Ад плуга i луга

Леўчанка, М. Ад плуга i луга / Мiкола Леўчанка // Магілёўскія ведамасці. — 2011. — 1 ноября. — С. 11.

3 вядомым паэтам Змітраком Марозавым знаёмы даўно, недзе з другой паловы 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Ён тады, малады аграном, выпускнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, прыехаў па размеркаванні ў быхаўскі калгас «Рэвалюцыя», якім кіраваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Леніна і шэрагу іншых высокіх дзяржаўных узнагарод Аляксандр Кудраўцаў. Пра Аляксандра Пятровіча, свой перадавы калгас Змітрок напіша затым цэлую паэму, ды гэта будзе пасля, калі пакіне Быхаўшчыну, стане выдаваць кнігі. А тады ён толькі пачынаў шлях у паэзію, прыносіў у рэдакцыю нашай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» свае першыя вершаваныя радкі, допісы пра калгасныя справы. У рэдакцыі я з ім і пазнаёміўся.

Ішлі гады. Наш пазаштатны аўтар ужо працаваў у Мінску, адтуль дасылаў свае кніжкі, часам наведваў наш раён, бо адсюль, з вёскі Няраж, ягоная жонка Таццяна, і з цягам часу нашы шляхі-дарогі разышліся. Калі сустракаліся, то выпадкова, у Мінску, успамінаючы пражытыя гады.

Сёлета напачатку лютага сустрэліся зноў. Можа, выпадкова, а можа, і не, бо аказаліся запрошанымі на юбілейную вечарыну ў сталічны Дом літаратараў слыннага паэта і земляка Міхася Пазнякова ў першы дзень лютага. Там пасля ўрачыстасці, калі зала пачала разыходзіцца, яго і ўбачыў.

Паціснулі адзін аднаму руку, узрадаваліся нечаканай сустрэчы. Часу пагаманіць не мелася, і Змітрок паабяцаў мне даслаць сваю новую кніжку вершаў, санетаў, вянкі вянкоў санетаў. Праз два дні я ўжо трымаў у руках ягоны зборнік у 175 старонак пад некапькі амбіцыйнаю назваю «Я з вёскі, я — свойскі, язбоўскі». Адразу патлумачу, што Язбы — невялікая вёска ў Крупскім раёне на Міншчыне, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады паэта. Таму любоў да сва­ей малой радзімы, сваіх блізкіх, аднавяскоўцаў наогул прасочваецца ва ўсіх Змітраковых кніжках, якіх напісаў і выдаў больш за два дзесяткі. Гэтая, падараваная мне з адпаведным подпісам, выйшла ў 2010 годзе. Чытаю першыя старонкі, якія адразу інтрыгуюць светлай шчырасцю, нагадваюць цяжкі шлях паэта ў літаратуру, ягонае стаўленне да падзей.

Мне вечна злосці не хапала,
Таму «зычліўцы» ўсіх масцей
Мяне дзяўблі.
Ды пэўна мала,
Як і раней, люблю людзей.
Боль аддаю нямой паперы,
За дабрату дабром плачу…
Чым б’юць мацней,
тым болей веры,
Што не дарэмна свет капчу.

Аўтар гэтых выпакутава-ных у жыцці радкоў ніколі не зайздросціў і не зайздросціць людзям, якія дасягаюць поспеху. Асабліва, калі чалавек наблізіўся да некай жыццёвай вышыні сваім мазалём, працай сваей душы. Па ягоных словах, «калі гэта зроблена самастойна, я вельмі паважаю такіх людзей».

Змітрок Марозаў усё рабіў самастойна, калі пасля калгаса працаваў у аблсельгасхарчы, Бялыніцкім райкаме камса-мола, у апараце ЦК камса-мола Беларусі, Міністэрстве сельскай гаспадаркі і цяпер, у Міністэрстве гандлю краіны.

Першы раздзел зборніка складаюць санеты, вянкі санетаў пад агульнаю на­зваю «Я ўсё часцей жадаю слухаць неба». А Марозаў — вялікі майстра такога жанру. Нездарма яго вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы» стаў першым такім класічным творам у еўрапейскай літаратуры, што пацвярджаюць звесткі, змешчаныя ў 10-м томе васемнаццацітомнай «Беларускай энцыклапедыі», пабачыўшым свет у 2000 годзе. Дарэчы, выданне вянка вянкоў санетаў захоўваецца ў Бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, што засведчыла атрыманая адтуль на імя паэта тэлеграма ў жніўні 2007 года.

3 асалодаю чытаю першы марозаўскі санет-прызнанне.

— Я ўсё часцей жадаю слухаць
                                            неба,
Бо на зямлі такая валтузня,
Што дэфіцытам стала цішыня,
Як у нішчымны год
                                акраец хлеба…

Далей паэт распавядае пра клады, дзе «без веку шмат адчэзла маладых, атручаных гарэліцай мясцовай», пра жаданне вышэйшай праўдай прычасціцца да святога матчына імя, да старэнькага саду на водшыбе сяла, у якім «Па-рэпаныя, цёмныя галіны, нібы далоні цёткі Акуліны, якая век багаты пражыла», іржавы серп, згарбелы пад страхою, свае неспраўджаныя надзеі і свабоду, бо «Свабоду па закону не даюць, яна павінна быць у кожным зроду, як ствол у дужай кроне радаводу, інакш яе ўсё роўна адбяруць».

А як хораша апісвае май-стра паэтычнага слова весняга жаўрука!

Ён раніцаю будзіць сорак сёл.
Цымбальны дожджык нотак
                             серабрыстых
Ліецца з высяў светла
                              і ўрачыста
У збажынова — травяны
п
рыпол.
I ажывае ўсё гады наўкол:
Сцяблінка, колас, гуртдубоў
                             вячыстых,
Занебны спеў крылатага
                             саліста
Да сонца набліжае цёмны
                             дол…

Паэт спрабуе параўнаць з жаўруком сябе, бо таксама імкнецца ў высь, лётае ў мэрах, таму робіць нечаканую выснову.

…Яму не трэба словы
                     і ўхваленне,
Знаходзіць ён у песнях

                     спаталенне…
Паэт падобны ў нечым

                     з жаўруком:
Ад мітусні і ад будзённай прозы
Загойвае людскія сэрцы, розум
Натхнёна — разняволеным
                     радком.

Пакінутая родзічамі чернобыльская веска, таемна-трапяткое каханне, вобраз вясковай дзяўчыны, вільготнае святло яе вачэй ласкавасць рук кранаюць сэрца, вымушаюць хвалявацца і думаць. Думаць, разважаць пра жыццё з яго радасцямі і супярэчнасцямі, светлымі марамі і надзеямі, калі на крылах ужо ўпамянёнага кахання люляеш толькі яе. I вось тут паэт кранае такія струны душы, якія ў іншых абставінах у лепшым выпадку данеслі б да слыху глухія гукі. А тут…

Жанчына спіць. На снезе
прасціны
Спякотнае раскінулася цела…
Яно жывою ліраю звінела,
Калі мы заставаліся адны.
Якія прыгажуні сняцца сны?..
А салаўёў світальная капала
Спявае так, нібыта ап’янела
Ад бэзавага водару вясны.
Гляджу на мілы твар
зачараваны.
О, як бы я жадаў сваёй каханай
Зямное хараство намаляваць!..
Багата слаўных фарбаў у паэта,
Ды нават акварэлямі санета
Адценняў пачуцця не перадаць.

Такой вобразнасці, лёгкасці мыслення варта пазайздросціць. Пра каханне пішуць вершы многія, але толькі адзінкі дасягаюць такіх вяршыняў, на якія даўно ўзляцеў Змітрок Марозаў у сва­ёй творчасці. Інакш ён не змог бы з першых радкоў закрануць за жывое сваіх чытачоў, прымусіць мацней біцца іхнія сэрцы. I не радкамі звычайнага верша, а менавіта санета, якім валодае бліскуча. Таму робіць выснову.

…Кумір Петраркі, верны друг
Шэкспіра,

Санет маёй сумленна служыць
ліры,
Ён ключ, якім я адмыкаю свет.
За тое, каб людзям свяціла
слова,
Узнагарода ёсць —
вянок цярновы,
Якім і вызначаецца паэт

Сказанае пацвярджае «Вя­нок Беларусі», у які ўплецены санеты, прысвечаныя на­шай сінявокай краіне, яе лепшым сынам, такім як Максім Багдановіч, Анатоль Сербантовіч, светлай памяці якога і прысвяціў узятыя з вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы», хвалюючыя радкі.

Другі раздзел кнігі «Пахдаж-джу» склалі новыя вершы. Яны таксама аб Радзіме, каханні, грамадстве, яго гісторыі, сённяшнім дні. Таму нельга спакойна чытаць вершы «Светлай памяці паэтаў 37-га», «Плач перапёлкі», «Пачвары», «Паўлу Вераб’ёву», «Чытаючы Алеся Пісьмянкова», «Маналог развітання», «Бомж», «Перасцярога», шэраг іншых. Такіх, да прыкладу, як «Ванечка».

Сорак год размяняў,
                      а ўсё Ванечка
А матуля твая, быццам нянечка
Барадою аброс, а дзяцінішся,
Падпіраеш паркан,
долу хілішся.
Мо ад працы знямог?
Мо хварэеш ты?..
Іржавее каса, плуг закінуты.
Hi кала, ні двара.
Збегла жоначка.
Акруціла цябе самагоначка.

Такіх ванечкаў-мішачкаў, на вялікі жаль, хапае ўсюды. Яны не працуюць, а жывуць часам няблага за кошт бацькоў-пенсіянераў. Ім ніколькі не сорамна, бо даўно страцілі не толькі сваё сумленне, a і чалавечае аблічча. Тым не меней паэт не кляне такіх людзей, сваё былое і сённяшняе, якое часам не ўспрымаецца. Таму і піша.

Я не кляну сваё былое,
Па днях пражытых не тужу…
Мо не чарнілам, а крывёю
Радок апошні дапішу.
Калі ж мне часам давядзецца
Раптоўна ў бездань дзён
сысці, —
Пакіну вам, нашчадкі, сэрца,
Што не хлусіла пры жыцці.

Зноў перачытваю ў самым пачатку вершаванага,зборніка занатаваныя Вольгай Баравуля1 празаічныя радкі, запісаныя са слоў самаго Змітрака Марозава, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за 1995 год, прэміі «Залаты купідон», атрыманай ім у 2006 годзе. I на сямнаццатай старонцы заўважыў тое, чаго напачатку не ўбачыў — слоў удзячнасці людзям: «Колькі буду пісаць вершы, столькі буду і вучыцца. Вучыцца ў тых людзей, якія дапамагалі мне знайсці, адчуць І загартаваць свой голас Гэта Мікола Падабед, Міколг Леўчанка, Аляксей Пысін Янка Сіпакоў, Васіль 3yeнак, Васіль Макарэвіч, Мікола Аўрамчык, Яўгенія Янішчыц, Мікола Федзюковіч, Яўген Крупенька, Анатоль Вялюгін, Раіса Баравікова, Юрась Свірка, Валянцін Лукша, Леанід Дайнека, Хведар Жычка, Алесь Карлюкевіч, Вячаслаў Рагойша…

А галоўным крэда ў маёй творчасці служаць словы мала-| вядомага ў нас паэта-хірурга з Магілёва (на жаль, ужо нябож-чыка) Аляксандра Мельнікава: «Поэзия — души работа при свете совести живой…».

Толькі пасля гэтага я зразумеў, чаму ў той лютаўскі дзень у Мінску, калі сустрэўся амаль выпадкова са Змітраком, ён папрасіў мяне, калі дашле кнігу, уважліва прачытаць і шчыра потым сказаць, трэба яму пісаць вершы далей ці не. У тэлефоннай размове я пасля даў станоўчы адказ, бо сапраўдны паэт Змітрок Марозаў па-ранейшаму піша свае прачулыя радкі сэрцам.