Бунцэвіч, Н. Філармонія «руліць» / Надзея Бунцэвіч // Культура. —2022. — 16 ліпеня. — С. 9.
Сёпетні “Славянскі базар у Віцебску” адрозніваецца вельмі моцнай і разнастайнай філарманічнай праграмай. I пераканаўу гэтым ужо першы фестывальны канцэрту філармоніі -італьянскага банданіяніста Марыа Стэфана П’етрадаркі ў суправаджэнні Заслужанага калектыву аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова пад кіраўніцтвам Дзяніса Чарты.
У віртуознасці Марыа, які паспяхова гастралюе па ўсім свеце, ніхто не сумня-ваўся. У прафесіяналізме творчага калектыва Магі-лёўскай абласной філармоніі — таксама. Як і ў тым, што паміж салістам і аркестрам складзецца гармонія. Але прыемныя сюрпрызы чакалі слухачоў літаральна ў кожным такие.
Марыа пачуваў сябе як дома, а не ў гасцях: дырыжыраваў разам з Дзянісам Чартой, ухваляў яго, даваў свае каментары да асобных твораў — па-англійску. Паклаўшы банданіён на левае калена, праваи нагой вы-пісваўупаветры такія “дырыжорскія” крэндзелі, идо пазайздросцілі б артысты балета: тэта былі сапраў-дныя танцы на крэсле, я чія выкарыстоўваюцца ў сучаснай харэаграфіі. Але рабілася тэта не для большай відовішчнасці — было бачна, што менавіта так, праз асаблівую пластыку не тол ікі выконваемай музыкі, are i ўсяго цела, гэты саліст адчувае разгортванне гукагай тканіны і самога мастацііа-га часу. Уражвала тэмбравае багаице яго ігры — ад нараджэння гуку з пранікнёнай цішы, ледзь чутных уздыхаў-шэптаў-шорга’гаў да складаных змяшанкх фарбаў-спалучэнняў.
Імправізацыйная манера часам нагадвала джазавую, дасягальную хіба ў зладжаным ансамблі аднадумцаў, дзе ўсе разумеюць адно зднаго па кінутым позірку і нават проста па разгорце музычнай фразы. А тут — вялікі аркестр, дырыжьфаваць якім пры такой вольнай інтэрпрэтацыі саліста надзвычай складана. Але мастацкі кіраўнік і галоўйы дырыжор аркестра Дзягіс Чарта спакойна і ўпэўнена, без аніякіх знешніх цамаганняў вёў свой калекі ыў наперад, быццамусёжыііцё толькі і рабіў, што акампанаваў славутаму італьянцу, хаця насамрэч сустрэліся яны толькі напярэдадні. Гэта быў не акампанемент, а выступление на роўных. Асобна адзначым цудоўна зробленыя аранжыроўкі, пры якіх шэсць баянаў ні ў якай меры не глушылі гучанне домраў, балалаек ды цымбалаў з гуслямі.
Другая частка канцэрта была аддадзеная музыцы А. П’яцолы. Тыя творы аргенцінскага класіка XX стагодцзя, якія звычайна набываюць нервовае, палкае ўвасабленне, гучалі настальгічна, нават у поўным сэнсе слова “атмасферна”. Усплёскі тэмпераменту, зразумела, былі, але іх адносная рэдкасць надавала ім асаблівую значнасць.
Змяніўшы банданіён на кнопкавы акардэон (адной з разнавіднасцей гэтага еўрапейскага інструмента з’яўляецца рускі баян), Марыа выканаў з аркестрам знакамітае “Лібертанга” П’яцолы, адбудаваўшы драматургію ад няўцямнай трывогі да радасці. Пазней прагучаў і вакальны варыянт гэтага твора— разам са спявачкай Надзеяй Несцяровіч, якая таксама ўдзельнічала ў канцэрце.
А па завяршэнні адбыўся імправізаваны майстар-клас. На канцэрт прыехалі юныя расійскія баяністьі са сваімі педагогам! — прыхільнікі Марыа Стэфана П’етрадаркі, якія чулі яго выступление два гады таму ў Маскве. I адзін з хлапчукоў сыграў для майстра. Раптам падумалася: а чаму б не скарыстаць гэтую ідэю майстар-класаў надалей? Тым больш і сам фестиваль, як адзначыў яго дырэктар Глеб Лапіцкі, з гэтага года ўзяў курс на асветніцтва. Дый многія ўдзельнікі прыязджаюць на яго не на адзін дзень. Той жа Марыа выступаў таксама ў гала-канцэрце адкрыцця І будзе працаваць у складзе журы дарослага конкурсу, што пачнецца на “Славянскім базары ў Віцебску” сёння позна ўвечары.
Учора ў Віцебскай абласной філармоніі адбыліся адразу два зорныя канцэрты: першы — знакамітага беларускага гітарыста і кампазітара ДзяДзюЛі “Музыка свету”, другі — “Энергія джаза” Леаніда Пташкі. А заўтра ў рамках Дзён Саюзнай дзяржавы тут дасць сольны канцэрт народны артыст Расіі, гііяніст Дзяніс Мацуеў.