгіянальнай мадэллю прафесійнага самавызначэння навучэнцаў і накіраваны на развіццё вучэбных кампетэнцый на факультатыўных занятках з паглыбленым вывучэннем прадметаў. У рамках праекта арганізавана работа міжшкольных факультатываў з прыцягненнем выкладчыкаў БДСГА. Аналіз вынікаў работы паказаў, што навучэнцы “Малой акадэміі” ў поўным складзе паступаюць ва ўстановы сельскагаспадарчага профілю.

Падбору прафесійна арыентаваных абітурыентаў вельмі садзейнічае таксама функцыянаванне класаў педагагічнай іаграрнай накіраванасці. У педагагічных класах сёлета вучацца 475 дзяцей, у аграрных — 273 вучні. 3 2018 года выпускнікі могуць атрымаць і пэўную прафесію, наведваючы заняткі па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне’’. Зараз падрыхтоўку па 29 прафесіях атрымліваюць звыш 2000 навучэнцаў.

— Прафесійнай падрыхтоўцы навучэнцаў трэба ўдзяляць павышаную ўвагу. Сёння значная частка незанятых у эканоміцы рэгіёна — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Амаль палова з іх мае за плячыма толькі базавую або сярэднюю адукацыю. Яны неканкурэнтаздольныя на рынку працы. Таму неабходна больш плённа працаваць над арганізацыяй прафесійнай падрыхтоўкі вучняў старшых класаў з магчымасцю атрымання дадатковай адукацыі на базе прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў. Больш за тое, неабходна больш уважліва паглядзець на пералік працоўных спецыяльнасцей, па якіх вядзецца навучанне. Яны павінны быць запатрабаванымі. Далейшага пашырэння вартыя аграрные і педагагічныя класы, функцыянаванне якіх станоўча ўплывае на выніковасць прафарыентацыі, — заўважыў намеснік старшыні аблвыканкама А.М.Кунцэвіч.

 Адметна, што ў мінулым годзе значная работа праводзілася па выхаванні падрастаючага пакалення, абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, стварэнні ўмоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці грамадства. Так, дзеля ўключэння дзяцей у актыўную сацыяльную дзейнасць у абласным цэнтры творчасці быў абсталяваны сучасны рэсурсны цэнтр маладзёжных ініцыятыў “Прыступ-кі”. У мэтах фарміравання высокай экалагічнай культуры ў вобласці развіваюцца “зялёныя школы”. Крычаўскі раён уступіў у праект “ЭкаЭнергетыка” пры падтрымцы праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. Створаны ў Краснапольскай раённай гімназіі STEM-цэнтр стаў пляцоўкай па навучанні праграмаванню, развіцці даследчай дзейнасці дзяцей. У Касцюковіцкай раённай гімназіі ўзнік цэнтр падтрымкі дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў, дзе агучыць свае слушныя ідэі могуць навучэнцы з усяго раёна.

— Сёння наспела неабходнасць пераасэнсавання ролі моладзі, якая актыўна імкнецца да самавызначэння. Маладыя людзі маюць трывалае жаданне больш шырока ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў у жыцці свайго рэгіёна. Таму задача ўлад, сістэмы адукацыі — пачуць ідэі і прапановы моладзі, падтрымаць маладзёжныя ініцыятывы, — падкрэсліў А.М.Кунцэвіч.

Як было адзначана на пасяджэнні, прыярытэтным павінна заставацца і развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей. I хоць у гэтым кірунку ўжо склалася даволі плённая сістэма работы, неабходна працягваць усебаковае раскрыццё дзіцячых тапентаў. Менавіта так робяць у Бабруйску. Тут выбудавалі пакрокавую сістэму работы з адоранымі навучэнцамі. Мясцовыя настаўнікі вырашылі працаваць у адным ключы. У горадзе стварылі адзіную сетку метадычных аб’яднанняў педагогаў-прадметнікаў, цэнтры па рабоце з адоранымі навучэнцамі, спецыяльныя трэнерскія клубы. Пра эфектыўнасць такой сістэмы лепш за ўсё сведчаць дасягненні дзяцей. Выніковасць удзелу бабруйскіх школьнікаў у алімпіядным руху літаральна за некалькі гадоў павысілася ў разы. Годны прыклад для пераймання, таму яго вырашана было актыўна ўкараняць у іншых раёнах.

Станоўча працавалі летась установы дашкольнай адукацыі. Якасць і даступнасць адукацыйных паслуг для дашкольнікаў забяспечваюцца за кошт будаўніцтва новых устаноў, вяртання ў сетку будынкаў, якія раней выкарыстоўваліся не па прызначэнні. Працягваецца работа па развіцці прыватных дзіцячых садоў, павелічэнні колькасці гасразліковых і кароткачасовых труп у дзяржаўных установах. Але працаваць ёсць над чым. Так, летась ва ўстановах дашкольнай адукацыі істотна павысіўся паказчык колькасці дзён, прапушчаных адным выхаванцам па хваробе. Шукаць прычыны і прымаць меры па выпраўленні сітуацыі будуць праз міжведамаснае ўзаемадзеянне.

А вось у прафесійна-тэхнічнай адукацыі за справаздачны перыяд упор рабілі не толькі на якасць, але і на забеспечэнне балансу інтарэсаў рэгіёна, арганізацый — заказчыкаў кадраў. Падрыхтоўка рабочых вядзецца з улікам рынку працы, тэхнічных і тэхналагічных змяненняў у эканоміцы. Ажыццяўляецца перападрыхтоўка дарослага насельніцтва, адкрываюцца новыя спецыяльнасці. Набыццё прафесіі становіцца папулярным у моладзі. За мінулы год выпуск з ус-таноў прафтэхадукацыі склаў звыш 5 тысяч чалавек. Амаль усім прадастаўлена першае рабочае месца. Але сутыкалася прафтэхадукацыя вобласці і з праблемамі, асноўнай з якіх стала камплектацыя навучэнцамі. Вырашэннем пытання па фарміраванні сярод навучэнцаў цікавасці да рабочых прафесій можа стаць больш шырокае выкарыстанне прафарыентацыйнай работы пачынаючы з малодшых класаў школы, а таксама працяг стварэння шматузроўневых устаноў інтэграванага тыпу.

—Працягваецца работа па рэарганізацыі ўстаноў, дакладней — стварэнні сеткі шматузроўневых устаноў прафесійнай адукацыі інтэграванага тыпу. Дзякуючы ўзбуй-ненню, значна павышаецца практычнасць выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы, больш правільна выкарыстоўваецца кадравы рэсурс аб’яднаных устаноў, выключаеццадубліраванне падобных спецыяльнасцей, — падкрэсліў У.У.Рыжкоў.

Па яго словах, станоўчая дынаміка назіраецца і ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўных праграм. Так, выкананне ўстаноўленых у галіне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў і паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця забяспечана ў поўным аб’ёме.

Падчас пасяджэння асабліва ўважліва была разгледжана таксама тэма выхавання і пазаўрочнай занятасці навучэнцаў.

—У рэгіёне склалася цэласная сістэма работы ў гэтым кірунку. Да выхавання падрастаючага пакалення далучаны ўсе зацікаўленыя структуры. Агульная праца дазваляе дасягаць добрых вынікаў у плане выхавання сапраўдных грамадзян. Акрамя таго, высокі axoп пазаўрочнай занятасцю прывёў да зніжэння падлеткавай злачыннасці. Але спыняцца на дасягнутым нельга. Трэба працягваць працаваць у гэтым рэчышчы, — матываваў калег У.У.Рыжкоў.

Чарговы раз увага прысутных на пасядэнні калегіі акцэнтавалася на тым, што ў сённяшняй няпростай эканамічнай сітуацыі дадатковыя грашовыя сродкі кіраўнік установы адукацыі можа знаходзіць праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці і платных адукацыйных паслуг. Дадатковыя крыніцы матэрыяльных сродкаў можна знайсці і ў бюджэтным фінансаванні. Трэба толькі навучыцца рацыянальна іх выкарыстоўваць. На тэта быў скіраваны пілотны праект па нарматыўным фінансаванні ўстаноў адукацыі. Эканомнае расходванне бюджэту прыносіць значныя зрухі: у навучальных установах паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база, павялічваецца заработная плата педагагічных работнікаў. Пераход устаноў адукацыі на нарматыўнае фінансаванне застанецца ў прыярытэце і сёлета.

—Педагагічная грамадскасць Магілёўшчыны заўсёды ставіць перад сабой амбіцыйныя планы і мэтанакіравана працуе над іх ажыццяўленнем. Сістэма адукацыі вобласці з году ў год дэманструе стабільныя паказчыкі. Шэраг праблем ёсць, але ў вас шмат незадзейнічаных рэзерваў. Калі ўзяцца за справу разам, атрымаецца дынамічна развівацца і далей, — запэўніў прысутных дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі М.У.Мірончык.

Настаўніцтва вобласці ў мінулым годзе добра справілася з выкананнем ускладзеных на яго задач. Руплівая праца шматтысячнага калектыву педагогаў вобласці неаднаразова адзначалася на самым высокім узроўні. Сёлета асновай у дзейнасці настаўнікаў застанецца асоба дзіцяці, накіраванасць на выхаванне годных і ініцыятыўных грамадзян. Аднак у пастанове калегіі гэтае заключэнне стала не адзіным. Удзельнікі пасяджэння прынялі шмат іншых рашэнняў. Яны павінны стаць тым падмуркам, на якім у найбліжэйшай перспектыве будзе будавацца развіццё сферы адукацыі рэгіёна.

Ганна Сінькевіч