На вуснах нашчадкаў

Касцюк, Ю. На вуснах нашчадкаў / Юлія Касцюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 7 красавіка. — С. 15. 

Напярэдадні 103-годдзя беларускага паэта і журналіста Аляксея Пысіна ў Магілёўскай абласной бібліятэцы адбыліся XII Пысінскія чытанні «У сяброўстве з зямлёй і зорамі». Навукова-практычная канферэнцыя была пры-меркавана да 85-годдзя Магілёўскай вобласці і праз гістарычны аспект у літаратурным краязнаўстве пазнаёміла ўдзельнікаў з літаратурнымі традыцыямі Прыдняпроўскага краю.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел члены Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», члены гарадскога літаратурнага аб’яднання «Ветэран», выкладчыкі і навучэнцы Сацыяльна-гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», установи адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

Так супала, што творчае станаўленне Аляксея Пысіна як паэта адбывалася адначасова з росквітам Магілёўскай зямлі. Малады, поўны творчых сіл, перадаваў у сваіх вершах той рашучы запал і добры настрой, з якім магіляўчане-сучаснікі будавалі новае жыццё. Гісторыка-паэтычны нарыс «Летапісец зямлі магілёўскай» дапамог гасцям і ўдзельнікам члгжняў. уяпіцгу, ггкпрг Магілёўская вобласць была раней, якой бачыў яе Аляксей Васільевіч.

У тым, што пысінскае слова — ідзе, што яно — хвалюе, што яно — на вуснах нашчадкаў, перакананы нястомны даследчык і папулярызатар творчасці Аляксея Пысіна Віктар Арцем’еў, сябра паэта, найстарэйшы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, нязменны ўдзельнік Пысінскіх чытанняў. Нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, ужо колькі гадоў Віктар Іванавіч не здраджвае традыцыі ўшанавання майстэрства пысінскага слова. Гэтым разам ён прымусіў аўдыторыю па-новаму адчуць творчасць паэта, пазнаёміў з пысінскімі залацінкамі і мудраслоўямі, вострай сатырай і тонкім гумарам.

Зямлячка Аляксея Пысіна Алена Раманенка, дырэктар Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Краснапольскага раёна, расказала аб адраджэнні літаратурных традыцый у салаўіным, глыбінным Краснапольскім краі, распавяла аб папулярызацыі творчай спадчыны Аляксея Пысіна на яго малой радзіме, дзе ўжо чацвёрты раз адбылося рэгіянальнае свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну», якое заслужана заняло сваё месца сярод брэндавых мерапрыемстваў раёна.

Па сутнасці, каму, як не бібліятэцы, быць цэнтрам усёй літаратурнай дзейнайсці рэгіёна? У Дрыбінскім раёне тэты напрамак вось ужо на працягу дваццаці пяці гадоў рэалізоўваецца праз дзейнасць клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны». 3 амаль штодзённай карпатлівай сумеснай работай з мясцовымі паэтамі: Віктарам Кудлачовым, Святланай Цмыгуновай, Уладзімірам Бутрамеевым. 3 вынікамі пазнаёміла Святлана Верам ева, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Дрыбінская бібліятэчная сетка».

Яшчэ адзін куточак нашай вобласці, вельмі багаты на творчыя таленты — Клімавіцкая зямля. Яна стала радзімай цэлай плеяды пісьменнікаў і паэтаў, якія пакінулі важкі след у творчай біяграфіі Магілёўшчыны. Сярод іх — аж чатыры Іваны: Новікаў, Скарынкін, Пехцераў і Бурсаў. Як папулярызуюцца моўныя скарбы роднага краю ў бібліятэках Клімаўшчыны, дзякуючы чаму клімаўчане не губляюць сувязь з гістарычным мінулым сваёй радзімы, расказала Таццяна Даменікан, дырэктар Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі.

Так склалася, што кніжніцы памежных рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўжо даўно сталі цэнтрамі дыялогу нацыянальных культур. Адным з важных напрам-каў іх дзейнасці з’яўляецца культурнае ўзаемадзеян-не паміж пісьменнікамі Саюзнай дзяржавы. На працягу многіх гадоў Магілёўская абласная бібліятэка і члены Магілёўскага аддзялення Саюза пісьмен-нікаў Беларусі плённа супрацоўнічаюць з Бранскай абласной навуковай бібліятэкай імя Фёдара Цютчава і літаратарамі Бранскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі. Гэтая творчая сувязь двух гара-доў-пабрацімаў непарушная і трывалая, бо заснава-на на гістарычнай, культурнай і духоўнай суполь-насці брацкіх народаў. Анлайн-удзел у рабоце кан-ферэнцыі прыняла Вольга Гарэлая, намеснік дырэк-тара па навуковай і метадычнай рабоце Бранскай абласной бібліятэкі, якая пазнаёміла з творчасцю мясцовага паэта Аляксандра Малахава, лаўрэата прэміі «Сярэбраная ліра» імя Аляксея Талстога.

Напрыканцы мерапрыемства слова ўзяла магі-лёўская пісьменніца Жанна Усцінава (Міус), аўтар кніг для дзяцей і не толькі. Як член савета Магілёўска-га абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Бела-русі яна праводзіць вялікую работу па ідэалагічным выхаванні дзяцей і моладзі: арганізоўвае сустрэчы з чытачамі ў бібліятэках Магілёва і Чавус, выступае ў навучальных установах, прывівае любоў да чытан-ня і кнігі дзяцям з самага ранняга ўзросту. На добрую памяць аўтар падарыла бібліятэцы сваю новую кнігу «Казачныя ночы Барвулі».

Бессмяротнымі радкамі свайго верша Аляксей Пысін развітаўся з маладымі:

Бяру з сабой нялёгкія дарогі,

Сляды пакут, што не датлелі там,

Бяру з сабой бяссонныя трыеогі,

А юны сеет — я юным перадам.

Гэтым наказам маладому пакаленню на далей-шае жыццё завяршылася канферэнцыя, але работа па літаратурным краязнаўстве будзе, безумоўна, працягвацца.

Юлія КАСЦЮК.