Як выйсцi за камерны фармат?

Васiлеўскi, П. Як выйсцi за камерны фармат? : [у сталiчным Палацы мастацтва праходзiць выстаўка «Варыяцыi iснасцi» магiлёўскiх i бабруйскiх мастакоў] / Пётра Васiлеўскi // Культура. — 2015. — 21 лiстапада. — С. 9.

Варыяцыі Магілёўшчыны: пакуль без варыянтаў працягу?

У сталічным Пала­цы мастацтва праходзіць выстаўка «Варыяцыі Iснасці» творцаў, што належаць да Магілёўскай і Бабруйскай арганізацый Беларускага саюза мастакоў. На падставе прадстаўленых у экспазіцыі жывапісных і графічных работ, скульптуры, узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастац­тва можна атрымаць даволі аб’ектыўнае ўяўленне пра тое, чым багатае Прыдняпроўе ў культур­ным сэнсе.

Хоць мастацтва сілкуецца найперш актуаліямі рэчаіснасці, традыцыя ў культурным працзсе таксама не апошняя справа. Як сённяшняя выяўленчая культура Віцебска мае ў аснове творчасць Ша­гала і Малевіча, так для Maплёва і Магілёўшчыны кул-тураўтваральнай постаццю з’яўляецца заснавальнік беларускай школы краявіду Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Нездарма з Магілёўшчыны родам нашы спынныя пейзажысты Антон Бархаткоў і Павел Масленікаў. Ды і на выстаўцы, пра якую ідзе гаворка, у яе жывапісным сегменце, краявід прадстаўлены грунтоўна. Паколькі прырода — найвялікшы мастак, пейзажысту, каб зрабіць вартую ўвагі карціну, бывае дастаткова найбольш дакладна перанесці на палатно тое, што на вочы трапіла. Падобную, роднасную імпрэсіянізму, філасофію творчай рэфлексіі, спавядаў і гіадобным чынам працаваў згаданы вышэй Павел Масленікаў. Як мне падаецца, мэтр мае на роднай Магілёўшчыне нямала паслядоўнікаў. У якасці ўдалага узо­ру згадаю палатно «Адліга» Антона Вырвы і акварэль Фёдара Кісялёва «Зіма на Проні». Разам з тым, ёсць на выстаўцы ўзоры выбудаванага краявіду. Напрыклад, рамантычная карціна Васіля Камарова «Бе­лы горад III» ці пабачаны нібы праз прызму дажджу «Горад» Аксаны Еўдакіменка. Карціну «Баба Аня» Веры Юрковай таксама можна лічыць краявідам, але, хутчэй, гэта вопыт псіхалагічнага партрэта асобы праз адлюстраванне побытавага асяродку. А ў палатне Рыгора Шараева «Калодзеж» звыклая прылада вясковага побыту набывае манументальнасць і ўспрымаецца не інакш, як знакам быцця.

Асобна хацелася б сказаць пра мастачку з Бялыніч Ларысу Журавовіч. Усё яе творчае жыццё звязана з гэтым мястэчкам непадалёк ад Магілёва. Тут яна да нядаўняга часу выкладала ў школе мастацтваў. Побыг гэтага краю яна адлюстроўвае ў сваіх карцінах. У асноўным тое нацюрморты, простыя і адначасова шматсэнсоўныя. «Брутальныя» паводле зместу і вытанчаныя па форме. Я параўнаў бы яе з выбітным амерыканскім мастаком Эндру Уаетам, які ўсё жыццё пражыў удалечыні ад мегаполісаў, малюючы звычайных людзей і простыя рэчы, стварыў лірычную сагу пра амерыканскую глыбінку. Штосьці падобнае па духу я адчуваю ў работах мастачкі з Бялынічаў. А ўзорам яе стылю можа служыць «Нацюрморт з зялёнай цыбуляй».

Жывапіс Галіны Конанавай («Фламенка», «Карыятыда кахання») падкрэслена дэкаратыўны. Карціны быццам б’юць па вачах яркім колерам. Пра псіхалагізм тут гаворка не ідзе, але настраёвасць, мэтава скіраваная на базавы інстынкт, у наяўнасці. Гэтая акалічнасць надае яе карцінам пэўную прывабнасць, тым больш, аўтар і насамрэч валодае адметным стылем.

Цікавая з’ява ў мастацтве Магілёўшчыны ды, бадай, і ў кантэксце краіны — творчасць Леаніда Ганчарука. На маю думку, ён прапануе ўдалы ўзор мастацкай візуалізацыі нацыянальнай ідэі (прынамсі, яе гістарычнага і этнаграфічнага чыннікаў). Важна тое, што мастак не ідзе пратораным і, магчыма, Тучковым шляхам архаікі ды гістарычнай стылізацыі, а шукае і знаходзіць сродкі выразнасці, адпаведныя нашай рэчаіснасці. Такія ягоныя карціны «Пароль», «Войшалк», «Вясковы супрэматызм». А вось палатно «Гарачае і халоднае» можа быць ілюстрацыяй І да падручніка па колеразнаўстве, і да філасофскага трак­тата пра адзінства і барацьбу супрацьлегласцей.

Уладзімір Шпартаў — прыхільнік традыцыйнага рэалістычнага жывапісу, дзе ёсць уцямны сюжэт, характары, якія могуць прэтэндаваць на сацыяльную ці псіхалагічную абагульненасць, прастора для дэманстрацыі прафесійнага майстэрства. Уважлівы глядач знойдзе гэтыя чыннікі ў ягоных карцінах «Званочак» і «Перад далёкай дарогай». Побач з карцінамі Шпартава я згадаў, што не ўсё кепска было ў «сацыялістычным рэалізме». Прынамсі, сентыментальная плынь у савецкім мастацтве была выяўлена вельмі выразна і прадстаўлена выдатнымі ўзорамі. Мяркую, што гэты заўжды запатрабаваны напрамак у сённяшнім мастацтве Беларусі і прадстаўляе згаданы жывапісец.

Анатоля Концуба, чые творы, дзякуючы адметнай стылістыцы і, я сказаў бы, агрэсіўнаму, але пры гэтым згарманізаванаму каларыту, вылучаюцца ў любым шэрагу, можна лічыць асобай-брэндам Бабруйска і, урэшце, усёй Магілёўшчыны. Гэтым разам ён прадставіў у экспазіцыю карціны «Калядная лодка» і «Дом», дзе звыкла спалучаны зямля і неба, рэчаіснасць і міфалогія.

Вартай увагі і аналітыкі падалася мне на гэтай выстаўцы тая акалічнасць, што мастакi рэгіёна не замыкаюцца на мясцовай тэматыцы, а працуюць у рэчышчы актуалій нацыянальнага маштабу. Гэта згаданы вышэй Леанід Ганчарук, а таксама Таццяна Фамі­на (бацікі «Легенда Заслаўя» і «Трокскі замак»), Васіль Камароў (графічныя аркушы «Супрацьстаянне» і «Раны»), Леніна Сівакова (карціна «Ма­ра аб незалежнасці»), Таццяна Карчажкіна (кампазіцыі са скуры на гісторыка-культурную тэматыку).

Стылёвае аблічча і сэнсавы змест пластыкі рэгіёна, мяркую, у немалой ступені вызначае творчасць Андрэя Вераб’ёва, які даўно жыве і працуе ў Магілёве. Гэты твор­ца не цураецца рэалістычнай формы ў яе традыцыйным разуменні. Але не лічыць, што тое — адзіна магчымы ў пластыцы шлях. Пры патрэбе можа зрабіць і помнік, і дэкаратыўна-паркавую скульптуру ў адпаведнасці з запатрабаванымі ў грамадстве эстэтычнымі стэрэатыпамі. Але зрабіць так, каб было «як у жыцці», яму папросту сумна, і ён шукае, як стварыць інакш, звыклае і вечнае ўбачыць з іншага боку, у адрозненым асвятленні. Да та­га ж, Вераб’ёў не саромецца ўголас казаць, што галоўная тэма ягонай творчасці — гэта ён сам. Сябе, любімага, аўтар прадстаўляе ў розных іпастасях—ад непрыхаванай іроніі да роспачы. Хтосьці лічыць, што мець такую творчую канцэпцыю нясціпла, для кагосьці гэта прышпільна. А ёсць і тыя, для каго эгацэнтрызм у мастацтве — з’ява цалкам натуральная, нават базавая, калі гаворка щзе пра твор­часць. У любым выпадку, аўдыторыю Андрэй Вераб’ёў мае.

Таксама вартыя ўвагі скульптурныя творы Аляксандра Мінькова («Дом»), Карнея Аляксеева («Зараз адлятаю»), Уладзіміра Конанава («Фраг­мент», «Зярнятка»). Праўда, як мне падалося, у згаданых работах выяўленне прыгажосці матэрыялу дамінуе над іншымі творчымі задачамі.

***

Дык чым Магілёўшчына ў мастацкім онсе багатая і чага ёй не стае? Відавочна, што багатая на таленты, на традыцыю, на здольнасць адаптаваць эстэтычныя навацыі, на патрыятызм. Разам з тым, рэалізуецца багаты патэнцыял у камерным фармаце. Мне ж цікава, а на што былі б здольныя згаданыя творцы, каб іх аб’яднаць у культурным праекце рэгіянальнага альбо нацыянальнага маштабу? Але з прычын чыста эканамічных пра такі пра­ект можна толькі марыць. Але І марыць па-рознаму… Вось сабраліся б разам магілёўскія ды бабруйскія мастакі, зладзілі б сумоўе і прыдумалі нешта такое, што варта на дзяржаўным узроўні прапанаваць і ад чаго немагчыма адмовіцца. Вось гэта быў бы годны варыянт для «варыяцый існасці»!