«Анiмаёўка» як сутыкненнi часу

Амяльковiч, Д. «Анiмаёўка» як сутыкненнi часу : [XVIII мiжнародны фестываль анiмацыйнага кiно «Анiмаёўка» прайшоў у Магiлёве] / Д. Амяльковiч // Культура — 2015. — 19 верасня. — С. 8.

Ад мульцікаў — да анімацыі

Міжнародны фестываль анімацыйнага кіно «Анімаёўка», які прайнюў сёлета ўжо ў васямнаццаты раз, завяршыўся перамогай іспанохага кіно. Графічная антыутопія Джосі Маліса «Бенедьпо машына V: Націснуць на курок» сталася кропкай судакранання міжнароднага журы, геаграфія якога сёння дасягнула Амерыкі.

«Малы» конкурс — «Я не чараўнік, я толькі вучуся…», у якім ацэньваюцца стужкі, створаныя дзецьмі, сёлета «падрос» да 51 фільма і зноў патрабаваў працы асобнага журы. У ім уладальнікамі «Малых крыштальных алоўкаў» сталі выхаванцы дзіцячых студый мультыплікацыі «Пошук» з Новасібірска і «Да» з Санкт-Пецярбурга (Расія) — стужкі «О! Сава!», «Вялікая памылка», «Алакай» з Шымкента (Казахстан) — «Легенда аб жэтыгене», «Хто тут галоўны», і «Вяснянка» з Днепрапятроўска (Украіна) — «Азірніся на дом свой» і «Вайна і голубы».

Тэмы і трэнды

Як бачна ўжо з назваў фільмаў-пераможцаў, зробленых як яароспымі, так і дзецьмі, развагі на тэмы вайны не абмінулі масгакоў. Прычым стужкі былі прысвечаны не толькі войнам мінулым — у прыватнасці, Другой сузетнай — але і разглядалі канфлікты цалкам сучасныя, што праглядаліся праз умоўныя, абстрактныя войны, разабрацца ў якіх не пад сілу не толькі іх удзельнікам. Абсурднасць і жорсткасць гэтых сутыкненняў іх бязгпуздаць — вось тое, што дэманструюць творцы ў работах, незалежна ад свайго ўзросту.

Другі трэнд, якія выявіла праграма — гэта зварот да экалагічнай тэматыкі і, скажам так, культуры талератнасці. Апошняя можа праяўляцца і ў выхаванні, у прыватнасці, культуры харчавання. АлегУжынаў, вядомы расійскі аніматар, стваральнік нашумелай «Машы і мядзведзя», у сваёй новай стужцы «Інь і Яна» якзаўжды з гумарам распавёу пра асаблівасці рацыёну розных народаў, навучаючы дзяцей (ды і дарослых) элементарнай павазе да Іншага. Пасланне рэжысёра — разнастайнасць: кухняў, культур, народаў, і, адпаведна, — разнастайнасць свету як норма, паліткультурнасць, якой не варта баяцца.

Дазволю сабе правесці падобныя паралелі і ў конкурсе фільмаў, створаных дзецьмі. Юнае пакаленне гэтаксама рэфлексуе з таго, што адбываецца навокал; не прайшла не практыка татальнага спажывання, якое можа выражацца хоць бы ў абжорстве. Напрыклад, юныя мастакі магілёўскай студыі «Аловак» даюць сваю версію перастварэння змяі ў вегетарыянку (стужка «Гадзюка-абжора»). А насгупствы бяздумнага сілкавання хатніх жывёл выкрывае ў сваёй рабоце «I раптам…» навучэнка «Вяснянкі» — у яе рабоце раскормленая гаспадыняй котка проста напраста… ўзрываецца. Так, філыуіы дзяцей поўныя непасрэднасці і гумару, але і іх пасланні часам не горшыя за дыдактыку прафесійных карцін.

А гледачы — хто?

Насамрэч, аналізуючы гэтыя дзве праграмы фестывалю, нельга не прыйсці да высновы, што дзіцячы і дарослы конкурсы, пасутнасці, выяўляюць два магчымыя кірункі развіцця форуму.

Першы — гэта анімацыя для дароспых. Пры тым, што ў асноўным конкурсе прысутнічаюць фільмы, створаныя для сямейнага прагляду, год за годам ён становіцца, выбачайце за таўталогію, болей дарослым. Іеаграфія форуму расце — і адпаведна ў яго праграме павялічваецца прысутнасць аўтарскай анімацыі, якая ў заходніх краінах — такі ж раўнапраўны суб’ект экрана, як і знаёмыя мультфільмы. Калі расійскія і беларускія аніматары яшчэ імкнуцца захаваць дзіцячага гледача, то многiя аўтары сусветнага экрана ўжо даўно арыентуюцца на дарослую і прафесійную публіку. Эксперыменты, пошукі новай візуальнай мовы, — вось тое, што іх цікавіць, і, адпаведна, прагляд падобных карцін патрабуе ад гледача пэўных высілкаў. Ці ёсць такі — падрыхтаваны — глядач ў «Анімаёўкі»? Складана сказаць. Так, аніматары, так, адмыспоўцы, але разумныя, адкрытыя да эксперымента кінагледачы — колькі мы іх, прызнаемся шчыра, маем?

Другі накірунак — гэта акцэнт менавіта на дзіцячую анімацыю. Акурат яго і падтрымлівае конкурс стужак, створаных дзецьмі «Я не чараўнік, я толькі вучуся…». Але і тут выкрываюцца вялікія праблемы, што засведчыў сумесны прагляд дзіцячых фільмаў разам са школьнікамі. Першыя дзесяць хвілін сеансу — і дзеці ўжо лезуць ў мабільнікі і планшэты. А можна яшчэ гуляць і глядзець «мульты» адначасова. I вось ён, гэты парадокс: з аднаго боку, цудоўныя вопыты дзяцей, якія самі робяць маленькія гісторыі. I па другі бок экрана — маленькія спажыўцы, якія ўспрымаюць падобныя «каляровыя карцінкі» як штосьці нязвыклае і незразумелае, не падобнае да выяў «дыснееўскіх» і «піксараўскіх» фільмаў, да яскравай камп’ютарнай анімацыі. Хто ў гэтым вінаваты? Можна сказаць, вінаваты час, Інтэрнэт, але тое будзе не зусім праўда. Вінаваты мы самі, бо не паспелі разабрацца ў тым, што анімацымнае кіно—гэта зусім не забаўка, прадукцыя адмыслова для дзяцей, і далей — зноў мы. Таму што не прывілі сваім дзецям адпаведнага стаўлення да анімацыі—як да розных візуальных практык.

Што ў выніку? Дарослы глядач анімацыі ўсё яшчэ не выхаваны, а дзіцячы — ужо страчаны праз камерцыйнае анімацыйнае кіно. Апошняе не заўсёды бывае дрэнным, але не здзіўляйцеся, калі потым ваша дзіця не захоча глядзець анічога іншага.

Быць і развівацца

Што ж рабіць? Пераламіць сітуацыю хаця б у малым маштабе і здольныя падобныя фестывалі, дзе магчыма ўбачыць іншыя фільмы і іншую візуальную мову. I ў дадзеным кантэксце «Анімаёўка» становіцца тым самы месцам сустрэчы розных культур і падыходаў, якія ўсё болей патрабуюць належнай артыкуляцыі. Нягледзячы на тое, што фестываль паранейшаму трымае планку, застаючыся фарпостам «старой добрай мультыплікацыі», час робіць свае! «Анімаёўка», магчыма, і выконвае сваю місію, але пакаленні і свет змяняюцца. «Сёння, каб глядач пайшоў у кінатэатр, яму трэба прапанаваць блакбастар альбо… блакбайстар. Бо ўсё астатняе ён знойдзе ў Інтэрнэце», — міжволі пацвярджае маю думку дырэктар магілёўскага форума і «Кінавідэапракату» Ірына Белякова. Што ж тады мусіць прапаноўнаваць фестываль? Як яму далей канцэптуальна развівацца? Гэтыя пытаннi ўжо не проста вісяць, а набрыняюць у паветры. I без паўнавартаснай круглагадовай працы дырэкцыі, якую, урэшце рэшт, ужо колькі год мусіць займець фестываль, тут ніяк не абыйсціся. Але пакуль, як гаворыцца, надзея застаецца толькі надзеяй.

Будучыня— за энтузіястамі

Але, прынамсі, усё ж пэўныя зрухі ў агульнай расстаноўцы сіл назіраюцца.

Вялікім задавальненнем на сённяшнім форуме для мяне сталі стасункі з кіраўнікамі дзіцячых анімацыйных студый. V большасці, гэта энтузіясты, часам нават без мастацкай адукацыі, якія «хворыя» на анімацыйную творчасць. Адзі­ночкі і сем і, яны самастомна засвойваюць анімацыйныя праграмы, малюнак, чытаюць адмысловую літаратуру, прыдумваюць, — і натхняюць дзяцей да працы і фантазіі. «Перад тым як паехаць на «Анімаёўку», я даў сваім заданне прыдумацьтры казкі на новы лад,—дзеліцца са мной заснавальнік дзіцячай анімацыйнай студыі «Вектар» з Гомеля Сяргей Галушкін.—Трэба развіваць мысленне дзяцей, прымушаць фантазіраваць, бо толькі адвярніся — тут жа ўткнуцца ў свае планшэты». Удалося на форуме пазнаёміцца і з энтузіястамі-аніматарамі, якія заснавалі сямейную анімацыйную студыю. Бацькі Віктар і Вікторыя пачалі дапамагаць свае дачцэ Настассі рабіць мультфільм — і ўцягнуліся, скажам так, у працэс. «Вядома, зараз ужо хацелася б сабраць групу дзяцей, пашырыць еытворчасць, — прызнаецца Вікторыя Мірончык з Барысава, — але не ведаю як гэта ўсё афармляць, ды якая ўстанова прыме, бо рэагуюць па-рознаму», — выяўляе яна, у тым ліку, і падазронае стаўленне некаторых інстытуцый да падобных ініцыятыў. Чуць тое дзіўна, бо гэтыя энтузіясты — магчыма, адныя з нямногіх, хто спрычыняе дзяцей да творчасці і кіно.

Сваім вопытам працы з дзецьмі падзяліўся і кіраўнік казахскай студыі мультыплікацыі «Алакай» Максут Жарымбетаў. «Калі мы толькі адкрыліся да мяне прыйшлі ажно 30 чалавек. А сёння засталося толькі 2. Але тыя два — таго вартыя!», — кажа ён, і знаёміць з Бакбергенам Сапаравым, сваім вучнем, які ўжо ў I якасці прызёра «Анімаёукі»,  прыехаў на магілёўскі кінафорум. «Так, я вельмі хачу звязаць свае жыццё з кінематографам, — прызнаецца мне Бакберген, — і вельмі хвалююся, каб у мяне ўсё атрымалася, каб нішто і ніхто не перашкодзіла». «А чаму сышлі іншыя студыйцы? — удакладняе ён, — Бо думалі, што наі занятках, напэўна, будуць гуляць у камп’ютарные гульні, у «Warcraft»… А тут працавацьі трэба. Марудна і карпатліва. Але ж выніктаго варты!».

Хаця б у дачыненні да гэта-га хлопчыка можна сказаць, што пакуль у кіно «не ўсё страчана».