Мова аб’ядноўвае! QR-квест «Мая родная Беларусь»

Драздова, К. Мова аб’ядноўвае! QR-квест «Мая родная Беларусь» : [СШ № 28 Магілёва] / Кацярына Драздова, Аляксандр Лебедзеў // Настаўніцкая газета. — 2020. — 3 сакавіка. — С. 4. 

3 мэтай спасціжэння белоруской мовы як сродку яднання людзей, а таксама з прычыны папулярызацыі роднай мовы і пашырэння ведаў пра яе і пра Беларусь увогуле ў сярэдняй школе № 28 Магілёва адбыўся QR-квест «Мая родная Беларусь». Мерапрыемства ладзілася ў студзені бягучага года ў кантэксце традыцыйнага для школы беларускамоўнага чацвярга (да пашырэння белоруской мовы ў школе спрычыніліся ўсе метадычныя аб’яднанні настаўнікаў) і ў межах Года малой радзімы. Віктарыну з выкарыстаннем QR-кодаў рэалізавала метадычнае аб’яднанне наааўнікаў англійскай мовы ў супрацоўн іцтве з настаўнікамі белоруской мовы і літаратуры.

З глыбінь стагоддзяў дайшоў да нас, нашчадкаў, мудры запавет продкаў: кожны народ мусіць аберагаць сваю родную мову больш, чым межы, паколькі выключна мова — надзейная абарона чалавека, куды мацнейшая, чым цытадэлі. Якраз у мове, жывучы ў ёй, чалавек і думае, і адчувае, і дзейнічае. Пры яе дапамозе людзі наладжваюць кантакты, абменьваюцца інфармацыяй, выказваюць адно аднаму думкі і лачуцці. Пры яе ж садзейнічанні ўсведамляюць і асэнсоўваюць навакольны свет, захоўваюць, перадаюць і памнажаюць набытыя веды і вопыт.

Родная мова для свядомага беларуса атаясамліваецца са спосабам ідэнтыфікацыі ў межах пэўнай супольнасці. Для носьбітаўмовы (хто яе ведае і хто ёй карыстаецца) яна выступав аб’ядноўваючым фактарам. У такім выпадку адчуваецца паяднанасць не толькі з тымі, хто жыве ў Сінявокай ці ў іншых кутках свету, a і з тымі, хто жыў задоўга да нас.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства каманды вучняў 7—11 -х класаў атрымалі канверт з зашыфраванымі ў QR-кодах назвамі станцый, на якіх школьнікам, якія рухаліся ў імправізаваных цягніках, неабходна было выканаць пазнавальна-забаўляльныя заданні.

Чатыры станцыі мелі наступныя назвы: “Магілёў”, “Беларусь”, “Лінгвістыка” і “Калейдаскоп фактаў”. Змест заданняў на гэтых прыпыначных пунктах складаў карысны матэрыял, размешчаны на стэндах паверхаў школы. На працягу ўсяго вучэбнага дня школьнікі даведваліся пра факты “эксклюзіўнай” беларускай мовы, знаёміліся з яркімі запазычаннямі ў ёй, аналізавалі тэкст гімна Магілёва, дэталёва вывучалі асаблівасці беларускага нацыянальнага касцюма, слухалі мілагучныя вершы вядомых беларускіх паэтаў пра Радзіму.

На станцыі “Калейдаскоп фактаў” вучням прапанавалі заданні, прысвечаныя незвычайным звесткам пра беларускую мову. Тут патрабавалася вызначыць правільныя і памылковыя сцвярджэнні пра лексічныя асаблівасці мовы, разгадаць шэраг моўных рэбусаў, скласці сінквейн “Родная мова”. На станцыі “Беларусь” навучэнцаў чакалі арыгінальныя інтэрактыўныя практыкаванні, выкананне якіх ажыццяўлялася з выкарыстаннем камп’ютараў пры дапамозе сайта learningapps.org. Заданні “Складзі пазл’’, “Знайдзі пару” арыентавалі на праверку ведаў пра гістарычныя і славутыя мясціны нашай краіны, якія славяцца выбітнымі асобамі. Таксама вучні працавалі з картай Беларусі, дзе размяшчалі выявы славутых мясцін у адпаведнай вобласці краіны, і называлі некалькі фактаў пра слынныя мясціны. Станцыя “Лінгвістыка” была арэнай, на якой школьнікі спаборнічалі ў выразным чытанні скорагаворак, суадносілі рэдкаўжывальныя беларускія словы з іх лексічным значэннем, выяўлялі паходжанне запазычанняў.

За станцыяй “Магілёў’’ была замацавана асаблівая задача — прааналізаваць (а пасля праспяваць) з дапытлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі гімн горада на Дняпры, а таксама на яго аснове паспрыяць выхаванню гордасці за малую радзіму. Развіц-цю патрыятызму садзейнічалі такія заданні, як разгадванне і пераклад з рускай мовы ў воблаку слоў прыказак пра Айчыну, тлумачэнне прычын выбару любімага месца ў родным горадзе, складанне па першай літары вясёлкі пажадання Магілёву, апетаму Янкам Купалам у паэме “Магіла льва”.

Напрыканцы заданняў на ўсіх згаданых станцыях удзельнікі атрымлівалі частку зашыфраванага слова, якое ім трэба было сабраць і агучыць на цырымоніі ўзнагароджання па выніках QR-падарожжа, што паспяхова і здзейснілі каманды. “Бадзёрасць”, “кемлівасць”, “пазітыў” і “яскравасць” — вось тыя словы-шыфры, якія адчулі нашы дапытлівыя вучні ў працэсе квест-віктарыны.

Варта адзначыць, што настаўнікі-мовазнаўцы, якія праводзілі мерапрыемства “Мая родная Беларусь”, зачаравалі вучняў не толькі змястоўным і яркім конкурсам, але і сваім дарэчным знешнім выглядам — апрананнем у беларускі нацыянальны касцюм. Так навучэнцы наглядна і падрабязна пазнаёміліся з арнаментам, яго сімвалічным зместам, выявілі адрозненні паміж святочным і штодзённым касцюмамі продкаў-беларусаў.

Пазндвальны ваяж па каларытных станцыях у імправізаваных цягніках скончыўся ў фае ўстановы адукацыі. На свой “транспарт” каманды наклейвалі памятныя бонусы-малюнкі, упрыгожвалі яго каментарыямі да мерапрыемства. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падзяліліся ўражаннямі ад квеста, лейтматывам якога стала выслоўе Якуба Коласа: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”. Больш за тое, віктарына пераканала вывучаць і карыстацца роднай мовай — важкім кансалідуючым сродкам. Дарэчы, гэтую думку ўдалым прыкладам падмацаваў адзін з удзельнікаў мерапрыемства. Ён згадаў, як Афіны запэўнівалі Спарту, што ніколі не здрадзяць элінскай “еднасці крыві і еднасці мовы”.

Кацярына ДРАЗДОВА, настаўніца англійскай мовы; Аляксандр ЛЕБЕДЗЕЎ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 28 Магілёва.

P.S. 3 матэрыяламі QR-квеста “Мая родная Беларусь” можна азнаёміцца па наступнай спасылцы: https://drive.google.com/drive/folders/1vRw45tNkJGb5XJul-tV0O1kq0yON-gF8?usp=sharing