Бунцэвiч, Н. Кант і такт «у адным флаконе» : «M.art.кантакт» у Магiлёве : пошукi — актуальныя / Надзея Бунцэвiч // Культура. — 2016. — 2 красавiка. — С. 2, 6-7.
XI Міжнародны маладзёжны театральны форум «M.@rt.кантакт», што прайшоў у Магілёве 21 — 27 сакавіка, даў не толькі мастацкія ўражанні, але і нагоду для разважанняў. Да заўсёдных пытанняў — як глядзеліся беларускія спектаклі на фоне пастановак з 9 краін і як фэсту развівацца, худы рухацца далей — далучыліся больш ёмістыя: які штуршок можа даць форум нашаму мастацтву, якія ідэі, тэхнікі ці прыёмы, заяўленыя ў спектаклях, можна падхапіць.
Формула форуму
За тыдзень — 20 спектакляў (і іх 23 паказы, некаторыя ішлі двойчы), штодзённыя іх абмеркаванні, эскіз да будучага спектакля «Даты» Сяргея Анцалевіча, падрыхтаваны з артыстамі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў дні форума. Прытым, што некаторыя спектаклі праходзілі адначасова на розных пляцоўках, паўсюль білеты прададзены, гасцям і прэсе даводзіцца сядзець на падлозе ці стаяць. Так што «камерцыйнае задание» (а без гэтага цяпер ніяк) выканана. I ўзнімаць яго не мае сэнсу: у пагоні за рублём (які магчыма зарабіць і інакш) можна страціць духоўныя і мастацкія каштоўнасці, набыць якія наноў каштуе куды даражэй.
«M.@rt.кантакт» у Магілёве: пошукі — актуальныя
Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, што ў Бабруйску. А вось творчы склад апошняга тэатра, не кажучы пра многія іншыя такія калектывы, штосьці не выяўляе асаблівай цікавасці. I гэта зусім не магілёўскае выключэнне. Toe ж самае можна назіраць і на іншых фестывалях, гастрольных спектаклях: далека не ўсе з тых, для каго такія прагляды павінны быць часткай прафесіі, выкарыстоўваюць гэту магчымасць. Што ж тады наракаць на публіку? Білеты раскупляюцца, кожны спектакль выклікае авацыі, артыстаў вітаюць стоячы. Ды толькі ўсё гэта — незалежна ад якасці пастаноўкі і акцёрскай ігры.
Прыхільнасці гледачоў — рэч дзіўная, часам непрадказальная. Аналіз вынікаў глядацкіх сімпатый (а сёлета пакінуць свой голас можна было і ў фае пасля спектакля, і праз Інтэрнэт) — праца сацыёлагаў ды маркетолагаў. Заўважым толькі, што наперад выйшаў спектакль, на якім крытыкі, мякка кажучы, пакутавалі, а ў час абмеркавання асцярожнічалі ў падборы словаў. Гэта маскоўскі «Раскас» паводле Міхаіла Зошчанкі, азначаны як «выязны спектакль-канцэрт сельскай самадзейнасці» і вырашаны як «прывітанне з 1950-х». Што ж, можна зразумець: такая эстэтыка «чапляе за жывое» старэйшае пакаленне, бо вяртае яго ў дні маладосці — свае і сваіх бацькоў. «Ілюзіі» — сумесны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры БДАМ — набралі 72% галасоў «за» ад агульнай колькасці прададзеных на гэты спектакль білетаў. Так добра былі ўспрыняты і нязвыклая п’еса Івана Вырыпаева, і яе ўвасабленне рэжысёрам Таццянай Траяновіч, пазбаўленае ўсялякіх знешніх эфектаў накшталт прыгожых строяў ці лазерных шоу.
Сёлета ў трэндзе…
Ды ўсё ж пагаворым пра тое новае, што адкрыў фестиваль. Сёлета яго спектаклі дэманстраваліся на пяці пляцоўках. Да звыклых тэатральна-канцэртных залаў дадаўся Музей этнаграфіі, дзе праходзіў спектакль з Санкт-Пецярбурга «Жыццё за цара» Тэатра дзі Капуа (па імені яго рэжысёра — італьянца), прызнаны лабараторыяй маладых крытыкаў лепшым на форуме. Гэтую ж думку выказвалі і многія сталыя тэатразнаўцы. Вядома, такое рашэнне было прынята не адно з-за пляцоўкі, але само тое, што тэатр, як і іншыя віды мастацтваў, паступова «абжывае непрыстасаваныя памяшканні, выкарыстоўва ючы асаблівасці іх архітэкту ры і інтэр’ера, заслугоўвае ўвагі. Бо справа тут не толькі ў змене звыклага «месца дзеяння», але і ў той новай эстэтыцы, якая з гэтага вынікае. Тэатр імкнецца наблізіцца да гледача, зрабіць яго не назіральнікам, а сваім суразмоўцам. А яшчэ— закранаць тэмы, скіраваныя не толькі да орца, але і да розуму, каб узнікала жаданне працяглага далейшага аонсавання ўбачанага.
Звыклы катарсіс, які класікі прыпісвалі трагедыі, сёння распаўсюджваецца і на іншыя жанры. А галоўнае — нараджаецца тэндэнцыя гэткага «катарсіса на часавай адлегласці». Пэўна, выклікана гэта зменай сістэмы сучаснага мыслення, пра што ўсе ў адзін голас кажуць апошнім часам. Зразумела, б’юць трывогу. Бо на змену непарыўнага лагічнага ланцужка, калі з аднаго выцякае другое, з другога — трэцяе і гэтак далей, паступова прыводзячы да кульмінацыі-ўзрушэння, прыходзіць іншае мыспенне — кліпавае. Яно заснавана на хуткай змене асобных, быццам бы не звязаных паміж сабой «пазлаў-карцінак», скласці якія ў агульнае цэлае павінен сам глядач. I на гэта, здараецца, патрэбен час — асабліва калі «дэталі мазаікі» надта нечаканыя, нязвыклыя. Затое завяршэнне гэтага працэсу складання і выклікае катарсіс, народжаны, такім чынам, не адно эмацыйнай хваляй, але і больш працяглым разумовым напружаннем.
Менавіта па такім прынцыпе былі пабудаваны зусім, здавалася б, адрозныя, нават увогуле супрацьлеглыя спектаклі: згаданае «Жыццё за цара», якое грунтуецца на дакументальных матэрыялах, звязаных з нарадавольцамі, і нашумелае «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, таксама заснаванае на падборы асобных літаратурных фрагментаў і пастаўленае найталенавітым Яўгенам Карнягам.
Сярод тэатральных тэндэнцый, заўважаных «М.@rt.кантактам», — асаблівая «музычнасць» некаторых спектакляў, імкненне выкарыстаць увесь багаты патэнцыял чалавечага голасу, рэалізаваны цягам стагоддзяў у жанрах оперы, араторыі, камернай вакальнай лірыцы розных кірункаў, а таксама на стыку спеваў і размоў — ад псальмодый і старадаўніх оперных рэчытатываў-secco (сухіх) да бардаўскіх песен і сучаснага рэпу. Замест змены візуальнага шэрагу (цягам спектакля ён можа практычна і не зрушвацца) нам прапануюць пастаянную змену слыхавых адчуванняў, багацце фонасферы. Можа, паўплываў і колішні радыётэатр, трансфармаваны ў модныя аўдыякнігі?
Дый цяперашняя драматургія часта засноўваецца не на традыцыйнай дыялагічнай структуры, а на звычайных літаратурных тэкстах, усё больш спектакляў ставіцца не паводле інсцэніровак, а паводле арыгінальнай прозы. I такая разнастайнасць у падачы тэксту становіцца, з аднаго боку, драматургічнай неабходнасцю, з другога — дадатковым вытокам мастацкага асэнсавання. Дададзім, што менавіта ў такім кірунку рухаецца галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драмтэатра Саўлюс Варнас, ствараючы пры гэтым сваю ўласную тэатральную эстэтыку, якая, з аднаго боку, застаецца «ў трэндзе», з іншага ж — збочвае з агульнага, шпацыра на вельмі прыкметную, прыцягальную аўтарскую сцяжынку.
Яшчэ адной новай рысай форуму (і, шырэй, усяго развіцця сучаснага тэатральнага мастацтва) стала імкненне да «трагедыйнай камедыі», як назвала прафесар Таццяна Арлова спектакль «Бракаваныя людзі» Кіеўскага тэатра «Залатыя вароты» (рэжысёр — Стас Жыркоў, беларускі ўлюбёнец паспя сваёй пастаноўкі «Любові людзей» Дзмітрыя Багаслаўскага, прывезенай на II Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі). На маю думку, падобны кірунак можна было б азначыць крыху шырэй — канцэпцыйная камедыя. Бо пры ўсім індывідуальным почырку 29-гадовага ўкраінскага рэжысёра, які нават нашага Яўгена Карняга ўспрымае зусім іншым, «больш старэйшым» пакаленнем, ягоныя пошукі цалкам упісваюцца ў жаданне сучасных пастаноўшчыкаў неяк пераадолець «нажніцы» паміж высокім і нізкім, эстэцтвам «для абраных» і маскультурай, а ўрэшце — паміж духоўнасцю і камерцыяй, што так актуальна для цяперашніх рэалій.
Што ж, спалучэнне высокіх трагічных нот з прыземлена побытавымі, з вулічна-кірмашовым нізавым гумарам было ўласціва і Шэкспіру (узгадайце хаця б кантрасныя погляды на каханне ў «Рамэа і Джульеце»). Але цяперашні сінтэз — крыху іншы: сапраўдная трагедыя, філасофскі аповед, глыбокая аўтарская канцэпцыя выкладаюцца не звыклай сур’ёзнай мовай, а адкрыта камічнымі сродкамі, ажио да клаўнады, ды зусім не сатырычнай. Смеху зале не сціхае — бы на добрай камедыі становішчаў. Асэнсаванне ж складанай канцэпцыі часцей прыпадае на «постсмехавы» І нават «посттэатральны» перыяд наведвання спектакля: рогат знік — розум працуе. Замест «горкага смеху» — добрая, спагадлівая усмешка (як даказалі навукоўцы, жарты стымулююць мысленчыя працэсы, невыпадкова шмат гумарыстаў нараджаецца сярод фізікаў, урачоў, прадстаўнікоў іншых высокаінтэлектуальных прафесій).
Звярніце ўвагу: камічныя сітуацыі, што выклікалі адпаведную рэакцыю публікі, прысутнічалі практычна ў кожным спектаклі форума. Гогалеўская «Шынель» з Сафіі была вырашана сінтэзам клаўнады з тэатрам лялек, пры гэтым атрымаўся не проста пераказ гісторыі маленькага чалавека, а літаральна ўвесь Гогаль у адным «Шынялі». Элементы мімічнай клаў-нады праніклі ў прывезеную з Чарнігава «Варшаўскую мелодыю» Зорына (праўда, не лепшым чынам). Было з чаго пасмяяцца і ў абсурдысцкай «Лысай спявачцы» Іанэска, : нават у лялечным увасабленні горкаўскай п’есы «На дне» (больш падрабязна пра гэты нашумелы спектакль Магілёўскага абласнога тэатра лялек у пастаноўцы найталенавітага Ігара Казакова — у адным з насгупных нумароў). Змяніліся і самі камедыі. Тая ж «Жаніцьба Бальзамінава» Астроўскага, перайменаваная ў «Мроі кахання» (Санкт-Пецярбургскі тэатр «Майстэрня» Рыгора Казлова), страціла рысы «камедыі нораваў» і ператварылася ў спектакль, поўны лірычных летуценняў і тонкай іроніі, памножанай на дабрыню, узнёсласць, высокую рамантыку. Дый раскрытыкаваная п’еса «Рэўнасць» Слапоўскага, пастаўленая Якавам Натапавым у Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры, мае філасофска-трагічнае «падвойнае дно».
Прычыны такой тэндэнцыі — самыя розныя. Тут і неабходнасць «змагацца» за гледача, дбаючы пра выкананне фінансавых ды іншых паказчыкаў, і стомленасць рэжыоэраў ад «камедый nonstop», якія ўсё больш ператвараюцца ў сумнае відовішча, і разумение нармальнай фізіялагічнай патрэбы чалавека ў «змене рэальнасці». Калі ў жыцці — спакойнае зацішша, арганізм прагне «шокавай тэрапіі», экстрыму. Калі ж, наадварот, адольвае трывога, мастацтва пачынае суцяшаць ды весяліць. Але смехавая культура павінна быць рознай — і цяперашнія пошукі ў гэтым кірунку як ніколі актуальныя. Ну, а «М.@rt.кантакт» дазваляе ўсё гэта заўважыць — дзякуй арганізатарам за іх нястомую працу, што мае вялікі плён.