Магілёўшчына — экалагічны край

Цеплякоў, К. Магілёўшчына — экалагічны край / Канстанцін Цеплякоў ; гутарыла Нэлі Зігуля // Родная прырода. — 2024. — № 10. — С. 7—8.

Камітэт займаецца кантролем за аховай навакольнага асяроддзя, захаваннем нормаў па выкідах шкодных рэчываў прамысловымі прадпрыемствамі, станам сцёкавых вод, зваротам цвёрдах камунальных адходаў і захаваннем другасных рэсурсаў. Акрамя гэтага, арганізацыя адсочвае працэс выкарыстання карысных выкапняў, якія на Магілёўшчыне маюць дачыненне да будаўніцтва, змагаецца з інвазіўнымі раслінамі, сочыць за парадкам на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, каардынуе работу па азеляненні. Па ўсіх кірунках ёсць свае напрацоўкі і вынікі.

— У вобласці праводзіцца мэтанакіраваная работа па скарачэнні палігонаў па захаванні цвёрдых камунальных адходаў, — дзеліцца інфармацыяй Канстанцін Ільіч. — Сёння іх 21 — пад Магілёвам, Бабруйскам і ў кожным раёне. Міні-палігоны закрытым у адпаведнасці з заканадаўствам. Падлічана, што, каб перапрацаваць паступаючыя ад насельніцтва і прадпрыемстваў адходы, вобласці дастаткова трох магутных сартавальных комплексаў — у Магілёве, Бабруйску і Крычаве. А для адходаў, якія нельга перапрацаваць, застануцца тры палігоны.

Магілёў у савецкі час называлі горадам вялікай хіміі. Зараз уплыў розных прамысловых прадпрыемстваў на экалогію паменшыўся. У пачатку 2000-х толькі Магілёўхімвалакно і завод штучнага валакна (ЗШВ) выкідвалі ў атмасферу 10-12 тыс. тон забруджвальных рэчываў у год. Сёння гэта прыкладна 2 тыс. тон у год. Наогул якасць атмасфернага паветра Магілёўшчыне істотна палепшылася. Калі ў 1990 годзе на тэрыторыі вобласці ў яго выкідвалася 230 тыс. тон шкодных рэчываў, то летась — 53,7 тыс. тон. Асноўнымі забруджвальнікамі атмасфернага паветра з’яўляюцца прадпрыемствы цеплаэнергетыкі, хімічнай прамысловасці, чорнай металургіі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аўтатранспарт.

— Калі на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» з’явіўся расійскі рэзідэнт «Омск Карбон Магілёў», насельніцтва хвалявалася, што яго прысутнасць вельмі пагоршыць экалогію ў горадзе.

— Мы таксама спачатку былі занепакоены. Але на прадпрыемстве прымаюцца сур’ёзныя меры для бяспекі навакольнага асяроддзя. Тут нават ёсць свая лабараторыя, якая займаецца і пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя — вядзе лакальны кантроль за выкідамі.

У 2017 годзе на рэкамендацыі нашага міністэрства папляцоўцы № 4 СЭЗ «Магілёў», дзе знаходзяцца розныя прадпрыемствы, быў сфарміраваны графік кантролю выканання прыродаахоўнага заканадаўства

3 таго часу такія графікі распрацоўваюцца на кожнае паўгоддзе. Зацвярджаюцца яны на ўзроўні нашага камітэта, Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Магілёўалбгідрамета. Калі іншыя прадпрыемствы кантралюем раз на год ці паўгоддзе, то па пляцоуку № 4 СЭЗ «Магілёў» лабараторыя выязджае штомесячна. Мы прыцягваем да адміністратыўнай адказнасі нават за невялікія парушэнні.

Як станоўчы факт можна прывесці рашэнне «Ультра Плай» стварыць ачышчальныя збудаванні павярхоўнага сцёку. Гэта дазволіць ім выкарыстоўваць ачышчаную ваду ў вытворчасці і эканоміць свежую ваду, патрэбную для ахалоджвання абсталявання.

Плануецца ўстаноўка аўтаматычных сістэм кантролю (АСК) на дзвюх крыніцах Магілёўэнерга. На 1 жніўня ў вобласці гэтых сістэм было ўстаноўлена 27, з 12 інфармацыя паступае адразу ж у Рэспубліканскую інфармацыйную сістэму аўтаматызаванага маніторынгу навакольнага асяроддзя.

— Нядаўна былі рэканструяваныя ачышчальныя збудаванні ў Магілёве і Мсціславе. Наколькі гэта палепшыла экалогію населеных пунктаў?

— У Мсціславе, напрыклад, пярвічныя адстойнікі былі вельмі зношанымі. Будынкі, трубы, электраабсталяванне, камунікацыі — усё патрабавала замены. А рака Віхра, куды скідваюцца сцёкі, трансгранічнага значэння. I маніторынг водных аб’ектаў праводзіцца як беларусамі, так і расіянамі. Цяпер нам не сорамна перад суседзямі.

У Магілёве летась была заменена сістэма аэарацыі. Наогул абласны цэнтр мае перадавое ачышчальнае абсталяванне. Яно прадугледжвае даачыстку і абеззаражанне сцёкавых вод з выкарыстаннем азону. У месцы, куды яны спадаюць, шмат рыбы і дзікіх птушак — лепшая прыкмета таго, што ачышчальная сістэма гірацуе якасна. Дзякуючы прынятым мерам, аб’ём скіду недастаткова ачышчаных сцёкавых вод у водныя аб’екты рэгіёна складае менш чым 1 %.

Тэндэнцыя па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў працягваецца. Летась Магілёўаблводаканал распрацаваў праектна-каштарысную дакументацыю па ачышчальных збудаваннях у Шклове, Асіповічах, Крычаве і Бялынічах.

А вось ачышчальныя збудаванні Слаўгарада прадстаўлены картамі палеў фільтрацыі, штучнай біялагічнай ачысткі там няма. Ачыстка адбываецца за кошт натуральных працэсаў навакольнага асяроддзя. Каб пахаў не было, патрэбна рэканструкцыя. Наогул палітыка дзяржавы такая: сысці ад палёў фільтрацыі і будаваць сучасныя збудаванні штучнай ачысткі. Палі фільтрацыі на Магілёўшчыне акрамя Слаўгарада засталіся ў Бялынічах, Хоцімску, Дрыбіне, Клімавічах, Краснаполлі, Круглым.

— Як змянілася экалогія на Магілёўшчыне апошнім часам?

— Сучасныя вытворчасці больш экалагічныя. Летась на Магілёўшчыне пад ахову ўзятыя 32 новыя месцы ў Кіраўскім, Касцюковіцкім і Мсціслаўскім раёнах, дзе выяўлены чырвонакніжныя расліны. Усяго пад нашай аховай 144 месцы, дзе жывуць рэдкія жывёлы, і 139, дзе растуць рэдкія расліны.

Змагаемся з такімі інвазівамі, як сумнік канадскі і баршчэўник Сасноўскага. На закінутых тэрыторыях, першы, напрыклад, выцясняе нашы традыцыйныя рамонкі и валошкі. Прычым вельмі імкліва. Наша задача — своечасова выяўляць шкоднікаў і прымаць меры па супрацьстаянні.

— Падчас будаўнічых і дарожных работ часта пакутуюць зялёныя насаджэнні. А ў гарадах, як вядома, іх многа не бывае. Ці ёсць нейкія патрабаванні да вырошчвання дрэў у горадзе?

— У краіне існуе шэраг актаў заканадаўства, якія рэгулююць зварот з аб’ектамі расліннага свету. Ёсць і пералік дрэў і хмызнякоў, якімі можна азеляняць населеныя пункты. Найбольш рэкамендуюцца туі, елкі, сасна, піхта — усё тое, што ачышчае паветра. Нядаўна ваш камітэт правёў прэс-канферэнцыю, дзе падрабязна расказвалася пра ўтрыманне зялёных насаджэнняў і неабходнасць захавання пэўнай тэхналогіі пры іх пасадцы. Азеляненне і добраўарадкаванне на зямлі — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнаці Мінпрыроды. Гэта наш агульны ўклад у аблічча зялёнай Беларусі.