Нязгасны агонь у дзіцячых сэрцах

Кухарава, А. Нязгасны агонь у дзіцячых сэрцах / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 23 октября. — С. 9.

Штотыдзень 15 хлапчукоў са школ і каледжаў Магілёва заступаюць на Ганаровы Пост Памяці, які з 1997 года з’яўляецца структурным падраздзяленнем дзяржаўнай установы дадатко-вай адукацыі «Мнагапрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» г. Магілёва». Гэты пачэсны абавязак — вялікі гонар і адказнасць.

— Калі СССР распаўся, патрыятычнае выхаванне было падарвана, прыйшлі супрацьпатрыятычныя сілы, якія заклікаюць затушыць Вечны ягонь і заліць яго бетонам. Памятаю, што адна з тагачасных мясцовых газет пісала «тут наладзілі муштру па прускім прынцыпе», што сам Пост Памяці непатрэбны, чужы для нашай моладзі. А што сапраўды патрэбна — паказаў час. Пастоўскі pyx у тыя гады захаваўся толькі ў Магілёве, шмат сіл для гэтага прыклалі ветэраны і асабіста Іван Аляксандравіч Ціханаў, чыё імя зараз і носіць наш Пост. Ветэраны першымі заступілі на Пост і яны ж не далі зруйнаваць тое, што выбудоўвалася гадамі, — узгадвае педагог дадатковай адукацыі цэнтра «Юнацтва» Мікалай Маочанка.

Аддаць даніну памяці загінуўшых — важна, пастаяць на Пасту Памяці — неабходна. Для асобаснага росту і для ўсведамлення, хто ты і якое ў тваёй краіны мінулае.

— Часта кажуць, ну што, маўляў, дае гэтая Вахта Памяці? А я заўсёды адказваю, што вельмі і вельмі многа. Па-першае, навыкі, якія, як паказвае досвед, спатрэбяцца ў час службы ва Узброеных Сілах. Па-другое, веданне гісторыі: наш штаб знаходзіцца ў гістарычным месцы, і для таго каб дзеці павялічылі свой запас ведаў па гісторыі малой радзімы, ствараюида усе ўмовы. I, канешне, хлапчукоў варта дысцыплінуе, яны вучацца самаарганізацыі, выбіраюць камандзіра, прызначаюць вартавых. А таксама знаёмяцца з цікавымі людзьмі і пашыраюць свой кругагляд.

Учора і сёння

Пятніца, на гадзінніку дзевяць ряніцы. А штаб Паста Памяці на плошчы Славы поўнійца нясмелымі галасамі хлапчукоў. Хтосьці з іх сёння ўпершыню заступіць на варту, упершыню перад таварышамі ўрачыста паабяцае «шанаваць памяць, славу, гераізм і мужнасць пакаленняў, што сышлі ў гісторыю…», першы раз прыпадзе на калена і застыне ў маўчанні перад Вечным агнём.

Падтрымаць вартавых прыйшлі вучні іх школы. Пачэсны абавязак — прадставіць навучальную ўстанову ў Вахце Памяці выпаў вучням старэйшых класаў. Кожны з іх, калі апранае форму, адразу становіцца сур’ёзным і строгім. Цяпер тры дні яны будуць стаяць на пасту каля Вечнага агню, нагадваючы ўсім пра тое, што для памяці няма часу.

— Я лічу, што пастоўскі рух — адна з лепшых форм патрыятычнага выхавання ў нашым горадзе і ва ўсёй краіне.

У нас сфарміравалася своеасаблівая пастоўская каста, праводзяцца тэматычныя злёты, — адзначае Мікалай Марчанка.

— За доўгі час мы абраслі сваей гісторыяй і традыцыямі.

Сярод мерапрыемстваў не толькі нясенне варты, але і разнастайная патрыятычная работа, сустрэчы, экскурс». За тры дні хлапчукі істотна папоўняць скарбонкі ведаў і глыбока пагрузяцца ў пэўны перыяд беларускай гісторыі.

— У суботу да нас абавязкова прыходзяць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: «Беларускага саюзу ваенных маракоў», «Патрыётаў Беларусі». Праводзім для дзяцей экскурсію ў нашым музейным пакоі, дзе сабраная вялікая колькасць экспанатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама спецыяльна для ўдзельнікаў Паста Памяці бясплатна арганізоўваецца экскурсія ў зал Вялікай Айчыннай вайны Абласнога краязнаўчага музея імя Раманава. А нядзеля ў нас традыцыйна называецца «Дзень ветэрана». Ветэранская арганізацыя ўзяла над намі шэфства ў 1998 годзе і з таго часу ў гэты дзень мы абавязкова сустракаемся з ветэранамі. Канешне, тых, хто браў удзел у вайне, засталося зусім мала. Аднак у дзяцей ёсць магчымасць пазнаёміцца з людзьмі, якія сапраўды зрабілі вялікі ўнёсак у станаўленне нашай краіны.

Пост Памяці жыве сваім асаблівым жыццём. 3 пэўным распарадкам і дысцыплінай. I, на дзіва, гарэзлівыя падлеткі, судакранаючыся з трагічным мінулым, набываюць сур’ёзнасць і вытрымку. I амаль ваенны распарадак для іх не цяжкі. Па раскладзе яны заступаюць на пост, у пэўны час — падмацоўваюцца гарачай ежай, а яшчэ размауляюць, абменьваюцца думкамі і заводзяць новыя сяброўствы.

— Пасля завяршэння Вахты на плошчы Славы ўручаюцца падзякі на адрас бацькоў школьнікаў і памятныя сувеніры, а яшчэ дзеці пакідаюць напамін пра сябе ў агульным альбоме выпускнікоў: гэтай традыцыі шмат год. Раней школьнікі размалеувалі сваю старонку алоўкамі, а цяпер робяць фотакалажы.

Зерне вялікай памяці

У сэрцах тых, хто аднойчы маўкліва стаяў у ганаровай варце каля Вечнага агню, назаўсёды застаюцца яго іскрынкі. За 40 год удзельнікамі Вахты Памяці сталі больш за 35 тысяч падлеткаў з усёй вобласці. У кожнага з іх свой жыццёвы і прафесійны шлях, аднак павагу да мужнасці і гераізму, любоў да Радзімы і жаданне быць вартымі сваіх продкаў юнакі і дзяўчаты праносяць праз усё жыццё.

Вячаслаў Башарымаў, начальник Магілёўскага гарадскога аддэела па надэвычайнмх сиуацыях, на Пасту Памяці стаяў на пачатку 2000-х. У той час вучань старэйшых класаў Сярэдняй школы No 40 г. Магілёва яшчэ не ведаў, кім стане у дарослым жыцці, але асновы светапогляду заклаліся ў яго менавіта ў тыя маўклівыя хвіліны нясення варты.

— Вахта Памяці для мяне пачалася ў 2003 годзе. Тады я, яшчэ юнак, усвядоміў вялікую значнасць перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і неабходнасць памятаць тэты подзвіг. Я хацеў бы пажадаць тым хлопцам, якія сёння нясуць вахту і будуць несці ў перспектыве, — стаўцеся да свайго пачэснага абавязку адказна і разумейце, для чаго вы туды прыйшлі, усведамляйце святасць гэтага месца! Ведайце, вы — вашы ўчынкі, вашыя веды — гэта захаванне гістарычнай спадчыны, гістарычнай праўды, пра якую так многа сёння кажуць.

У дзень, калі карэспандэнт «Весніка Магілёва» завітаўу штаб Вахты Памяці, у ганаровай варце стаялі вучні старэйшых класаў Сярэдняй школы № 32. Адзінаццацікласнік Яўген Прыбалавец за тры гады прайшоў шлях ад вартавога да начальніка варты. Сумленнага і талковага хлопца добра ведаюць у штабе, ад кіраўніка атрымліваем самыя добрыя рэкамендацыі. I гэта не дзіўна, 6о да гамаровага абавязку юнак ставіцца адказна і адзначае: удзел у Вахце Памяці — яго асабістае рашэнне.

— Першапачаткова ў школе даведаўся, што ёсць магчымасць далучыцца да такога незвычайнага праекту. Мне вельмі захацелася паспрабаваць сябе і, канешне, яшчэ раз сур’ёзна выказаць павагу да подзвігу беларусаў, у тым ліку і маіх продкаў. Мой прадзядуля з Вялікай Айчыннай вярнуўся без нагі. Таму для мяне Вахта Памяці найперш мае асабістае патрыятычнае значэнне. Трэці год я на некалькі дзён апранаю форму і спадзяюся надалей звязаць сваё жыццё са служэннем Айчыне, а калі атрымаецца, паступіць у Магілёўскі інстытут МУС.

Такія думкі з вуснаў прадстаўнікоў маладога пакалення яшчэ раз пацвярджаюць вялікую значнасць Вахты Памяці не толькі для тых, каго з намі няма, і ўшанаванню чыёй памяці гэты праект і прысвечаны, а яшчэ і для юных беларусаў, якія толькі шукаюць сваё месца ў нашым імклівым свеце. Як часта мы сёння за штодзённымі клопатамі забываем пра важнае і ў хуткай плыні разнастайнай інфармацыі губляем зярняткі ісціны. А яна, мабыць, і ёсць у тым, што дарослыя павінны клапаціцца пра будучыню, а дзеці — ведаць і памятаць мінулае.

Алёна КУХАРАВА