Непаўторныя гукі дзіцячай душы

Антоненкава, В. Непаўторныя гукі дзіцячай душы : [выкладчык па класе акардэона МДГКМ імя Я. Глебава Раіса Сінелобава] / Вольга Антоненкава // Настаўніцкая газета. — 2021. — 6 сакавіка. — С. 12. 

У Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Яўгена Глебава 51 год працуе сапраўдны майстар і фанат сваёй справы — прафесійныу самаадданы і неверагодна творчы выкладчык па класе акардэона Раіса Яфімаўна СІНЕЛОБАВА. Яна вучыць не проста чытаць ноты з лісга, а іграць душой, адчуваючы і разумеючы музычны інструмент. Нядзіўна, што многія яе вучні становяцца пераможцамі шматлікіх конкурсаў.

Любоў да акардэона

Палюбіць музыку і акардэоннае мастацтва Раісе Яфімаўне дапамог старэйшы брат — выкладчык па баяне і яе “натхняльнік”. 3 яго лёгкай рукі яна паступіла і паспяхова скончыла спачатку музычную школу № 1 Магілёва, а пасля музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава (зараз Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава). I ў 1970 годзе прыйшла працаваць у сённяшнюю гімназію-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава, якая, праўда, за 50 гадоў некалькі разоў мяняла сваю назву.

Педагагічная сфера дзейнасці Р.Я.Сінелобавай ахоплівае пачатковае звяно, бо менавіта ў гэты перыяд навучання асабліва патрабуецца прафесійная інтуіцыя. “Сваіх будучых выхаванцаў сустракаю ў дзіцячых садках і пачатковых класах агульнаадукацыйных школ, дзе праводжу канцэрты з удзелам сваіх вучняў і арганізоўваю сустрэчы з бацькамі, папулярызуючы акардэоннае мастацтва. Такім чынам мой клас
папаўняецца адоранымі дзецьмі”, — расказвае педагог.

Зразумела, што вялікае значэнне ў фарміраванні выканальніцкіх навыкаў вучняў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, у 6—8 гадоў, мае пачатковы перыяд навучання, паколькі менавіта на гэтым этапе закладваюцца асноўныя навыкі і прыёмы. Менавіта ад правільнага пачатку навучання залежыць усё наступнае развіццё вучня.

I хоць акардэон — цікавы, адметны музычны інструмент, аднак ён дастаткова складаны для адаптацыі. I ад педагога залежыць, ці зможа ён абудзіць цікавасць да музыкі і інструмента або знішчыць яе назаўсёды.

Р.Я.Сінелобава — сапраўдны гуру ў музычным свеце, які дакладна ведае, як знайсці падыход да дзіцяці, як зацікавіць яго і зрабіць так, што яно будзе чакаць кожнага ўрока з нецярпеннем. “Да мяне прыходзяць дзеткі ў 5-гадовым узросце, якіх я запрашаю на падрыхтоўчыя заняткі, а пасля яны паступаюць да нас у 1 клас. Заняткі з такімі малышамі — тэта тытанічная праца, і калі цябе не палюбіць дзіця, то потым і не прыйдзе займацца, але ў мяне неяк тэта ўсё атрымліваецца, — з цеплынёй у голасе прызнаецца Раіса Яфімаўна. — Часам нават, калі замыкаю клас, дзеткі ў мяне пытаюцца, ці можна прыйсці яшчэ раз, на што я адказваю: “Канечне, прыходзьце яшчэ многа-многа разоў!” Паверце, такі давер дзіцяці дарагога варты. Я стараюся зрабіць усё магчымае, каб дома вучню было прасцей зазірнуць у нотны сшытак і пазаймацца на інструменце”.

Раіса Яфімаўна суправаджае сваіх выхаванцаў з 5—6 гадоў і да 10—12. Канечне, за гэты час здараецца рознае. Але нават калі нехта з вучняў выпадкова страчвае цікавасць да акардэона, яна дакладна ведае, як іх матываваць: “Пачынаю расказваць, што прафесія музыканта сучасная, што цікава быць выканаўцам і ігра на акардэоне зноў у трэндзе. Дадаю, што акардэон — тэта неверагодны, унікальны інструмент, які спалучаеў сабе гучанне фартэпіяна і гармоніка, што дазваляе выконваць на ім любыя творы. Уменне іграць на акардэоне адкрывае мноства магчымасцей: дазваляе ўдзельнічаць у музычных конкурсах і фестывалях, атрымліваць узнагароды, абменьвацца вопытам і заводзіць новыя знаёмствы. Акрамя таго, ігра на гэтым інструменце станоўча ўплывае і на фізічнае развіццё: паляпшаецца маторыка, канцэнтрацыя, памяць, хуткасць рэакцыі і ўвогуле актыўнасць мозга”.

Дапамагчы вучню раскрыцца

Адзін з прынцыпаў, якія на ўроках выкарыстоўвае Р.Я.Сінелобава, — гэта стварэнне сітуацыі поспеху: “Я настройваю вучня на поспех. Як гаварыу знакаміты Канстанцін Ушынскі, “толькі най задачай лічыць развіццё і ўдасканальванне творчага таленту дзіцяці. Пры гэтым яна пастаянна імкнецца павышаць сваю прафесійную кампетэнтнасць. Такая адданасць педагагічнай дзейнасці, безумоўна, прыносіць плён, і яе вучні регулярна займаюць прызавыя месцы на рэгіянальных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах ва Украіне, Прыбалтыцы, Расіі і, безумоўна, у Беларусі. Так, у 2019—2020 гадах яе выхаванцы паўдзельнічалі ў васьмі міжнародных конкурсах і на кожным станавіліся пераможцамі і лаўрэатамі I ступені. А на знакамітым Рэспубліканскім конкурсе імя І.І.Жыновіча (праводзіцца кожныя 3 гады) усе апошнія разы прызнаваліся лепшымі: у 2012 годзе лаўрэатам I ступені стала Валерыя Гусяінава, у 2015 годзе — гран-пры заваявала Марыя Дзмітрыева, у 2018 годзе — лаўрэатам вучняў, так і ў зносінах з калегамі. На мой погляд, яна адзін з лепшых музычных педагогаў нашай краіны, прафесіянал з вялікай літары, неверагодна таленавіты і з любоўю да дзяцей у сэрцы”, — падкрэслівае дырэктар Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава Аляксандр Яўгеньевіч Курсакоў.

Па яго словах, Р.Я.Сінелобава мае адметны дар — адразу бачыць, на якім інструменце зможа іграць дзіця. “Раіса Яфімаўна адчувае таленавітых дзяцей і робіць з іх “брыльянты”, асабліва з дзяўчынак, а таму многія лепшыя акардэаністкі нашай краіны — яе вучаніцы. Да таго ж яна для іх заўсёды прыклад для пераймання і ўзор, як павінна выглядаць лэдзі. Бацькі таксама вельмі паважаюць гэтага педагога і прыслухоўваюцца да яе парад. А яшчэ яна ніколі не дазваляе сваім вучням выйсці на сцэну неахайнымі, заўсёды сама падбірае касцюмы для іх. Калі ж яны выязлджаюць куды-небудзь, то клапоціцца пра кожнага, нібы матуля. Яна ўнікальны чалавек і педагог, пры гэтым вельмі сціплы”.

На маё ж пытанне, што можа зрабіць педагог сёння, Раіса Яфімаўна працытавала аднаго з яркіх музыкантаў XX стагоддзя Артура Шнабеля: “Педагог у лепшым выпадку можа адчыніць дзверы. А прайсці ў іх вучань павінен сам”. I дадала: “Нашы дзеці — тэта надзея, сэнс, сутнасць будучыні, таму нам трэба даць магчымасць ім праявіць сябе, дапамагчы стаць творцамі свайго часу. А таму сваім калегам хочацца пажадаць цярпення і педагагічнага майстэрства, а таксама нагадаць словы Марка Квінціліяна: “Няхай суровасць настаўніка не будзе змрочнай, а яго ласкавасць не будзе расслабляльнай”. Канечне, здароўя ўсім, жадання працаваць і новых педагагічных перамог!”