Iванова, I. «Магутны Божа» – свята духоўнай музыкi : [ад Германіі да Кітая сабраў сяброў магілёўскі фестываль] / Iлона Iванова // Звязда. — 2006. — 1 лiпеня. — С. 10.
У Магілёве праходзіць Міжнародны фестывалi духоўнай музыкі «Магутны Божа». Усе 14 адоў ён праводзіцца дзеля таго, каб славіць у музыцы і слезах Бога. Адметнасць фесты-залю ў тым, што ў ім бяруць удзел людзі розных веравызнанняў— праваслаўныя вернікі, католікі і пратэстанты.
На адкрыцці фестывалю ў зале Палаца культуры «Магілёўхімвалакно» быў аншлаг.
Сёлета ў свяце духоўнай музыкі бяруць удзел больш за паўтысячы чалавек. Гэта прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Украіны, Германіі, Малдовы і Кітая. Дзяўчат у нацыянальных строях гэтых краін на сцэне сустракалі маленькія анёлы са свечкамі.
Зала стоячы вітала Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і пасланніка Ватыкана, Нунцыя Апостальскага архіепіскапа Марціна Відовіча. Прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў блаславілі ўдзельнікаў і гасцей «Магутнага Божа».
— Галоўны вынік фестывалю — гэта памнажэнне дабрыні і прыгажосці ў свеце, — сказаў Мітрапаліт Філарэт, — змякчэнне чалавечых адносінаў, няхай кароткае, але каштоўнае пагружэнне ў гармонію жыцця, у якой гучаць вечнасць і святасць.
— Каб хвіліны прыгожай музыкі напоўнілі ўсіх спакоем і радасцю, якія ўмацоўвае і нясе ў сабе духоўная музыка, —такое пажаданне выказаў архіепіскап Відовіч.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама і арганізацыйнага камітэта фестывалю Віктар Шорыкаў лічыць сімвалічным, што сёлета правядзенне «Магутнага Божа» супала па днях са святкаваннем дня вызвалення Магілёва ад фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалеж-насці Беларусі. «Карані існай веры дапамаглі людзям у цяжкі час», — лічыць кіраўнік Магілёва.
Магілёўскай публіцы спадабаўся ансамбль старажытнай му-зыкі і танца з Германіі. Дзеці граюць на інструментах, якія з яўляюцца копіямі музейных экспанатаў XVI стагоддзя. Удзельнікі ансамбля апранутыя ў адпаведныя строі, і асабліва замілаваў хлопчык, які граў на клавесіне: з-пад тунікі ў сярэднявечным стылі выглядалі модныя джынсы.
Гледачы вельмі чакалі выступления спявачкі з Кітая Чэнь Ця. Упершыню ў фестывалі бярэ ўдзел прадстаўніца азіяцкай краіны. Яна выканала раманс Рахманінава «Тут добра» і была ўзнагароджана гарачымі апладысментамі.
I проста шквалам апладысментаў і крыкамі «Брава!» суправаджаліся выступленні вядомага харавога калектыву з Расіі — Дзяржаўнай Акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга пад кіраваннем Уладзіслава Чарнушэнкі. Вялікую цікавасць выклікала яшчэ адна госця «Магутнага Божа» — народная артыстка СССР Алена Абразцова, якая дала сольны канцэрт.
У межах фестывалю адкрылася выстава «Абраз у вышыўцы»: магілёўская майстрыха Фаціма Радыёнава прадставіла больш за 40 вышываных праваслаўных і каталіцкіх абразоў.
Фестываль «Магутны Божа» пашырае свае мастацкія межы: сёлета Маскоўскі абласны дзяржаўны драматычны тэатр імя Астроўскага пакажа спектакль «Сказание аб Сергіі Раданежскім».
Праходзіць і традыцыйны конкурс харавых калектываў і салістаў-вакалістаў. Узначальвае журы народны артыст СССР прафесар Віктар Роўда.
Да 2 ліпеня канцэртныя пляцоўкі і залы Магілёва, касцёл Святога Станіслава і ўвечары плошча Зорак перададзеныя выканаўцам і харавым калектывам, якія бяруць удзел у фестывалі.
Урачыстае закрыццё фестывалю і ўзнагароджанне яго пераможцаў адбудзецца ўвечары 1 ліпеня.