Каб праца душы стала патрэбай // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 2-5.
На пытаннi часопіса адказвае начальнік упраўлення культуры Магілеускага аблвыканкама, заслужаны дзеяч культуры рэспублікі Беларусь Анатоль Сінкавец.
Са старажытнасці Магілёў займаў у Вялікім княстве Літоўскім адно з першых месцаў паводле гаспадарчага значэння (нават меў права на два кірмашы ў год), што, натуральна, не магло не адбіцца і на стане мастацтва Магілёўшчыны. 3 XVI стагоддзя тут развіваліся ювелірная і збройная справы, ліццё, чаканка, мастацкая апрацоўка дрэва і скуры. У XVII стагоддзі праславілі гэтую зямлю мастакі Ігнат Сац і Апанас Пігарэвіч. А ў 1698-м узнік першы тэатр. У гэты ж час мясцовая брацкая друкарня пачынае выпуск нотных зборнікаў… Ваша асабістая ацэнка мастацкіх традыцый вобласці, што закладваліся ў часы сівой мінуўшчыны?
— Узгадаем дыялектыку: традыцыя заўжды сучасная, сучаснасць заўжды традыцыйная. Менавіта традыцыя, у якой, як у запаветным куфэрку, збіралася цягам стагоддзяў па крупінках усё лепшае, чаго дамагаўся чалавек у паўсядзённай стваральнай і творчай працы, сілкуе сучаснае мастацтва. 3 гэтых каранёў прарастае духоўнасць нашага народа, нашых творцаў, духоўнасць кожнага чалавека, нават калі ён гэтага і не разумее.
Здабыткі магілёўскіх майстроў мінуўшчыны — гэта і наш гонар за Радзіму, гэта і своеасаблівае, так бы мовіць, узвышэнне сучаснага чалавека, калі ён хоць аднойчы сутыкнуўся з творчасцю далёкіх продкаў. Гэты гонар і гэтае ўзвышэнне духу асобнага чалавека і ўсіх разам знітоўвае нас з Бацькаўшчынай, дапамагае беззапаветна любіць яе і часцяком, недзе ў душы, казаць сабе з гонарам і ўдзячнасцю да былых майстроў: «Я — магілёвец, я тут жыву!», адчуваць нейкую роднасную, амаль сакральную повязь з мінуўшчынай, слаўнай выбітнымі творцамі.
Традыцыя — гэта вопыт, гэта памяць пакаленняў, памяць народа. Адыміце традыцыю, і вы знішчыце народную памяць. Таму імкнемся нашы традыцыі ўзбагачаць і умацоўваць. Сённяшняе ў мастацтве Магілёўшчыны плённа прарастае з мінуўшчыны…
Апрача названых вамі, хачу узгадаць і іншых знакамітых ураджэнцаў Магілёўшчыны: іканапісца Пятра Яўсеевіча з Галынца, разьбяра па дрэве Клiма Міхайлава са Шклова, ганчара Сцяпана Палубеса з Мсціслава, магілёўскіх гравёраў Вашчанкоў. Новае і старое ў мастацтве вобласці змешваецца ў нечаканых сплавах, спараджае бясконцыя унікальныя варыянты. Сярод гэтай мастацкай разнастайнасці мясцовая кераміка заўжды займала асаблівае месца. У ХГХ стагоддзі цэнтрамі керамічнай вытворчасці былі Магілёў Копысь, Шклоў, Крычаў. Падняпроўскія майстры нястомна выпрацоўвалі адметны стыль ганчарства, які з поспехам распаўсюдзілі і ў Маскоўскай дзяржаве. Сёння керамікай прафесійна займаюцца выпускнікі мастацкага аддзялення Магілёўскай вучэльні культуры і Бабруйскага мастацкага каледжа.
Здаўна славіцца наш край салома- і лозапляценнем. Сучасныя майстры гэтага неўміручага віду народнага мастацтва ўвабралі, пераасэнсавалі і, перапрацаваўшы, узялі на узбраенне досвед папярэднікаў. У выніку — выйшлі на новы, больш высокі ўзровень: ад вырабаў абрадавага, сімвалічнага характару — да сапраўдных узораў мастацтва. Творы нашых майстрых — П.Панцялеевай, Н.Дамінікавай, В.Сыцікавай, Т.Хадановіч, Т.Фяськовай — сведчанне таго, што сучаснае мастацтва вобласці шчыльна знітаванае з нашымі нацыянальнымі традыцыямі.
Што, на ваш погляд, Анатоль Анатольевіч, з’яўляецца сімвалам сённяшняга мастацтва Магілёўшчыны: штогадовыя жывапісныя пленэры Бялыніцкага-Бі-рулі, Неўрава і Масленікава, прэм’еры трох абласных тэатраў ці міжнародныя фестывалі «Магутны Божа» і «Залаты шлягер»?
— Магілёўшчына жыве насычаным і багатым мастацкім жыццём. Усе пералічаныя мерапрыемствы, безумоўна, — прадмет нашага гонару. Яны заўважаныя ў маштабах краіны, і для нас справа ўласнага прэстыжу праводзіць іх на высокім узроўні, як арганізацыйным, так і мастацкім. Думаю, што вылучаць якое-небудзь з іх было б няправільна. Кожнае — выбітная падзея ў асобным відзе мастацтва. I мастацкія пленэры, і музычныя фестывалі, і праявы тэатральнага жыцця з’яўляюцца паўнавартаснымі сімваламі мастацтва Магілёўшчыны. Аднак, як падаецца, толькі ў арганічнай сукупнасці, узаемаўзбагачаючыся і дапаўняючы адно аднаго, яны ствараюць той адметны дух, тую агульную творчую атмасферу, якія і вылучаюць мастацкія асаблівасці нашага краю. Сёння ў палітры мастацтва вобласці з’явілася яшчэ а дна непаўторная фарба — міжнародны тэатральны форум «M.art. кантакт». Так што знакавымі і маштабнымі мерапрыемствамі ў нас ахоплены цяпер практычна ўсе віды мастацтва…
Агульнавядома, што вы стараецеся не прапускаць тэатральных прэм’ер, фестывальных канцэртаў… з вашага пункту гледжання, якім павінна быць уздзеянне мастацтва на чалавека?
— Проста перакананы, што для паўнацэннага жыцця мастацтва чалавеку патрэбна, як хлеб. I гэта не патэтыка! Чалавек павінен развівацца гарманічна, а патрэба ў мастацтве, у творчасці — такая ж натуральная, як харчаванне ці сон. I, натуральна, мастацтва сілкуе нас жыццялюбствам, дае сілы для стваральнай працы, дапамагае рабіць дабро. Абсалютна не новая думка, але гэта так. Хоць цяпер чалавеку часам надта складана разабрацца ў шматстайнасці форм сучаснага мастацтва…
У мястэчках і вёсках Магілёўшчыны ствараюцца якасна новыя тыпы мастацкіх устаноў накшталт вакальна-харавой школы ў Горацкім раёне ці школы мастацкіх рамёстваў у Асіповіцкім. А ўдзельнікі дзіцячага калектыву «Звончыкі», што ў Буйнічах, мо і не стануць прафесійнымі артыстамі, але пажыццёвымі прыхільнікамі народнага танца застануцца дакладна. Напэўна, гэта будзе садзейнічаць адраджэнню і развіццю самабытнага нацыянальнага мастацтва?
— Самыя вялікія надзеі ўскладаем на такія навучальныя ўстановы. Ды прыкладу, дзейнічаюць сельскія цэнтры культуры і вольнага часу ў Бялыніцкім і Глускім раёнах, сельскія цэнтры рамёстваў, дамы народнай творчасці. Безумоўна, з’явяцца і новыя мастацкія ўстановы, калі ўзнікне ў гэтым неадкладная патрэба, калі гэта будзе адпавядаць запатрабаванням людзей, іх ладу жыцця, паспрыяе павышэнню іхняга культур-нагаўзроўню. Прастора нацыянальнага мастацтва—неабсяжная. Адчуць арганічную еднасць з ёю — значыць адчуць сябе народам, нацыяй. I прагу да мастацтва трэба выхоўваць, асцярожна і ненавязліва. Павага да культуры, да мастацтва, як і духоўная патрэба ў творчай дзейнасці, закладваюцца з маленства. Таму першасная ўвага цяпер тым, каму шэсць — дзесяць гадоў. Вось калі гэтыя дзеткі з нашай дапамогай адчуюць уласную знітаванасць з беларускай традыцыяй духоўнасці, тады праз дзесяць — пятнаццаць гадоў мы атрымаем пакаленне моладзі, якое і ў думках не дазволіць сабе пагарджаць краінай і яе непаўторным мастацтвам.
Мне шкада, што сельскія ўстановы культуры, мастацтва часам здаюцца блізнятамі. I гэта пры тым, штоўкожнай вёсцы — свае традыцыі: і спеўныя, і святочныя, і музычныя, і танцавальныя! «Што ні веска, то свой мае звычай, што ні клуб, то на іншы падобны абліччам…» — так было яшчэ колькі гадоў таму. Але цяпер сітуацыя мяняецца ў лепшы бок. Павялічваецца прастора для творчай самарэалізацыі, для пошуку, развіцця і захавання менавіта мясцовых мастацкіх традыцый. Гэта цудоўна бачна і на прыкладзе творчасці тых жа «Звончыкаў» ці плённай дзейнасці навучэнцаў школы рамёстваў у Горках, Асіповічах…
Ваш горад здавён славіцца адмысловай архітэктурнай школай. Магiлёўскія замак, ратуша, Іосіфаўскі сабор, касцёл і калегіум езуітаў, старажытныя забудовы Саборнай плошчы — бліскучы ўзор беларускага дойлідства. Некалькі слоў пра сённяшняе архітэктурнае аблічча абласнога цэнтра… — Забыліся яшчэ ўзгадаць Станіслаўскі касцёл, архірэйскі і архіепіскапскі палацы, жылыя дамы XVII і XVIII стагоддзяў. Славутыя помнікі беларускай архітэктуры, якімі Магілёў заўжды ганарыўся! Не ўсе з гэтых цудаў, на жаль, захаваліся. Але тое, што засталося, цудоўна ўпісана ў архітэктурнае аблічча сённяшняга Магілёва.
Асаблівую чроўнасць сучаснаму гораду надае пешаходная Ленінская вуліца, што называлася калісьці Вялікай Садовай. Тут захавалася жылая забудова сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзя, якая дае яскравае уяўленне пра гарадское аблічча мінулых часоў. Цэнтральная вуліца абласнога цэнтра — Першамайская (раней — Дняпроўскі праспект) — забудоўвалася, у асноўным, у 1930 — 1950-я гады. Яе фармуюць і жылыя дамы, і грамадскія збудаванні, выкананыя ў стылі так званага сталінскага ампіру. Як вядома, стыль гэты прадстаўлены не ва ўсіх беларускіх гарадах, а ў Заходняй Еўропе цалкам адсутнічае, таму ў замежных (і не толькі) гасцей ён заўжды выклікае вялікі
Сёння разнастайныя па стылях архітэктурныя помнікі Магілёва надта арганічна спалучаюцца з сучаснай забудовай апошніх гадоў.
Якім бачыцца, Анатоль Анатольевіч, мастацтва Магілёўшчыны ў будучыні? Маецца на ўвазе не толькі задумка ладзіць у вобласці Спеўнае поле.
— Меркаванне тут адзінае: больш шырока і актыўна ўцягваць у творчую дзейнасць моладзь, у тым ліку i вясковую. I цікавымі тут уяўляюцца не толькі выканаўчыя жанры (песня, танец), але і аўтарскія праявы мастацтва — паэзія, жывапіс, кампазітарства… Нельга абмінаць і новыя віды мастацкай дзейнасці, заснаваныя на сучасных тэхналогіях,
— камп’ютэрныя дызайн, малюнак, камп’ютэрная музыка…
Будучае нашага мастацтва—у стварэнні сістэмы масавай мастацкай адукацыі і выхавання. Мастацтву і творчасці трэба вучыць гэтак жа, як фізіцы і матэматыцы.
Якія праблемы ў сферы мастацтва падаюцца найбольш балючымі: кадравыя, фінансавыя, арганізацыйныя? I па якіх законах, на ваш погляд, развіваецца мастацтва — «гаспадарка» абсалютна не планавая, дзе галоўны складнік — не прадукцыйнасць працы, а талент і натхненне?
— Планаваць можна толькі нейкія арганізацыйныя аспекты мастацкай дзейнасці. Да прыкладу, правядзенне выставак, канцэртаў, спектакляў.
У выніку мы выяўляем новыя творчыя імёны, новыя формы мастацкай дзейнасці, усебакова спрыяем іх развіццю. Відавочна, нельга спрагназаваць з’яўленне новых твораў ці мастацкіх калектываў. Тут навінка — заўжды раптоўнасць, азарэнне, натхненне. Мастацтва — асаблівая сфера, дзе рэй вядуць творца ды яго талент. I таму, калі такі творца з’яўляецца на Магілёўшчыне, з’яўляецца, як правіла, і новы творчы калектыў, акрылены няўрымслівасцю кіраўніка. 3 цягам часу імя творцы трывала замацоўваецца ў лексічным ужытку аматараў мастацтва, і мы гаворым «хор Балаханава», «аркестр Іванова», «студыя Пабягаева», «студыя Бардунова», «школа Салдатава»… За гэтым — прызнанне творцы, ягонай ролі ў развіцці мастацтва вобласці і значнасці ягонага калектыву для пашырэння мастацкай прасторы краю.
Але ёсць яшчэ і рэакцыя гледача на той ці іншы мастацкі твор. Ёсць яшчэ эфект уздзеяння мастацтва на чалавека. Гэта ўжо мастацкі працэс. На маю думку, мастацтва пачынаецца тады, калі ў творцы ўзнікае дыялог і з сусветам, і з асобным чалавекам адначасова. Натуральна, мастацкі твор трэба ўмець успрымаць. I тут многае залежыць ад падрыхтаванасці: культурнага ўзроўню, адукацыі, жадання разумець мастакоўскае бачанне свету. Памятаю, як гады два таму прыехаў да нас Бранскі драматычны тэатр і паказаў спектакль «Арт». Твор складаны, пра адносіны чалавека і мастацтва, пра ягоную ролю ў жыцці кожнага з нас. Пэўная частка гледачоў аказалася непадрыхтаванаи да ўспрыняцця спектакля, а таму пасля антракта пакінула тэатр. Сапрауды, мастацтва — праца душы, інтэлекту, свядомасці. Калі гэтага няма — мастак застаецца сам-насам з сабой. Так што галоўнае — выхоўваць гледача, які б не палохаўся працы душы. Вырашаецца тады процьма праблем — не будуць пуставаць канцэртныя і тэатральныя залы, у любым выпадку знойдуцца грошы на квіток і з’явіцца ўстойлівае жаданне быць у курсе мастацкага жыцця не толькі горада, але і вобласці…
I апошняе — уздзеянне мастацтва на чалавека павінна быць стваральным, станоўчым. У гэтым узвышэнні чалавека, на мой погляд, і заключаецца «прадукцыйнасць» любой мастацкай дзейнасці.
Усё часцей гучаць думкі пра тое, што час цяпер надта прагматичны, таму прафесійнае мастацтва не вельмі запатрабаванае: маўляў, народ прагне таннага хлеба і легкаважкіх відовішчаў. Ці пагаджаецеся з гэтым? I што трэба неадкладна зрабіць, каб праца душы стала для кожнага з нас натуральнай патрэбай? — Наконт «хлеба і відовішчаў». Так, пры адсутнасці мастацкага густу людзі аддаюць перавагу так званай лёгкай музыцы, рэдка наведваюць музеі і тэатры. Але, з другога боку, на Магілёўшчыне працуюць школы мастацтваў, усе магчымыя студыі і гурткі, прафесійныя творчыя калектывы — ёсць усе магчымасці натуральнага далучэння да нацыянальнага мастацтва ва ўсіх яго праявах. I няцяжка, як думаецца, пры гэтым зразумець, што мастацтва — не толькі яркае відовішча, але і крыніца радасці, натхнення і шчасця. Ці можна сябе ў гэтых пачуццях абмяжоўваць?! 3 гэтай нагоды ўспамінаю сёлетні міжнародны маладзёжны тэатральны форум. На ўсе спектаклі былі аншлагі! Нашай моладзі было цікава глядзець досыць сур’ёзныя спектаклі, але і дыскатэкамі яна не грэбуе. I нічога кепскага тут няма! Ды няхай бы ўсе нашы негатыўныя эмоцыі выплёскваліся толькі ў час так званай танцавальнай агрэсіі…
Неаспрэчна, што толькі усебакова развітыя, духоўна багатыя людзі, якія не забыліся на свае карані, здольны ўзяць на сябе адказнасць за канкрэтныя справы і разам з тым за лес Бацькаўшчыны. Менавіта такімі і робіць людзей мастацтва.