Лішчэнка, С. Моц і веліч капэлы / Сяргей Лішчэнка ; гутарыла Надзея Бунцэвіч // Мастацтва. — 2024. — № 4. — С. 34—35.
Магілеўская гарадская капала — адзін з вядучых творчых калектываў рэгіёна. Кожнае яе выступление становіцца ўнёскам і ў музычную культуру Беларуси і ў мастацкае асветніцтва, скіраванае як на шырокую публіку, так і на знаўцаў (больш падрабязна гл. у №9 «Мастацтва» за 2022 г.)
26 сакавіка, да прыкладу, адбылося першае і пакуль адзінае выкананне ў нашай краіне «Пасіёнаў па Марку»І.-С. Баха, якія лічыліся страчанымі. Сем гадоў таму знакаміты нідэрландскі клавесініст, арганіст, дырыжор, педагог Роберт Кулстра аднавіў іх і выклаў у інтэрнэт. Там іх і знайшла салістка аркестра, «дока ў музыцы барока» Алена Касаткіна. Выбар твора падтрымаў заснавальнік і нязменны кіраўнік капэлы, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лішчэнка. — Музыка Баха, — гаворыць Сяргей Юр’евіч, — сапраўдная энцыклапедыя сусвету. Своеасаблівы камертон змястоўнасці, руху філасофскай думкі. Мы ў кожны свой канцэрт імкнёмся ўключыць адзін з яго шасці матэтаў. Тэта не проста традыцыя ці даніна павагі славутаму майстру. Выкананне яго музыкі надае гарманічнасці ўсяму выступлению, скіроўвае музыкантаў і слухачоў у касмічныя далячыні. Але ж і патрабуе яна шмат чаго: добрага разумения стылістыкі, стараннай, скрупулёзнай працы — асабліва над штрыхамі. I абавязкова не толькі эмацыянальнага, але і глыбока інтэлектуальнага падыходу.
Духоўныя творы ў вашым рэпертуары ўвогуле займаюць адно з цэнтральных месцаў. Гэта ж невыпадкова?
— Не выпадкова, бо ў іх ёсць высокі сэнс, сакральнае значэнне. Гзта неад’емная частка як сусветнай, так і ўласна беларускай нацыянальнай спадчыны. Спяваем беларускія канты, псальмы, духоўныя канцэрты Васіля Цітова. Гэты кампазітар мяжы XVI—XVII стагоддзяў да апошняга часу прылічваўся выключна да рускай культуры, але ён мае непасрэднае дачыненне і да беларускай. Вучань Мікалая Дзілецкага, ён паклаў на музыку «Рыфматворны псалтыр» Сімяона Полацкага, абапіраўся ў сваёй творчасці на беларускую спеўную традыцыю, асаблівасці беларускага знаменнага распеву і кантаў. Ёсць нават меркаванне, што ён і сам быў родам з Полацка. На жаль, на працягу пэўнага часу наша культура была адлучана ад многіх старадаўніх музычных пластоў — і найперш духоўных. Але цяпер мы вяртаем іх. I такі зварот да духоўнай музыкі — з’ява грамадскай значнасці. Гэта, калі хочаце, вяртанне сусветнай гармоніі: між космасам нябесным — і космасам чалавечай душы.
Якраз гэтым вы і займаецеся! Ствараеце гармонію жыцця сваімі каляднымі, велікоднымі канцэртамі, шматлікімі іншымі выступлениям! — пры тым, што ўласнай залы не маеце.
— Затое выступаем на самых розных пляцоўках, робім выезды па школах. Мы пабывалі ва ўсіх агульнаадукацыйных навучальныхустановах горада, і не аднойчы. Выязджаем і поўным складам аркестра і хору, і камерным, калі даводзіцца выступаць у невялікіх залах. Свайго транспарту ў капэлы няма, але выкарыстоўваем асабістыя аўто членаў калектыву, хаця перавозіць так музычныя інструменты бывае складана. У нас ёсць і пастаянныя слухачы, бо праграмы змяняюцца. Ёсць і рэгулярныя праекты — найперш святочныя. Той жа Калядны канцэрт раней называўся «Магілёўскія святкі». Дарэчы, мы першымі, яшчэ да Вялікага тэатра Беларусі, пачалі ладзіць штогадовы баль на Стары Новы год. Прычым не дзе-небудзь, а ў ЗАГСе — Палацы грамадзянскіх абрадаў. Гэта будынак былога дваранскага сходу, там ёсць цудоўная старадаўняя зала, якая добра падыходзіць для баляванняў, — і традыцыя прыжылася.
А духоўная музыка тут упершыню прагучала яшчэ ў пачатку 1990-х. 3 1994 года мы ладзім і такі штогодні творчы праект, як Харавы сабор памяці свяціцеля Георгія Каніскага. Гэты архіепіскап Магілёўскі XVIII стагоддзя зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё праваслаўнага хрысціянства на нашых землях і ў 1993-м быў кананізаваны. А ўжо з наступнага года мы пачалі праводзіць канцэрты яго памяці з удзелам хароў горада, вобласці і нават Мінска. Назва «Харавы сабор» як найлепей адлюстроўвае сутнасць такога сходу, з’езду харавых калектываў. Нягледзячы на складанасці матэрыяльнага парадку, такі праект можна было б развіваць і ў Мінску. 3 2016-га наша капала ладзіць канцэрты «На Алімп з сімфанічным аркестрам»: з нашым калектывам выступаюць найлепшыя юныя музыканты, лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Сёлета гэты праект будзе прымеркаваны да Дня абароны дзяцей. Ёсць у мяне думкі і пра адраджэнне фестывалю духоўнай музыкі. Ідэй шмат!
У тым ліку і наконт чарговага юбі-лею? Сёлета хор вашай капэлы адзначае 35-годдзе.
— А летась аркестр справіў 30-годдзе і самой капэле споўнілася 25. Спрэе юбілеі! Здараецца, хор і аркестр выступаюць паасобку. 5 красавка, да прыкладу, ладзілі сімфанічны канцэрт з твораў Рымскага-Корсакава і Мусаргскага — да юбілеяў гэтых кампазітараў. 10 красавіка з гэтай праграмай выступілі ў канцэрце «Партытура жыцця» Гродзенскай філармоніі, разам з тамтэйшым сімфанічным аркестрам: два калектывы на сцэне. Велікодныя ж канцэрты будуць пераважна харавымі. Але часцей выступаем усёй капэлай, што дазваляе выконваць вакальна-сімфанічныя партытуры.Здараецца, канцэрт падзяляецца на тры часткі: спачатку выступае аркестр, потым гучыць хор a cappella — без інструментальнага суправаджэння. Нарэшце, выконваем вакальна-сімфанічную кампазіцыю. Падчас такіх выступленняў слухач можа ацаніць як асаблівасці інструментальнага і вакальнага музіцыравання, так і ўсю моц і веліч вакальна-сімфанічнага гучання.