Елфімаў, П. Пётр Елфімаў: «Спяваць на радзіме — вялікі для мяне гонар» : [гутарка з беларускім спеваком П. Елфімавым] / Пётр Елфімаў ; гутарылі Валянціна і Іван Ждановічы // Беларусь. — 2020. — № 10. — С. 46—51.
Пётр Елфімаў — залаты голас Беларусі Спявакад Бога… Арфей… Беларускі салавей… Адзін з лепшых галасоў свету, чалавек з прыгожай душой… Геніяльны спявак! Так спяваюць, напэўна, толькі анёлы ў раі! Немагчыма наглядзецца, наслухацца! Беражыце яго… Ён — здабытак Беларусі…
3 водгукаў пра сольныя канцэрты Пятра Елфімава ў Беларусі
Калі слухачы песень Пятра Елфімава выказваюцца пра яго творчасць, немагчыма стрымаць пачуццяў: такія шчырыя і пранікнёныя гэтыя словы! У чым чытачы могуць пераканацца самі: некаторыя з іх мы працытавалі. I што яшчэ цікава, у многіх водгуках словы пайяякі адрасуюцца не толькі ў адрас Пятра, але і ўсёй Беларусі.
Чаму так, разважалі мы. А калі пагаварылі з Пятром, то зразумелі: ён — не проста зорка першай велічыні з усімі ўласцівымі такому статусу рэгаліямі. Ён — вялікі артыст эстрады, якому не патрэбна маска, поза… Таму што вельмі моцна, сказалі 6, магутна праяўляецца ў ім тое глыбока людскае, душэўнае, што часцей выяўляецца толькі ў зносінах паміж блізкімі людзьмі, якіх любіш і каму давяраеш. Яна, якасць тая, відаць, і вядзе Пятра па жыцці, у ім дамінуе. I гучыць на эстрадзе ў большасці яго песняў.
Ён такі, які ёсць. Гены? Магчыма. Дар лёсу? I так можна сказаць. Як і тое, што менавіта цёплым і чыстым чалавекам урадзіўся. Вось таму, калі Пётр спявае, кранае за душу, адчыняючы створкі закрытых па розных прычынах сэрцаў слухачоў. Жыватворнае цяпло, святло душы Пятра Елфімава не хаваецца ў куфар яго ўнутранага свету, а шчодра выліваецца вонкі. I нас, суразмоўцаў, і публіку сагравае. Таму на яго канцэртах людзі плачуць. Сама бачыла: плачуць і жанчыны, і мужчыны ўпотай змахваюць слёзы. Бо, пагадзіцеся, прыемна адчуць сваю душу жывой, пачуцці не памерлымі, эмоцыі не закансерваванымі. У выпадку яркай з’явы, як Пётр Елфімаў, гавораць аб адкрытасці таленту — Жыццю, яго плыні…
Сёння імя спевака вядомае меламанам у ЗША, Аўстраліі, Германіі, Азербайджане, Польшчы, Іспаніі, Расіі, Малдове, Балгарыі, Літве, Латвіі, Украіне, Македоніі, Грэцыі, Турцыі, Эстоніі ды іншых краінах. Пётр Елфімаў належыць да тых артыстаў, якія не могуць існаваць у цесных рамках аднаго жанру. Моцная музычная адукацыя, жаданне развівацца, пастаянна рухацца наперад, адсочваючы тэндэнцыі айчыннай і сусветнай музыкі, — гэтыя якасці застаюцца надзейным гарантам поспеху нашага суразмоўцы. Таму ён і рэалізуе свой блізкучы талент на дзве краіны: жыве і ў Маскве, і ў Мінску.
У канцэртным рэпертуары Пятра Елфімава гучаць як аўтарскія, так і творы Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Dеер Рurple, Тhе Вeatles, Led Zeppelin, Чэслава Немэна, Энрю Лойд Уэбера, творы кампазітараў-класікаў: Чайкоўскі, Рахманінаў, Тазэлі, Даніцэці і іншыя, старадаўнія і сучасныя рамансы, оперныя арыі. Яшчэ ён спявае ў маскоўскай Неаvy Меtаl групе «Гран КуражЪ». Як сам прызнаўся, тая група займае важнае месца ў ягоным цяперашнім жыцці. А яшчэ ёсць сольная творчасць, гастрольныя паездкі, майстар-класы і выкладанне ў Інстытуце сучаснага мастацтва, што ў Маскве. Дарэчы, там ён ужо дацэнт на кафедры эстрадна-джазавага факультэту.
Велізарная частка жыцця Пятра — жонка Таццяна Касмачова, яго прадзюсар і канцэртны дырэктар. У свой час яна, калі была дырэктарам здымачнай групы Музычнай рэдакцыі беларускага тэлебачання, адкрыла Пятра і для тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань», і для «Песняроў», і для «Славянскага базару»…
Іх саюз доўжыцца ўжо больш за 15 гадоў. Мы не задавалі пытанняў пра асабістае: у інтэрнэце шмат артыкулаў, інтэрпрэтацый на тэму «Пётр Елфімаў + Таццяна Касмачова». А вось пра тое, з якой пяшчотай і захапленнем глядзеў Пётр на жонку, якая прымала ўдзел у нашай гутарцы, не прагаварыцца немагчыма. Заўважылі! Гэта прыгожа, 6о яно — пазітыўнае, жывое, прыемнае. Як святло, альбо чыстая крыніца, з якой піць — радасць. I чамусьці мне, Валянціне, у гэтай сувязі ўспомніліся словы філосафа Васілія Розанава: «Не крыўдзіце каханне… Не ўціскайце, не ганіце яго, не падглядвайце за ім. Не паклёпнічайце на яго. Ганіце плёткі… 3 пакрываламі (палотнішчамі) станьце ля кахання і прыкрыйце яго ад асуджэння злых. I не падазравайце: «яно будзе кароткім». Не паклёпнічайце: «яно будзе не верным». Нічога не думайце. «Як Гасподзь уладкуе». Вы ж беражыце і беражыце ўсялякае «Ёсць» кахання…».
Увогуле, і мы так імкнемся. А гутарыць за чаем пачалі пасля таго, як Іван з’ездзіў разам з Пятром і братам Таццяны Аляксандрам Эленевічам па грыбы на Лагойшчыну. Цяперашняя восень у Беларусі цёплая!.. Пашанцавала і нашым грыбнікам: шчаслівыя і задаволеныя вярнуліся яны з поўнымі кошыкамі баравікоў, махавікоў, курачак і маслякоў.
Загадзя ніякіх пытанняў Пятру мы не рыхтавалі, вырашылі проста пагаварыць за жыццё: з ім і Таццянай даўно знаёмыя, дзякуючы суседству па лецішчах. Праўда, знаёмства абмяжоўвалася прывітаннямі цераз плот ды нашым захапленнем двума сабакамі і двума катамі Таццяны і Пятра. Аказалася, уся чацвераногая кампанія падарожнічае з Масквы ў Беларусь у адмысловым боксе ў аўтамабілі разам з гаспадарамі. А часам адпачывае ад іх у мінскай гарадской кватэры, дзе жыве дачка Пятра і Тані Паліна з мужам. На лецішча яны таксама прыязджаюць. I часта, чуем, там ажыўлена і весела. Час ад часу раздаюцца і гукі голасу Пятра, а то і фрагменты з песняў. Як потым мы даведаліся: прафесія спевака — цяжкая праца, і голас ён трэніруе штодня. Здараецца, па некалькі гадзін.
Ходзяць у дом Пятра і Таццяны яшчэ і трое чорных лецішчных катоў, якія часам і да нас прабіраюцца, каб чым пажывіцца, асабліва калі ўчуюць пах мяса ці рыбы. Узімку іх падкормлівае Аляксандр, які круглы год там жыве. Адзін з катоў, па мянушцы Баец, падчас інтэрв’ю вуркатаў на канапе пад бокам у нашага сябра, вучонага-гідрагеалога Уладзіміра. А блакітнавокі шэры прыгажун Гары, любімчык Тані, дык той наогул быў у цэнтры ўвагі і нават знайшоў час патрапіць у аб’ектыў… Дарэчы, яна распавядала, што ў нашу адсутнасць Гары вельмі падабаецца прагульвацца па ўчастку нашых дзяцей.
Гутарылі мы дапазна. На заўтра быў выходны дзень. I як нам здалося, бакі, як у такіх выпадках кажуць, зносінамі засталіся задаволеныя. Спадзяемся, што і чытачоў часопіса мы не расчаруем.
— Пётр! Ведаем што з 2013 года выз жонкай жывяце ў Маскве, а сюды, на лецішча пад Мінскам, прыязджаеце адпачываць, Дзе камфортней за ўсё знаходзіцца? Дзе адчуваеш сябе самім сабой? Мы не гаворым пра сцэну, пра драйв на эстрадзе, альбо за рулём аўтамабіля…
— Вось тут, дзе мы з вамі зараз гаворым. Менавіта тут мне камфортна, спакойна. Але гэта ўжо не лецішча, а дом.
— Відаць, у гэтага дома ёсць перспектыва?
— Так, мы ж яго ўжо часткова пабудавалі. I будаваць прадаўжаем.
— Раскажыце, як усё пачалося.
Таццяна:
— Мы вельмі хацелі купіць дом. Пеця мяне ўгаворваў. Бо ён жа нарадзіўся і жыў у прыватным доме з вялікім садам у Магілёве. Я спачатку сумнявалася, паколькі, як кажуць, дзіця асфальту: нарадзілася і вырасла ў Мінску. Болып за тое, баялася нават лецішчнай ізаляцыі. Спачатку мы планавалі мець тут толькі лазню, а потым вырашылі прыбудаваць другі паверх. Вымаляваўся невялікі гасцявы домік. Ну, а цяпер прыйшлі да таго, каб яго далей дабудоўваць… А раней нават хацелі ўчастак з ужо закладзеным падмуркам прадаваць. Вады тут няма зімой, газу таксама. А нядаўна яго правялі. Гэта нас і падштурхнула далей дзейнічаць…
Пётр:
— Танюша была катэгарычнай. Але мы з Палінай настаялі: нічога прадаваць не будзем! Я казаў Тані: ты зразумееш, як гэта цудоўна — свой дом, свая зямля, яшчэ адчуеш гэту радасць. I вось калі мы ўсё гэта, што ёсць цяпер, пабудавалі, то зразумелі: нам тут так добра, як нідзе. Гэта якраз тое месца, дзе мы адпачываем душой. I калі б не было ні працы, ні паездак, то ўжо можна было б прыехаць сюды і застацца. Тут усё сваімі рукамі створана. Да дробязяў. Затое мы цяпер у будаўніцтве вялікія спецыялісты.
— Выходзіць, яку той показцы гаворыцца, Пётр Елфімаў — «и швец, и жнец, и на дуде игрец»?
— Ну так і ёсць! Усё рабілася ў адпаведнасці са стандартамі. Кожны сантыметр у доме вывераны.
— Таня, а калі ты зразумела, што і табе тут камфортна?
— Прыехалі мы ў мінулым годзе з Іспаніі. У Пеці ў Маскве канцэрт на канцэрце. Ідзе зіма, а дом, куды газ яшчэ не правялі, трэба абаграваць. Электрычнасці няма. Вось мне і давялося тут быць, пакуль электрык усё, што трэба, рабіў. Упершыню ў жыцці я засталася адна. Ніхто да мяне прыехаць не можа. Першую ноч я гуляла. На вуліцы, хоць дачнікі амаль усе раз’ехаліся, было чамусьці менш страшна. А ў доме мяне падтрымлівалі кацяняты. Калі яны спакойныя, значыць, усё добра, думала я, ніхто чужы тут не з’явіўся. А на адной сцяне усё нешта стукала пад парывамі ветру. Я не разумела, што гэта такое, а там боўтаўся кавалак мембраны. Потым адзін з катоў мяне напалохаў яшчэ больш: скокнуў з падмурка на акно… Увогуле, былі страхі. А пад канец тыдня выйшла раніцай — і я адчула гэтую асаблівую атмасферу, якая так адрозніваецца ад гарадской: цішыня, свежае паветра, на душы невытлумачальна спакойна. Хоць і надвор’е асабліва такому душэўнаму настрою не спрыяла, але мне было добра. I вось тады я зразумела Пецю. I калі ён прыехаў, сказала пра тое, што гатовая застацца ў доме. Страхі свае я, па жыцці баязліўка, пераадолела. Мне, дарэчы, іх даводзілася ўціхамірваць і ў Магілёве, калі ездзілі ў госці да Пеціных бацькоў. Там у іх ёсць маразілка, якая калі ўключаецца, то выдае асаблівы гук. Пачула яго ўпершыню ноччу — і ўвесь дом на ногі падняла: маўляў, хтосьці да нас лезе… (смяемся).
— Увогуле, Таня з домам пасябравала. Ты, ІІётру быў рады?
— Вядома, быў вельмі рады. I маразілка яе ўжо не палохае. Нядаўна мы з’ездзілі да бацькоў у госці. Не былі там больш за год. Паўплывала і сітуацыя з каранавірусам. Дарэчы, у сувязі з ім за гэты перыяд у мяне і канцэртаў менш.
— Ведаем, што твая сямуя вельмі музычная, можна сказаць, што ты — прадстаўнік дынастыі…
Т гятп меркапанне ўжо ўстаялася. Бацькі мае абодва закончылі кансерваторыю ў Мінску. Тата — Елфімаў Пётр Іванавіч, мама — Елфімава Жанэта Генадзеўна. Яны харавікі-дырыжоры. Па мамінай родавай лініі ёсць палякі, беларусы і рус-кія — і каталікі, і праваслаўныя, а па татавай — літоўцы, палякі і рускія. Вось такі інтэрнацыя-нальны замес, акрамя музычнага, ува мне. Што цікава, і бабуля мая, Ганіфада, выдатна спявала сама па сабе, яна нідзе не вучылася. А дзядуля Ге-надзь іграў на акардэоне і на ўсім, што, як кажуць, трапляла яму ў рукі. Песні бабулі і музыку дзя-дулі я чуў з дзяцінства. У сям’і захаваліся запі-сы з бабулінымі песнямі, мама паспела запісаць некалькі кавалачкаў на дыктафон. Адтуль ногі і растуць. Я і на трубе іграю. Дарэчы, і ў мамы вельмі прыгожы голас.
— У якіх педагогаў ты вучыўся ў кансерваторыі?
— У Анатоля Міхайлавіча Генералава. Маё італьянскае бельканта ад яго. А ў магістратуры — у Віктара Іванавіча Скарабагатава. Мой іспыт у магістратуры быў у сваім родзе арыгінальны, цікавы. Скарабагатаў, закончыўшы магістратуру, спяваў на гледача. I я, праз 40 гадоў, у 2009-м праспяваў. I тое таксама было ў вялікай зале філармоніі з двума аркестрамі — з «Маладой Беларуссю» Міхаіла Антонавіча Казінца і з яго ж Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя Іосіфа Жыновіча. На мой экзамен прадаваліся квіткі. У праграме гучалі і старадаўнія арыі, Даніцэці, Шуберт, народныя творы, рамансы. Выконваў я і арыю Ленскага з оперы П. I. Чайкоўскага «Яўгеній Анегін» і многае іншае. Для мяне ўсё было вельмі хвалююча. Зала бітком, поўны аншлаг — і экзаменацыйная камісія на лепшых месцах…
— Як жа ўзнікла ў тваім жыцці эстрада?
— Ды яна першапачаткова была, толькі я тое адразу не ўсведамляў: я ж былы духавік. З 6 гадоў пайшоў у школу з музычным ухілам па класе трубы. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спецыяльнасць «харавік-дырыжор». Мама ўгаварыла, каб я пайшоў да яе ў клас. Але перад тым быў парыў: кінуць музыку і з’ехаць у Мінск, каб звязаць сваё жыццё з прафесіяй альбо мультыплікатара, аль6о дызайнера: я нядрэнна малюю. Адначасова ж і мастацкую школу скончыў.
— У гімназіі, відаць, і набываў вопыт вакаліста?
— Так, у гады вучобы пачаў спяваць, выступаў з эстраднай студыяй «Дубль В» пад кіраўніцтвам Васіля Сянькова і Васіля Буйніцкага. Дарэчы, адной з удзельніц нашай студыі была Наташа Падольская. Ужо ў 1996-м быў адзначаны прэміяй «Зорнае ростані» на конкурсе маладых артыстаў. Стаў лаўрэатам. А першы раз я там пабываў у 1993 годзе. I нічога не атрымаў. Паслухалі мяне тады і сказалі: дзякуй, хлопчык, ты добры, ідзі, вучыся далей. Я і пайшоў… (смяецца). Мяне там, аб чым значна пазней даведаўся, ацанілі як нефактурнага і бесперспектыўнага. Я тады быў маленькі і тоўсты… Калі заканчваў каледж, зразумеў: трэба ісці далей вучыцца. I прыняў рашэнне: ехаць у Мінск і паступаць у кансерваторыю вывучаць акадэмічныя спевы. У гады вучобы актыўна ўдзельнічаўу КВЗ. (На сённяшні дзень Пётр — прафесійны КВЗэншчык, зяўляецца абсалютным чэмпіёнам Міжнароднага саюза Клуба вясёлых і знаходлівых. — Аўт.). З Таццянай час ад часу пасля 1993-га мы перасякаліся. Неяк яна ў мяне спытала пры сустрэчы: ты яшчэ спяваеш? А я спяваў!
Наогул, пра Танюшу, пра яе ролю ў маім лёсе, пра «Зорную ростань», час КВЗ і працы ў «Песнярах» распавядаць можна асобна і доўга.
— Давай крыху пра «Песняроў»…
— У жніўні 2003 года, пасля гібелі Уладзіміра Мулявіна ствараўся новы калектыў: «Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры». Менавіта Таццяна запрасіла мяне ў яго склад. Сур’ёзныя гастрольныя канцэрты па краінах СНД, асаблівы статус унутры Беларусі, досвед працы ў камандзе прафесіяналаў — усё гэта, безумоўна, паўплывала на мой прафесійны рост. Штогод 12 студзеня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі праходзіць вечар памяці вялікага музыкі Уладзіміра Мулявіна з маім удзелам. Праўда, у гэтым годзе я не змог прыехаць.
— Перамога на «Славянскім базары» — яркая падзея ў тваім жыцці? На міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2004» ты атрымаў Гран-пры за ўнікальны голас і высокае майстэрства.
— Вядома ж! Вельмі яркая падзея! Такое не забудзеш! Гэты фестываль даў дарогу многім артыстам. Я ў іх ліку. Цяпер у Віцебск едуць мае вучні. Ну, а я сёння — пастаянны ўдзельнік гэтага фестывалю.
Са «Славянскім базарам» пазнаёміўся яшчэ ў 1997 годзе. Слухаў конкурс маладых выканаўцаў. Мне тады было сямнаццаць гадоў. I, вядома ж, мне таксама вельмі захацелася выйсці калі-небудзь на сцэну Летняга амфітэатра і ўсіх, што называецца, парваць… Але да гэтага я ішоў доўга. I калі б Танюша не падштурхнула мяне, то я не адважыўся б і не атрымаў Гран-пры. Менавіта яна ўсяліла ў мяне надзею, сказаўшы: ты лепшы…
— Ты ўдзельнінаў у вядомым расійскім праекце «Голос» у 2013-м. Што падахвоціла цябе падаць туды заяўку?
— Мне часта задаюць гэтае пытанне. Прыняць удзел у ім параілі мае студэнты, тады яшчэ Інстытута сучасных ведаў імя Аляксандра Шырокава. Казалі: як гэта вам, «залатому голасу Беларусі», не паўдзельнічаць у такім класным праекце. А праект сапраўды годны… Да таго ж для мяне вялікі гонар і вялікая адказнасць прадстаўляць маю краіну на любых конкурсах у любой краіне свету.
— Раскажы аб праекце «Галоўная сцэна»?
— У 2015 годзе я трапіў на тэлеэкраны як удзельнік другога сезона музычнага шоу «Галоўная сцэна». Прайшоў адборачны тур, у якім удзельнічала 10 тысяч канкурсантаў. Маімі музычнымі прадзюсарамі былі Андрэй Сяргееў і Аляксандр (Леў) Канавалаў. Суддзямі праекта сталі: Мікалай Наскоў, Дыяна Арбеніна, Валерый Лявонцьеў і Алена Ваенга. Кажуць, я заваяваў гледачоў і журы новымі аранжыроўкамі песень «Зорачка мая ясная», «Серэнада Рыкарда». Я дайшоў да фіналу і стаў пераможцам паводле інтэрнэт-галасавання.
— У тваім жыцці было ўжо шмат перамог, узнагарод. Больш за 100 сольных канцэртаў у Беларусі, ты з поспехам гастралюеш і за мяжой. Якія ўзнагароды для цябе дарагія?
— Калі праца артыста ацэньваецца, то для яго гэта заўсёды прыемна. Першы свой Гран-пры я атрымаў у Наваполацку на конкурсе «Халі-хало», тады мне было 15 гадоў. А потым у мае 22 гады і другі быў Гран-пры — на фестывалі «Мірны спявае пра Мір» ў далёкім горадзе Мірны (Рэспубліка Саха). Вядома ж, самая дарагая ўзнагарода — Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2004».
Мне да душы і медаль Францыска Скарыны, атрымаў яго ў 2016 годзе. Ёсць іншыя ўзнагароды. Да прыкладу, у 2010-м я прадстаўляў Беларусь на Сусветным чэмпіянаце выканальніцкіх відаў мастацтваў у Лос-Анджэлесе, у Галівудзе. I заваяваў там 5 залатых медалёў у пяці намінацыях, а таксама спецыяльную ўзнагароду за дасягненні ў індустрыі забаў і залаты медаль фіналіста. I, безумоўна, я берагу залаты медаль Міжнароднага саюза КВЗ. Узнагарод шмат — кожная па-свойму дарагая…
— Ці ёсць у цябе любімыя творы? I які напрамак музыкі бліжэй за ўсё?
— Ды ўсе яны любімыя, вынашаныя… Адзін з іх — вядомая арыя Ісуса Хрыста з рок-оперы Ціма Райса і Эндру Лойда Уэбера «Ісус Хрыстос — суперзорка». Ёсць і іншыя. Кожная песня — гэта частка жыцця. Калі гэта мае вершы — то майго. Калі не мае, то я ў іх паглыбляюся і спрабую адчуць, зразумець. Я вельмі люблю вершы Танюшынага брата Сашы, яны вельмі прыгожыя. А што тычыцца напрамкаў у музыцы, то мне цікава ўсё, розныя музычныя жанры і стылі. Я сачу за тэндэнцыямі ў беларускай і замежнай музыцы і наогул у сусветнай культуры. Слухаю, аналізую, сінтэзую тую інфармацыю, якую атрымліваю.
— Дык Аляксандр не толькі па-майстэрску грыбы збірае — і добрыя вершы піша?
— Вершы ў Сашы глыбокія. У мяне ёсць альбом рамансаў «Званы», у яго ўвайшлі творы, напісаныя мною на яго вершы. Яшчэ мы з ім напісалі гімн да юбілею Табольска — «Шчасце маё, Табольск». Я вельмі люблю гэты горад. Табольск — пабрацім майго роднага Магілёва. А яшчэ Саша напісаў «Оду Табольску». I там па ёй зрабілі цэлы спектакль. Так што сувязь з Табольскам у нас крэўная.
— Многа у цябе вучняў? Хто з іх радуе?
— Ды я ўсімі ганаруся. Яны годна прадстаўляюць нашу краіну на міжнародных конкурсах, фестывалях і тэлевізійных праектах у розных краінах (Італія, Чэхія, Расія, Латвія, Казахстан…). Аляксандра Няхай (удзельніца праекта «Голос-дети») да прыкладу, цяпер вучыцца і выкладае ў Санкт-Пецярбургу. У яе свае цікавыя аўтарскія песні. Хтосьці ўжо выкладае, хтосьці з’ехаў за мяжу… Вучні ў мяне ёсць па ўсім свеце, я пастаянна займаюся з імі анлайн.
— Ці еялікая група еучняў у цябе ў Інстытуцс? Ёсць беларусы?
— 11 чалавек. I беларуска ёсць: Анастасія Смірнова. На другім курсе вучыцца. Яна з Мінска. Выхаванка маёй вучаніцы з Літвы Аксаны Дацэвіч (Ксанты). Калісьці Ксанта з Вільнюса кожную суботу да гадзіны дня ездзіла да мяне на заняткі. А потым — назад. Гэта да размовы: калі чалавек хоча нечага дабіцца, ён будзе ўпарта ісці да мэты, вобразна кажучы — рыць зямлю, прыкладаючы неймаверныя намаганні. Інакш — ніяк! Хлеб спевака — нялёгкі. Калі я пачынаю заняткі са студэнтамі, то кажу ім: мы з вамі спяваць не будзем. Як так, дзівяцца. Вось такая ў мяне методыка. I мы не спяваем доўга. Спяваць — гэта велізарная праца, не забава, кажу я ім. Гэта і мая пякельная праца, і ваша адпаведна.
— Ці заўсёды вас сустракаюць на годным узроўні, калі вы ездзіце з канцэртамі?
— Бываюць, вядома, выпадкі, пра якія ўспамінаць не хочацца. Але ў асноўным усё праходзіць добра. I ў Беларусі, і ў Расіі, і за мяжой. Як прыклад годнага ўзроўню ў арганізацыі канцэртаў магу назваць Палац культуры ў Маладзечне. Там, як правіла, ствараюць умовы, каб артысту было зручна, каб у яго засталося добрае ўражанне пра мерапрыемства. Так сустракаюць, нібы цябе на руках хочуць насіць. У наяўнасці вялікая павага да працы артыста. Гэта сведчыць аб прафесіяналізме людзей. З задавальненнем назаву іх імёны: гэта Святлана Сарока, Ала Яцына. I магу парэкамендаваць іншым павучыцца ў іх, як трэба ставіцца да артыстаў, калі ты іх паважаеш і любіш. Бытавы райдэр, вядома, павінен быць.
— Як ты ставішся да каментароў у інтэрнэце пра сваю творчасць, асабістае жыццё?
— Спакойна да іх стаўлюся. На шчасце, негатыўных меркаванняў няшмат. Я прафесіянал і адказваю за якасць прадукту, які зрабіў добра. Ён можа камусьці падабацца, а камусьці — не. Калі я ведаю, што дзе-небудзь што-небудзь выпусціў з-пад увагі, не дапрацаваў (век жыві — век вучыся), як магу крыўдзіцца? Але калі на вочы трапіцца меркаванне: «гэта дрэнна», без якой-небудзь канкрэтыкі, я не рэагую. Прымаю і ўспрымаю толькі канструктыўную крытыку.
У якасці «назапашвальнага эфекту» з нагоды меркаванняў пра сябе я выдаў на сваёй старонцы Вконтакте жартоўнае прысвячэнне ў вершаванай форме, напісаў яго за 20 мінут, чым разварушыў грамадскасць. Ні адзін мой пост не збіраў столькі каментараў. Усе былі ў захапленні ад той жартоўнай гадасці, выказанай мной ва ўласны адрас.
— Ці даводзілася вам з Таццянай за мяжой мець зносіны з прыхільнікамі?
Таццяна:
— Даводзілася, і не раз. У нас ёсць | маса прыхільнікаў і ў Амерыцы, і ў Іспаніі, і ў Ізраілі… Аўстрыя, Швецыя, Аўстралія… У Сашы гэтая інфармацыя ўся на строгім уліку (смяемся), Вось прыклад. У амерыканскам горадзе Мілуокі пасля канцэрта падыходзіць адзін. Кажа: хачу вас запрасіць у рэстаран, Пётр — мой любімы спявак. Прыедзеце на вячэру, і першае, што я вам пакажу, гэта плэй-ліст з яго песнямі. Прыехалі. I пераканаліся: у рэстаране гучаць творы Пеці… Аказалася, што гэта нашы сябры з Ізраіля скінулі яму музычны матэрыял. I яшчэ быў выпадак у Лос-Анджэлесе. Падышоў амерыканец з прызнаннямі: я спевака ведаю па КВЗ… Так, свет цесны, і ў гэтым мы не раз пераконваліся.
— Ці былі ў цябе містычныя пачуцці падчас выканан-ня некаторых песень?
— Я не ведаю, як назваць гэтыя пачуцці. Але нешта невытлумачальнае адбываецца, калі спяваю некаторыя песні: «Крык птушкі», «Малітва», «Арыя Хрыста»… Трапляеш у нейкі асаблівы стан, калі нечакана адбываецца магутны эмацыйны ўдар, і ты ўжо недзе… Нібы трапляеш у іншы партал… Кудысьці ляціш і пры гэтым спяваеш. I ты быццам адно цэлае з той прасторай, у якую патрапіў. Не магу гэта растлумачыць…
— Ці задумваўся ты пра сэнс жыцця, ці мучыўся яго пошукам?
— Мабыць, не мучыўся. Думаю, сэнс жыцця ў ім самім. Я гэта разумею. Можа, таму, што ўмею любіць і жыццё, і творчасць, і сваю сям’ю. Калі вывучаў працу Уладзіміра Марозава «Мастацтва рэзананснага спева», мне сустрэлася добрая фраза: трэба зразумець прыроду свайго голасу і прыняць яе. Так і ва ўсім. Не толькі ў прафесіі. А што тычыцца яе, то калі табе дадзена нешта, то не трэ6а нічога вынаходзіць і спрабаваць спяваць па-іншаму. Прымі тое, што ёсць, развівай сябе і хай будзе, што будзе. Калі задаюць пытанне: а вам не хацелася 6 чагосьці большага? Хацелася б! Але ёсць дадзенасць! Я даўным-даўно ўсё расклаў па палічках. I зразумеў: я не супервядомая мегазорка. Я не паўлін, не папугай. Я — спявак. Я — музыка. Я — педагог. Я ўмею рабіць добра тое, што ўмею рабіць. I я буду гэта рабіць. На месцы не стаю, у мяне ёсць пастаяннае развіццё. I мая справа прыносіць карысць як сабе, так і людзям. Значыць, так у гэтым свеце павінна быць. I з такім усведамленнем мне добра. Таму я спакойны. Некалі ў мінулым мог тузацца і думаць пасля чарговага шоу: а вось гэты туды прабіўся, гэты туды, а я… На шчасце я зразумеў: кожны ідзе сваёй дарогай. Я іду і ведаю, што не пераступлю цераз свае прынцыпы: маральныя, чалавечыя…
На лецішчы гутарылі Валянціна і Іван Ждановічы.
Фота з асабістага архіва Пятра Елфімава.