Новы тып педагога

Сінькевіч, Г. Новы тып педагога / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 29 жніўня. — С. 5.

Дасягненні і перспектывы, праблемы і планы на будучыню — прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці Магілеўшчыны сабраліся на жнівеньскай канферэнцыі.

Ганаровымі гасцямі форуму сталі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык і інш.

На Магілёўшчыне прымаюцца ўсе меры для таго, каб сфера адукацыі адказвала самым сучасным патрабаванням. У навучальных установах створана належная матэрыяльна-тэхнічная база, хапае кваліфікаваных педагагічных кадраў. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэя Заблоцкага, адна з асноуных задач напярэдадні Дня ведаў — забяспечыць дзяцей усім неабходным для вучобы. І яна цалкам выканана.

— 1 верасня пасля капітальнага рамонту свае дверы адчыняць 39 школ вобласці. Усе навучальныя ўстановы прыведзены ў адпаведны стан. На выкананне бягучых рамонтаў было выдаткавана звыш 29 млн рублёў. Каля 850 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў накіравалі на абнаўленне стадыёнаў і фізкультурна-спартыўных пляцовак. Шэраг устаноў агульнай сярэдняй адукацыі аснашчаны новым вучебным абсталяваннем: ажыццявілі пастаўку 28 кабінетаў працоўнага навучання і 43 кабінетаў білогії, шматлікіх камплектаў робататэхнічнага абсталявання і 3D-прынтараў. За парты ў школах зноў сядуць звыш 116 тысяч вучняў, дзіцячыя сады сустрэнуць 40 тысяч дашкольнікаў, — расказаў Андрэй Барысавіч.

У мінулым навучальным годзе 69% школьнікаў прадэманстравалі высокі і дастатковы ўзровень ведаў. Сярэдні бал атэстата 8,5 бала і больш маюць 32% выпускнікоў школ. Атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём выдадзены 443 выпускнікам 11-х класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай уручылі 557 выпускнікам 9-х класаў.
Істотна змянілася выніковая атэстацыя вучняў. У цэлым нашы выпускнікі пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. На централізаваных экзаменах атрымана 187 стабальных сертыфікатаў, на цэнтралізаваным тэсціраванні — 46. Чацвёра выпускнікоў паказалі магчымы максімум па кожным вучебным прадмеце, набраўшы ў агульнай суме 400 балаў, — паведаміў Андрэй Заблоцкі. Стабільна добра магілёўскія навученцы выступаюць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучебных прадметах. Сёлета каманда вобласці вызначылася 84 прызавымі дыпломамі.

Акрамя таго, за апошні час прадстаўнікамі рэгіёна атрымана 9 пераможных медалёў на міжнародных алімпіядах. Больш за. 3,5 тысячы дыпломаў заваявалі вучні на творчых конкурсах. Нямала перамог і ў іншых кірунках. Так, дзіцячы сад аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна быў прызнаны лепшым у краіне. Падчас рэспубліканскага конкурсу ProfSkills Belarus — 2023 зборная ўстаноў прафесійнай адукацыі выйшла на трэцяе агульнакаманднае месца, прычым пяцёра навученцаў былі ўзнагароджаны залатымі медалямі.

— Гэтыя вынікі атрыманы дзякуючы высокай матывацыі навученцаў, іх падрыхтоўкі, прафесіяналізму педагогаў. Аднак якасць адукацыі павінна ацэньвацца не толькі вучэбнымі дасягненнямі, але і ступенню сфарміраванасці асобы вучняў. Прыярытэтам у дзейнасці ўстаноў адукацыі застаецца выхаванне годнага грамадзяніна і патрыёта, — падкрэсліў Андрэй Барысавіч.

У ліку першачарговых задач і прафарыентацыя навучэнцаў. Пашыраецца сетка профільных класаў. Цяпер у рэгіёне функцыянуюць класы педагагічнай, спартыўнай, аграрнай, ваенна-патрыятычнай накіраванасці. З 1 верасня адкрыюцца профільныя інжынерныя класы, дзе будуць рыхтаваць спецыялістаў для рэальнага сектара эканомікі.

Падчас дыялогу акцэнт зрабілі і на неабходнасці бесперапыннага прафесійнага ўдасканалення настаунікаў. Была адзначана выключная роля ў гэтым працэсе абласнога інстытута развіцця адукацыі. У цяперашніх рэаліях педагог павінен быць не проста ўрокадаўцам, але і актыўным удзельнікам грамадскага жыцця.Асноўныя арыенціры развіцця регіянальнай сістэмы адукацыі вызначыў настаунікам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. На парадку дня — рэалізацыя права кожнага дзіцяці на навучанне, фізічнае і духоўнае развіцце, захаванне бяспекі, прадастаўленне здаровага харчавання і медыцынскага суправаджэння.

— Для ажыццяўлення гэтых мэт патрабуецца дзейсная праца. Цяпер школа мае патребу ў новым тыпе педагога, які ідзе ў нагу з часам, у арсенале якога — энтузіязм, самыя сучасныя адукацыйныя методыкі і тэхналогіі. Менавіта гэта прадвызначае поспех вучня. Школа ХХІ стагоддзя павінна быць для дзяцей другім домам, а настаунікі — другімі пасля бацькоў, — арыентаваў прысутных Анатоль Міхайлавіч.

Завяршеннем форуму стала цырымонія ўшанавання прадстаўнікоў настаўніцтва вобласці. Педагогі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі ад розных ведамстваў і структур. А настаўніца матэматыкі сярэдняй школы Nº 4 Шклова Марыя Дуброўская, метадыст Магілёўскага дзяржаунага політэхнічнага каледжа Таццяна Дунаева, дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа Валерый Клепчукоў, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алена Клімянкова, дырэктар сярэдняй школы Nº 1 Клічава імя П.А.Крываноса Наталля Кніга, дырэктар Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Таццяна Кандрацьева, начальнік аддзела Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Мішкевіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Магілеўскага дзяржаўнага абласнога ліцея Nº 3 Вераніка Нікалаенка, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа Людміла Савачкіна атрымалі за добрасумленную працу нагрудны знак «Выдатнік адукацыі».