Алічбаваны летапіс: ведаць памяць

Шэйка, Д. Алічбаваны летапіс: ведаць памяць / Данііл Шэйка // Культура. — 2024. — 15 сакавіка. — С. 5.

У нашай краіне рупна зберагаюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Асаблівую ролю у гэтым адыгрываюць установы культуры. Музеі ды бібліятэкі валодаюць унікальнымі аўтарытэтнымі крыніцамі па гэтай тэме, таму імкнуцца насыціць праўдзівымі звесткамі інтэрнэт-прастору. А напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прэзентавалі шэраг анлайн-навінак.

Супрацоўнікі музеяў і бібліятэк стараюцца нагадаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, абагуліць і сабраць разам першакрыніды, паказаць трагічныя і гераічныя старонкі мінуўшчыны. Гэта сапраўды важкі ўнёсак у захаванні памяці і праўды пра тых, хто быў забіты без віны, хто абараняў і вызваляў родную зямлю, хто аднаўляў краіну пасля ліхалецця.

ПОДЗВІГУ АСОБАХ

Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна запусціла ваенна-патрыятычны інтэрнэт-праект “Імёны Перамогі”. Ён мае на мэце захаваць інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза, што нарадзіліся ў Прыдняпроўскім краі і ўдастоіліся ганаровага звания за доблесць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Грунтуецца гэты рэсурс на матэрыялах пра жыццё і подзвігі асоб, чые імёны ўвекавечаны на Алеі Герояў у гістарычным цэнтры Магілёва. Дакументы выкарыстаны пераважна з фондаў абласной бібліятэкі. Кожная персанальная старонка змяшчае біяграфічныя звёсткі, лічбавыя копіі архіўных дакументаў, фотаздымкі, тэксты артыкулаў з кніжных і перыядычных выданняў, бібліяграфію. Таксама прыведзеныя асобныя персанальныя творы — мемуары і манаграфіі.

Зрэшты, “Імёны Перамогі” — не адзіная ініцыятыва магілёўскіх бібліятэкараў для зберажэння памяці пра Вялікую Айчынную. Адмыслоўцы вядуць маштабную даследчую работу па ваеннай гісторыі краю і прэзентуюць на сайце тэматычныя краязнаўчыя рэсурсы. Прыкладам, праект “Вайна пазбавіла іх юнацтва знаемщь з трагічнымі лёсамі адважных падлеткаў, якія сталі на абарону  сваёй зямлі. Ён уключае чатыры раздзелы, прысвечаныя салдатам, партызанам, падполыпчыкам і разведчыкам. Старонка кожнага героя наполнена фотаздымкамі, біяграфічнымі звесткамі ды іншымі матэрыяламі. А база “Вуліцы герояў” распавядае пра ўдзельнікаў вайны, імёнамі якіх названия бульвары, вуліцы і завулкі абласнога цэнтра.

Успаміны больш чым тысячы ветэранаў, удзельнікаў і сведак вайны ўтрымлівае краязнаўчая база даных “Жывая памяць пакаленняў”. Бібліятэкары рэгіёна шмат гадоў па крупінках збіралі каштоўныя матэрыялы, якія надзвычай патрэбныя пакаленням, што не бачылі трагедыю на ўласныя вочы. У раздзеле “Я памятаю” сабраныя аповеды былых франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны. На старонках “Галасы вайны” і “Абліччы Перамогі” можна паслухаць аўдыязапісы і паглядзець відэасюжэты, зробленыя падчас асабістых размоў з героямі. Унікальную калекцыю франтавых лістоў утрымлівае раздзел “Палявая пошта”. У блоку “Нашчадкі пра вайну” сабраныя творчыя работы маладога пакалення на тэму вайны і міру: вершы, малюнкі, сачыненні, апавяданні.

ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ

Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна на аснове дакументальных крыніц падрыхтавалі праект “Вызваленне Віцебшчыны. 1943—1944”. Ён мусіць актывізаваць пошукавую працу ўрэгіёне і зберагчы памяць пра пакаленне пераможцаў. Аўтары называюць свой рэсурс данінай павагі кожнаму, хто змагаўся з нацысцкімі захопнікамі. “Як і ўвесь беларускі народ, жыхары Віцебшчыны з годнасцю вытрымалі суровыя выпрабаванні. Беларусь памятае і шануе сваіх вызваліцеляў”, — адзначаюць бібліятэкары.

Цяжкі шлях выгнання акупантаў з Прыдзвінскай зямлі пачаўся 10 кастрычніка 1943 года. У тэты дзень ворага выбілі з першага райцэнтра вобласці — гарадскога пасёлка Лёзна. Прапанаваныя на сайце матэрыялы падаюць храналагічны летапіс вызвалення гарадоў і вёсак. Акрамя таго, рэсурс знаёміць з воінскімі злучэннямі і асноўнымі наступальнымі аперацыямі, што адбываліся на тэрыторыі рэгіёна, дзейнасцю партызанскіх фарміраванняў, легендарных падпольшчыкаў і камбрыгаў. Праект уключае інфармацыю з энцыклапедычных і даведачных выданняў, архіўныя, картаграфічныя дакументы, апублікаваныя раней у перыядычным друку артыкулы пра герояў Вялікай Перамогі. Паступова анлайн-збор будзе папаўняцца новымі фактамі, фотаздымкамі, відэахронікай.

ВЕСТКІ З ПЕРАДАВОЙ

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі запачаткаваў абласны віртуальны праект “Лісты з фронту”. Ён мусіць праз музейныя предметы сфарміраваць у карыстальнікаў, найперш моладзі, пачуццё патрыятызму. На сайце ўстановы публікуюць алічбаваныя франтавыя лісты, дзённікі, фотаздымкі ваеннага часу — з надпісамі, паштоўкі і іншыя дакументы. Адметна, што свае матэрыялы для анлайн-экспазіцыі прапануюць усе дзяржаўныя музеі вобласці.

Адным з першых на сайце апублікавалі ліст Івана Семянякі, ураджэнца Вялікабераставіцкага раёна, да жонкі Надзеі. Іван звяртаецца да сваёй каханай і дзяцей, перадае паклон усім родным і знаёмым. Чырвонаармеец Семяняка ў баях за польскі горад Гдыню пад агнём праціўніка вынес 20 параненых салдат і афіцэраў, быў паранены і неўзабаве пайшоў з жыцця. Ягоны ліст на антыкварным рынку набыў выхадзец з Кыргызстана, які жыве ў Германіі, і пазней перадаў у гродзенскі музей.

СЮЖЭТ: АДЗІН ПРАДМЕТ

Цыкл анлайн-публікацый да 80-годдзя вызвалення Беларусі запусціў і Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Кожную пятніцу супрацоўнікі размяшчаюць у сеціве фотаздымкі найболып значных і цікавых артэфактаў, якія раскрываюць розныя аспекты ваеннай гісторыі. Адкрыў праект франтавы ліст Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Мартынава, датаваны 15 мая 1944 года.

Наступным предметам стала металічная шыльда з магілы героя-партызана Ільі Памятнёва. Група народных мсціўцаў на чале з ім разгарнула смелыя аперацыі на сваёй зямлі. Барацьбіты разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Вейна пад Магілёвам, Кузькавічы, Ніканавічы, Чырвоны Асавец, удзельнічалі ў засадах на шашэйных дарогах і ў адкрытых баях. У 1942-м Ілья Памятнёў выправіўся на чарговае задание, аднак на лясной дарозе быў забіты з засады. Сёння прах народнага мсціўца спачывае ў брацкай магіле ў вёсцы Грудзінаўка.

Данііл ШЭЙКА