Мастацтва ў дакументах

   Яцкевiч, Д. Мастацтва ў дакументах / Дзмiтрый Яцкевiч // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 48-49.

МАПЛЁЎ – АДЗІН З НАЙСТАРАЖЫТНЫХ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ, ЯГО ГIСТОРЫЯ НАЛІЧВАЕ БОЛЬШ СЯМІ СТАГОДДЗЯЎ. ЁН СПАЗНАЎ ШМАТ УЗЛЁТАЎ I СПАДАЎ. З ДРОБНАГА РЫБАЦКАГА ПАСЕЛІШЧА, З НЕВЯЛІКАГА ЗАМКА Ў XIII-XV СТСТ. ЁН ВЫРАС У XVI-XVIII СТСТ. ДА БУЙНОГА ГОРАДА I МОЦНАГА ФАРТЫФІКАЦЫЙНАГА ЦЭНТРА, ЯКІ ФАКТЫЧНА МАЛА Ў ЧЫМ САСТУПАЎ СТАЛIЦЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА — ВіЛЬНI.

Датай заснавання Магілёва (як гэта прынята і для ўсіх іншых гарадоў) лічыцца першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 1267 год. У 1561 г. у сувязі з увядзеннем валочнай памеры Магілёў атрымаў ад караля і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста «Уставу вольнасцей і павіннасцей», згодна з якой у горадзе ўводзілася войтаўскае праўенне. Відань. з гэтага часу і пачынаецца юрыдычнае аддзяленне горада ад староства. Першым войтам быў Няфёд Іосіфавіч. У 1577 г. горад атрымлівае магдэбургскае права, у выніку чаго ён канчаткова выдзяляецца як самастойная юрыдычная адзінка, што, бясспрэчна, паспрыяла яго імкліваму развіццю і ўзлёту.

У другой палове XVI ст. па колькасці дамоў (каля 2000) і жыхароў (больш за 10000) Магілёў пераўзыходзіўусе вялікія месты на тэрыторыі сучаснай Беларусь Невыпадкова менавіта ў гэты перыяд Магілёў становіцца значным эканамічным цэнтрам не толькістароства, але і ўсяго Падняпроўя. Прынамсі, як цэнтр рамяства І гандлю ён прыкметна выдзяляецца ва ўсім ВКЛ. Таксама і як цэнтр матэрыяльнай і духоўнай культуры. Менавіта ў апошняй чвэрці XVI ст. складваецца новы вобраз мыслення магілёўцаў, мяняецца іх менталітэт, што звязана, у першую чаргу, са зменай іх сацыяльнага статуса: з феадальна залежных людзей яны ператвараюцца ў вольных жыхароў свайго горада, уладальнікаў пэўнага кавалка зямлі і іншай рухомай і нерухомай маёмасці.

Бурнае эканамічнае развіццё горада адбывалася ў першую чаргу за кошт міжнароднага гандлю. Магілёўскія купцы гандлявалі зПолыпчай (Гданьск, Торунь, Кракаў, Люблін) на захадзе, наўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — з украінскімі гарадамі, на поўначы — з Караляўцом, Рыгай. Аб’ектамі гандлю былі футра, вырабы са скуры і тканіны.

Усё гэта прыводзіла да канцэнтрацыі каліталу ў буйных ган-дляроў, якія адначасова займаліся і палітычнай дзейнасцю, абіраліся ў магістрат.

Узлёту мастацтва спрыялі развіццё эканомікі, мураванага дойлідства, найперш — культавых пабудоў. У першай палове XVII ст. з’яўляюцца мураваныя будынкі фарнага касцёла, Багаяўленскай царквы, у другой палове XVTI ст. — Мікалаеўскай, Успенскай,Пакроўскай цэркваў, каталіцкія кляштары — кармеліцкі, езуіцкі і бернардзінскі. Даследчыкі вылучаюць адмысловую магілёўскую школу дойлідства. Будаўніцтва і аздабленне культавых устаноў спрыяла развіццю мастацкага рынку ў Магілёве.

Даследаванні гэтага перыяду дазваляюць меркаваць, што існаваў своеасаблівы дзяржзаказ. Напрыклад, кожная гарадская брама мела свой ветранік з гербамі «Пагоня», «Арол» ці гербам Магілёва, пастаянна патрабаваліся мастацкія творы для гарад-скойратушы, дзе акрамя традыцыйных абразоў з выявамi евангелістаў, кафляных печаў і ветранікаў знаходзіліся карал еўскія партрэты. Зразумела, што гэта пастаянна папаўнялася і паднаўлялася. Напрыклад, у 1986 г. падчас пабудовы Ільінскай брамы ў палявым вале мастак Саўка напісаў два абразы на драўляных табліцах і атрымаў за гэта, паводле рахунковых кніг за гэты год, 8 залатых.

Спецыфічнай рысай мясцовага мастацкага рынку можна назваць адсутнасць вузкай спецыялізацыі мастакоў (як іканапісец, партрэтыст, баталіст, майстар фрэскавага роспісу). Непрынцыповымі былі рэлігійны і саслоўны фактары. Так, роды магілёўскіх мастакоў Бараховічаў (герб «Ляліва») і Сілінічаў (герб «Даліва») былі пацверджаны ў шляхецтве з аднясеннем да 6-й часткі (спадчьшнае шляхецтва) радаводнай кнігі. Мастак Марыян Траньсеўскі, каталік, маляваў абразы І алтары для магілёўскага касцёла кармелітаў і для Багаяўленскай брацкай царквы, а таксама батальныя карціны для маскоўскага ваяводы Сямёна Змяёва. Апанас Пігарэвіч залаціў ветранікі для магілеўскіх гарадскіх брам, маляваў абразы і каралеўскія партрэты, размалёўваў балясіны і кафлі для ратушы, рабіў гравюры для маскоўскіх кнігадрукароў. Юры Александровіч маляваў абразы па замовах шляхты, каралеўскія партрэты (Аўгуста III), выконваў роспісы для княжацкага касцёла дамініканцаў. Ян Пігарэвіч размалёўваў «розныя штукі», рабіў гравюры для магілёўскага «Трыфа-лагіёна» 1748 г. Якуб Бараховіч залацiў ветранікі для гарадскіх брамаў, маляваў каранацыйныя каралеўскія партрэты (Станіслава Аўгуста Панятоўскага) для ратушы, маляваў евангелістаў «паводле даўняга абрысу» на вокнах Магілёўскай царквы Св.Мікалая.

У горадзе, аднак, адсутнічала асобная карпарацыя (цэх) мастакоў. У той жа час існавала традыцыя перадачы навыкаў майстэрства. Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца знойдзены намі дакумент аб адхіленні ў 1649 Г- ЭД вучобы і рамяства вучня магілёўскага мастака Мацвея Па-лянскагаГрышкі Садаховіча. Апошні паступіў на вучобу малярскаму рамяству на 6 гадоў, але не вытрымаў і праз два гады вырашыў сысці. Амаль аналагічны выпадак зафіксаваны ў актавых кнігах Магілёўскага магістрата амаль праз сто гадоў. У 1761 г. Змітрок Кот, прабыўшы паўтара года вучнем у мастака Лявона Сілініча, адмаўляецца адбыць абумоўлены тэрмін у тры з паловай гады ў сувязі з пабоямi і цяжкай працай. Наогул, Сілінічы — вядомая дынастыя магілёўскіх мастакоў у XVIII — пачатку ХIХ ст. Акрамя Лявона, у дакументах згадваецца ягоны брат мастак Пётр, а таксама ягоны сын Тамаш (Фама), які намаляваў у 1808 г. знакаміты абраз узнясення (цяпер захоўваецца ў НММ РБ), абраз для Бараньскай царквы (захоўваецца ў музеі-запаведніку «Менка»), а таксама размаляваў Чавускі кармеліцкі касцёл. Шэраг мастакоў насілі прозвішчаПігарэвіч, магчыма, таксама былі сваякамі. Найбольш знакаміты з іх мастак і гравёр Апанас, які аздабляў кнігі, печы, ветранікі і інш.,крыху менш вядомыя Ян і Мірон, «шафар мескі», мастак, іканапісец.

Найбольш распаўсюджанай формай фундацыйнай і мецэнацкай дзейнасці магілёўскага патрыцыяту была данацыя. Фактычна кожны з вядомых родаў рабіў данацыйныя запісы розным цэрквам, найперш магілёўскім, а таксама Буйніцкаму, Баркалабаўскаму іКуцеінскаму манастырам. Адзначым, што ў асноўным гэта былі дарчыя праваслаўным установам, у рэдкіх выпалках — уніяцкім. Нам не ўдалося знайсці ніводнага факта данацыі каталіцкім храмам у разглядаемы перыяд.

Самай частай формай данацыі былі дарэнні «пляцаў» (зямельных участкаў), гародаў, садоў, сенажацяў, дамоў, крамаў, іншых будынкаў, у тым ліку гаспадарчых.

Найбольш фактаў данацыі зафіксавана на карысць магілёўскай Багаяўленскай брацкай царквы. Спіс яе дабрадзеяў уключае фактычна ўсе роды магілёўскага патрыцыяту. Напрыклад, Ян, лаўнік, сын бурмістра Міхала КаскевІча ў 1725 г. падарыў царкве «грунт» (кавалак зямлі) з садам Разынкаўскім; у 1757 г. Параскева з Адзіразовачаў ахвяравала на брацкую царкву камяніцу са склепам. У 1740 г. Марына Хамінічна Каролька і тыс. талераў і 25 тыс. пазыкі мужа ахвяравала на будаўніцтва Спаскай царквы, а таксама на Брацкі мужчынскі і жаночы, на Баркалабаўскі і Буйніцкі манастыры; Раброшчы падаравалі звон Мікалаеўскай царкве;Азаровічы ў XVI-XVII стст. будавалі цэрквы Св.МІкалая і Раства Хрыстовага; Максімовiчы-Ломскія былi мецэнатамі выдання «Бяседаў» 1627 г.; Карабанькі фундавалі капліцу пры брацкай царкве і падаравалі абраз Магілёўскай Божай Маці.

Жывапіс плённа развіваўся ў Магілёве ў XVTI ст., так, мастацтвазнаўцы вылучаюць магілёўскую школу жывапісу. Найперш гэта жывапіс абразоў і фрэскі. Аднак жывапіс меў не толькі рэлігійны характар — вядомы прыклады размалёўкі фрэскамі жылых дамоў. Прынамсі, пра гэта пісаў стольнік Пятра I Тал стой у сваіх нататках пра Магілёў, якія датуюцца 1697 г.

Адным з самых ранніх твораў магілёўскай школы жывапісу, якія захаваліся, з’яўляецца першы вядомы падпісаны абраз «Нараджэнне Маці Божай» (цяпер захоўваецца ў НММ РБ), які знаходзіўся ва Успенскай царкве г.Магілёва, дзе быў прастолРаства Багародзіцы. Ён датаваны 1649 г. падпісаны «Пётр Аўсіевіч (Овсіевіч) з Гальшца». Да гэтага часу мастацтвазнаўцы спрачаюцца, кім жа быў Пётр Аўсіевіч, які памёр у 1685 г. у Магілёве, — іканапісцам ці фундатарам. Нам пашанцавала адшукаць архіўны дакумент, з якога вынікае, што ён паходзіў з сяла Галынца пад Магілёвам, якое ўваходзіла ў фальварак Ямнiца Аршанскага павета (цяпер тэрыторыя г.Магілёва), які належаў князю М.Галоўчынскаму. У заставе гаворыцца, што 10 красавіка 1649 г. магілёўскімешчанін Фёдар Грышановіч за пазыку ў 70 коп грошаў аддаў у заставу на год Пятру Аўсеевічу Зурасце дом з пляцам, гародам і садам у Папінскім канцы (сотні), тэрыторыя якога адносілася да прыхода Успенскай царквы. Такім чынам, мы маем прозвішча ПятраАўсеевіча, якое згадваеццаў крыніцы некалькі разоў. На жаль, дакумент не вырашае пытанне аб Пятры Зурасце як аб адным з першых прадстаўнікоў магілёўскай школы іканапісу і аб аўтарстве абраза «Нараджэнне Маці Божай».

З рахунковых кніг магілёўскага магістрата нам вядомы прыклады роспісаў у ратушы. Сюжэты былі рэлігійныя і свецкія (балясіны, вокны. печы i т.д.). Акрамя абразоў, у ратушы былі і каралеўскія партрэты. У 1767 г. Якубу Бараховічу, бурмістру, за выкананне партрэта, прысвечанага каранацыі караля Станіслава Панятоўскага, заплацілі 6 зл. 20 гр. 17 чэрвеня 1745 г. сніцару за«папраўленне» каралеўскіх партрэтаў далі і зл.

З тэстаментаў і інвентароў мы маем сведчанні пра знаходжанне ва ўласнасці магілёўскага патрыцыяту, акрамя іканапіснага, яшчэ і партрэтнага жывапісу. Напрыклад, у тэстаменце магілёўскага войта Іераніма Батвінкі згадваецца некалькі партрэтаў каралёў Рэчы Паспалітай і іх жонак. Што тычыцца партрэтаў уласна мяшчан, дык нам удалося адшукаць у актавых кнігах толькі два невялічкія графічныя партрэты: магілёўскага войта П.Казановіча і лаўніка і пісара Г.Каляноўскага. Вядомы яшчэ партрэт, зроблены напрыканцы XVIII ст., — дачкі магілёўскага войта Юзафа Карабанькі, якая выйшла замуж за піляхціца Паскевіча і нарадзіла будучага фельдмаршала Паскевіча. Нельга не прыгадаць кафляныя печы, якія ўпрыгожвалі тагачасныя пакоі. Колеравая гама магілёўскай кафлі вар’Іравалася ад тэракотава-зялёнага і карычневага колераў да найпрыгажэйшай паліхроміі. Сюжэты — адраслінна-геаметрычных да гербавых — былі як рэлігійныя, так і свецкія.