Сінькевіч, Г. Усім прыклад : [піянеры СШ № 4 г. Магілёва] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 19 мая. — С. 4.
Зборы, мітынгі, спаборніцтвы, злёты, канцэрты, конкурсы… А паміж гэтымі актыўнасцямі — рэальныя, карысныя грамадству справы. Так коратка можна ахарактарызаваць дзейнасць школьнай піянерскай дружыны імя І.С.Лазаэнкі.
— Гісторыя нашай дружыны налічвае ўжо 85 гадоў. Сёння ў яе кладзе 335 піянераў і акцябрат, або больш за 82 працэнты ад агульнай колькасці дзяцей у школе. Нашы вучні мараць паступіць у піянерскія рады. Для іх гэта значна і ганарова, — расказала педагог-арганізатар Вікторыя Каралёва.
Па яе словах, за восем дзесяцігоддзяў у дружыне сфарміраваліся пэўныя традыцыі. Многія з іх захоўваюцца і зараз: функцыянуе піянерскі савет, старэйшыя навучэнцы імкнуцца дапамагчы малодшым, падтрымаць і ўзяць шэфства над сваімі таварышамі-аднакласнікамі.
— Нягледзячы на тое, што сучасныя дзеці крыху іншыя, яны шчыра імкнуцца прытрымлівацца піянерскіх запаветаў. Гэтую ініцыятыўнасць мы ўсяляк заахвочваем. Праз далучэнне да розных мерапрыемстваў выхоўваем у школьніках дабрыню, спагадлівасць, сумленнаясць, грамадзянскасць і патрыятызм, — адзначыла Вікторыя Барысаўна.
Разам са сваім педагогам піянеры 4-й магілёўскай школы прымаюць аутыўны ўдзел у знакавых праектах і конкурсах БРПА. Прычым вельмі вынікова. Дружына імя І. С. Лазарэнкі не раз станавілася пераможцай творчых спаборніцтваў рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Адметна, што ў перапынках паміх вучобай і мерапрыемствамі піянеры займаюцца канкрэтнымі стравамі. З дабрачыннымі акцыямі дзеці рэгулярна наведваюць групу выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў яслях-садзе № 4 Магілёва, выядзаюць ў абласны дом малюткі, гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.
— У гэтых установах стараемся падарыць крыху радасці і шчасця сваім аднагодкам. У некаторых з іх — праблемы са здароўем, у некаторыя пакуль знаходзяцца далёка ад сваёй сям’і. Мы паказваем гэтым дзецям, што яны не адны, дорым ім станоўчыя эмоцыі і падтрымліваем, бо разумеем, што яны маюць у гэтым вялікую патрэбу, — падзялілася вучаніца 4 класа Варвара Таргоня.
Сярод абавязковых спраў дружыны і пастаянная падтрымка ветэранаў. Піянеры 4-й школы наведваюць іх дома, аказваюць бытавую дапамогу. Таксама даглядаюць і па неабходнасці добраўпарадкоўваюць воінскія пахаванні салдат Вялікай Айчыннай вайны.
— Памяць аб героях трэба захоўваць, бо яны аддалі сваё жыццё за сённяшняе мірнае неба, за нашу будучыню. Забываць пра гэта ні ў якім разе нельга. Подзвігі салдат-герояў неабходна памятаць, каб падобных трагедый больш не паўтарылася, — упэўнена навучэнка 8 класа Ірына Руадзэ.
Наогул, дзейнасць піянерскай дружыны імя І.С.Лазарэнкі вельмі рознабаковая. Галоўны дэвіз усіх піянераў «Будзь гатовы!» для хлопцаў і дзяўчат з сярэдняй школы № 4 Магілёва не пусты гук. Яны заўсёды гатовы прыйсці на дапамогy. I значна, што гэта не застаецца незаўважаным. Сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю піянерыі, піянерка Варвара Таргоня будзе ўзнагароджана ганаровым значком «За актыўную работу», а педагог-арганізатар Вікторыя Каралёва — значком «Лепшы важаты».
Ганна СІНЬКЕВІЧ.