Кісліцкая, В. Аншлаг, яшчэ аншлаг : XI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.агТкантакт» паказаў творчыя набыткі / Вольга Кісліцкая // Беларусь. — 2016 — № 4. — С. 44—45.
XI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.@rt.онтакт» паказаў творчыя набыткі
Білетаў сёлета на форум у Магілёве было прададзена каля 4,5 тысячы. У той час як на першы маладзёжны тэатральны форум — уся- го 2 тысячы. 3 кожным годам “M.@rt.онтакт” набірае абароты, умацоўвае пазіцыі, падкрэсліў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця тэатральнага свята Міністр культуры Барыс Святлоў:
— Форум у Магілёве стаў галоўнай пляцоўкай для маладых і таленавітых дзеячаў тэатра як нашай краіны, так і замежжа. Тут можна ўбачыць самыя сучасныя і арыгінальныя спектаклі.
3 году ў год удзельнікаў становіцца ўсё больш. Калі на першым фестывалі было прадстаўлена ўсяго 6 пастановак, то цяпер ужо — 20. Свае лепшыя работы прывезлі тэатры з 9 краін: Германіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Малдовы, Расіі, Балгарыі, Арменіі, Беларусь Большасць спектакляў — класіка, але рэжысёры і акцёры пры гэтым здзіўляюць гледача. Бо маладзёж- ны форум — заўсёды свежая нота, незвычайнае прачытанне, рызыка, эксперимент. Булгакаўская “Майстар і Маргарыта” у палякаў — не проста пастаноўка, “блізкая да тэксту”. Тэатр з Варшавы пайшоў далей і паспрабаваў выклікаць духаў рамана.
“M.@rt.онтакт” — заўсёды інтрыга, чаканне незвычайнага, таму і едуць у Магілёў знакамітыя рэжысёры, акцёры, крытыкі з розных гарадоў і краін.
Паляк Андрэй Масквін, напрыклад, тут ужо даўно свой, паколькі стаў пастаянным удзельнікам:
— Прыязджаю, бо ведаю, што задавальненне гарантавана. Тут амаль кожны спектакль — выбух эмоцый. А цяперашні “M.@rt.онтакт” мне асабліва цікавы. Бо 99 працэнтаў пастановак, заяўленых у афішы, я дагэтуль не бачыў. Так што буду здзіўляцца і радавацца разам з публікай.
Калега Масквіна — вядомы тэатральны крытык з Гановера Ніна Мазур. Яна таксама гатовая дзеля форуму пераадолець любыя адлегласці:
— Мне ўжо цяжка ўявіць вясну без “M.@rt.онтакту”. Чаму так імкнуся ў Магілёў, чаму так рада вас усіх бачыць? Мы ж не радня, жывём у розных краінах. Але тэты форум аб’ядноўвае. У адрозненне ад многіх іншых міжнародных, ён вучыць бачыць прыгажосць, дабрыню і гуманнасць.
Тэатральныя крытыкі прыбылі ў абласны цэнтр нягледзячы на тое, што прафесійнага журы на цяперашнім фэсце не было. Арганізатары вырашылі не прысуджаць Гран-пры, першых месцаў, узнагарод за лепшую рэжысёрскую работу, мужчынскую і жаночую ролі, як тэта было на ранейшых “M.@rt.онтактах”. Растлумачылі — няхай тэта будзе не спаборніцтва, а проста добрае, светлае свята. А заадно парадавалі тым, што не сталі паднімаць цэны на білеты.
Зрэшты, форум каштоўны не тым, што білеты параўнальна танныя. На думку вядомага беларускага тэатральнага крытыка Таццяны Арловай, яго галоўная заслуга ў тым, што тут можна шмат чаму павучыцца не толькі маладым, але і масцітым крытыкам, акцёрам, рэжысёрам:
— У беларускай тэатральнай прасторы “M.@rt.онтакт” мае вельмі добрую рэпутацыю. Мы не проста атрымліваем асалоду ад пастановак, мы адкрываем для сябе нешта новае. Форум дае стымул для развіцця і Магілёўскаму тэатру, і тэатральнаму мастацтву ў цэлым. Тэта творчая лабараторыя, дзе апрабуюцца новыя тэатральныя сродкі, методыкі, формы.
Некалькі спектакляў па заслугах ацанілі і крытыкі, і гледачы. “Мроі кахання, або Жаніцьба Бальзамінава” піцерскай “Майстэрні” за кулісамі называлі не інакш як філіграннай работай майстра і яго вучняў. Майстар — вядомы расійскі рэжысёр Рыгор Казлоў, у якога, дарэчы, ёсць беларускія карані, — некалькі гадоў назад быў удзельнікам форуму. I рад выступаць на гэтай сцэне зноў:
— Мы едзем сюды не дзеля узнагарод, а каб пазнаёміцца з творчасцю калег. Тэта важна. Мне цікавыя маладыя беларускія рэжысёры, у Беларусі я ўбачыў спектакль, пастаўлены паводле п’есы вашага сучаснага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага. Уражаны.
Дарэчы, упершыню на форуме паказалі спектакль у “незвычайнай прасторы”. Не на традыцыйнай тэатральнай пляцоўцы, а ў будынку Музея этнаграфіі.