Кранае струны дзіцячай душы

Сінькевіч, Г. Кранае струны дзіцячай душы : [кіраўнік ўзорнай студыі класічнай гітары «Рэнесанс» Г. Р. Еселеўскі] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2020. — 22 лютага. — С. 12. 

Музыка вабіла мяне з дзяцінства. Яна хутка стала неадемнай часткай майго жыцця. Але не менш цікавіла мяне і гісторыя. Калі стаяў перад прафесійным выбарам, спыніўся ўсё ж на гістарычным факультэце сучаснага МДУ імя А.А.Куляшова, — паведаміў Г.Р.Есялеўскі.

Толькі пасля атрымання дыплома Гары Рыгоравіч зразумеў, што яму больш хацелася б навучаць дзяцей не гісторыі, а музыцы. Так пачаўся яго працоўны шлях у сферы дадатковай адукацыі. Першымі выхаванцамі сталі навучэнцы, якія наведвапі ў той час гарадскі Палац культуры імя Куйбышава.

— Менавіта тады, яшчэ ў першыя гады работы, канчаткова прыйшло ўсведамленне, што маё прызванне — адкрываць дзецям дзіўны свет музыкі, — успамінае Пары Рыгоравіч.

Праз пэўны час пасля набыцця педагагічнага вопыту Г.Р.Есялеўскі прыйшоў на работу ў сённяшні Цэнтр творчасці “Эверэст” Магілёва. У гэтай установе ён плённа працуе І цяпер. Усяго ж рабоце з дзецьмі Пары Рыгоравіч прысвяціў больш за 50 гадоў.

Сваю работу ў “Эверэсце” ён пачаў са стварэння студыі класічнай гітары “Рэнесанс”. Жадаючых вучыцца заўсёды было шмат. Хутка студыя атрымала звание “ўзорнай”. Сёння яна ўяўляе сабой дзіцячы мастацкі калектыў, які наведваюць каля 80 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 7 да 18 гадоў.

3 кожным са шматлікіх навучэнцаў Пары Рыгоравіч імкнецца знайсці агульную мову, улічваючы індывідуальныя здольнасці і рысы характару. На яго погляд, універсальнага сродку зносін з вучнямі не існуе. 3 аднымі працаваць лёгка, да іншых трэба шукаць падыход. I ён гэты падыход шукае. Шукае праз сваю спагаду і дабрыню да дзяцей, умение выклікаць цікавасць і захапіць музыкай.

— Акрамя асноў ігры на класічнай гітары, на занятках мае вучні асвойваюць электрагітару, займаюцца вакалам, вывучаюць музычную літаратуру. А яшчэ — часта гутарым на розныя тэмы, бо мы не проста калектыў. Мы — сапраўдныя сябры. I для мяне гэта вельмі важна, бо быць педагогам — значыць, і вучыць, і выхоўваць. Я імкнуся перадаць вучням нейкі свой жыццёвы вопыт, дапамагчы кожнаму з іх стаць не толькі выдатным музыкантам, а і годным грамадзянінам. Каб гэтага дасягнуць, трэба закрануць струны душы дзіцяці. Сваіх падапечных я вучу ўмець суперажываць іншым, аказваць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Мы рэгулярна выязджаем з канцэртамі ва ўстановы аховы здароўя, дзе мае вучні дораць хвілінкі радасці хворым аднагодкам, — расказаў Г.Р.Есялеўскі.

Наогул, штогод выхаванцы ўзорнай студыі “Рэнесанс” даюць дзясяткі канцэртаў. Адметна, што ў калектыву вельмі разнастайны рэпертуар. Гэта і лепшыя ўзоры сусветнай класічнай і сучаснай музыкі, аўтарскія кампазіцыі, лірычныя, патрыятычныя творы айчынных і замежных аўтараў.

— Я заўседы імкнуся падбіраць творы так, каб іх выкананне фарміравала ў дзецях пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, выхоўвала ў іх павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй краіны, — адзначыў Пары Рыгоравіч.

Дзесяцігоддзямі гэты ўлюбёны ў сваю справу педагог странна выхоўвае ў юных артыстаў пачуццё гордасці за культурную спадчыну Радзімы. I калі меркаваць па дасягненнях яго падапечных, то атрымліваецца ў яго гэта найлепшым чынам. Вучні Пары Рыгоравіча яскрава пацвярджаюць яго педагагічнае майстэрства. Яны — пастаянныя лауреаты рэспубліканскіх, міжнародных і творчых конкурсаў. За гэтыя дасягненні ўзорная студыя “Рэнесанс” уваходзіць у лік лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Старанная праца Г.Р.Есялеўскага па развіцці дзіцячай мастацкай творчасці таксама неаднаразова адзначалася. У яго працоўнай скарбонцы — заслужанае званне “Выдатнік адукацыі”, ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі, рэгіянапьных выканаўчых улад.

За шмат гадоў плённай працы Пары Рыгоравіч выхаваў некалькі пакаленняў гітарыстаў. Што значна: многія яго былыя выхаванцы звязапі сваё жыццё з музыкай.

Сёння яны — вядомыя выканаўцы, кіраўнікі дзіцячых музычных калектываў. Пэўная іх колькасць зараз уваходзіць у склад народнага аматарскага ансамбля гітарыстаў “Аквалон”, які дзейнічае пад кіраўніцтвам аднаго з лепшых выпускнікоў — Андрэя Парбаценкі.

Вучыцца ва ўзорную студыю “Рэнесанс” хадзілі дзеці, а зараз яе наведваюць ужо нават унукі першых вучняў ПР.Есялеўскага.

Гэтая пераемнасць — яго галоўная працоўная радасць і лепшы матыватар да працягу педагагічнай дзейнасці.

Ганна СІНЬКЕВІЧ. magileu@nastgaz. by