Кухарава, А. Самая высакародная прафесія… у XIX стагоддзі і сёння / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 13 ноября. — С. 15.
ЯКІМ ВЫ ВЕДАЕЦЕ НАШ ГОРАД?
У XIX стагоддзі ў Расійскай імперыі, у склад якой уваходзілі і беларускія землі, упершыню арганізавалася дзяржаўная сістэма аховы здароўя. Менавіта тады, у 1802 годзе, з’явілася найстарэйшая ў межах імперыі бальніца. Сёння яна вядомая магіляўчанам як Магілёўская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. Аднак пра яе мы раскажам пазней. А ў новым выпуску праекта «Рэтраспектыва» перад вамі, паважаныя чытачы, паўстануць навучальныя ўстановы медыцьінскага профілю, у якіх паўтара стагоддзя таму рыхтавапі сярэдні медьщьш скі персанал — фельчараў і павівальных бабах — апору і падтрымку ді лекараў усяго Паўночна-Заходняга краю.
Сёння медыцына ў Беларусі знаходзіцца на сапраўды высокім узроўні. Перадавыя тэхналогіі, найскладанейшыя аперацыі, трансплантацыі ўжо не выклікаюць здзіўлення.
Мы ведаем, што беларуская медыцына ўвесь час развіваецца і ўдасканальваецца. Але так было незаўсёды.
Аснова асноў
Яшчэ два стагодцзі таму ўрачы пераважна належалі да ваеннага ведамства і аказвалі медыцынскую дапамогу ўдзельнікам ваенных кампаній. I, вядома, чым ніжэйшым было паходжанне чалавека, тым менш шанцаў атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў яго было. А жанчыны — як у вёсках, так і ў гарадах — працягвалі нараджаць дзяцей з дапамогай мясцовых бабак-павітух.
Ды і агульны ўзровень жыцця быў нізкі. Да моманту з’яўлення дзіцяці на свет жанчыны цяжка працавалі і рэдка звярталі сур’ёзную ўвагу на праблемы са здароўем. Таму складаныя роды часта станавіліся смяротнымі для мамы і дзіця.
Адкрыццё ў 1847 годзе аддзялення для навучання павітух пры родадапаможнай установе ў Магілёве праблему забяспечанасці медыцынскімі кадрамі не вырашыла. За год курс засвойвалі ўсяго некалькі вясковых дзяўчат. Для змянення сітуацыі трэба было прымаць кардынальныя рашэнні.
У 1864 годзе па распараджэнні тагачаснага магілёўскага губернатара Аляксандра Бяклемішава ў Губернскай бальніцы было створана асобнае аддзяленне — радзільны дом (інстытут). У раддоме прадугледжвалася 25 ложкаў, а у штат персанала ўваходзілі урач, ардынатар, фельчарыца і павівальная бабка.
У радзільнае адцзяленне прымалі парадзіх усіх веравызнанняў і сацыяльнага паходжання, а для тых, хто хацеў пакінуць нараджэнне дзіцяці ў сакрэце, існаваўасобны пакой.
Праект інстытуту распрацаваў вядомы акушэр-гінеколаг, навуковец Мікалай Мандэльштам. Па яго ж ініцыятыве менш чым праз год будынак, дзе месцілася аддзяленне, цалкам перайшоў пад памяш-канні раддому і павівальнай школы.
Школа павівальных бабак
Класы і інтэрнат для навучэнак школы знаходзіліся непасрэдна ў раддоме. I навучанне таксама паступова перапляталася з практыкай. Слухачак набіралі са здольных дзяўчын 20-35 год, якіх накіроўвалі для навучання ад міравога ўчастку (тэрытарыяльнай адзінкі). На кожны курс набіралі 18 чалавек — з 14 сялянак і 4-х вольных слухачах, які аплачвалі навучанне. Галоўнымі выкладчыкамі школы былі яе дырэктар М. Мандэльштам і доктар Блох.
Тэрмін навучання залежаў ад здольнасцяў і першапачатковага ўзроўню адукацыі навучэнкі. Часцей за ўсё — 2 гады. Выпускніцы атрымлівалі права прымаць роды і праводзіць вакцынацыю ад воспы.
Сярод дысцыплін, якія вывучалі будучыя кваліфікаваныя павітухі, — Закон Божы, руская грамата, арыфметыка, тэорыя акушэрства. Другі год навучання прысвячалі акушэрскай практыцы: вучаніцу замацоўвалі за парадзіхай і яна на практыцы засвойвала прыёмы і метады родадапамогі.
Праз паўтара гады пасля заснавання школы правялі праверачныя экзамены, і іх вынікі апраўдалі надзеі кіраўніцтва. Праз 9 год, 6 мая 1874 года, школа атрымала новую назву. За час існавання ўстанова высока сябе зарэкамендавала — выпускніцы пачыналі самастойную практыку. Таму Міністэрства ўнутраных спраў падтрымала ініцыятыву мясцовай адміністрацыі, і ў Магілёве пачалі рыхтаваць павітух для Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губерніяў. А школе надалі статус цэнтральнай.
Цэнтральная фельчарская школа
На пачатку 1875 года ў Магілёве з’яві-лася яшчэ адна медыцынская навучапьная ўстанова — Цэнтральная фельчарская школа. Пасля адмены прыгоннага права асабліва стаў відавочны недахоп медыкаўу сельскай мясцовасці.
Нават па дадзеных за 1913 год у беларускіх губерніях на аднаго ўрача прыходзілася некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў. Таму выхад быў у тым, каб рыхтаваць сярэдніх медыцынскіх спецыялістаў, якія маглі пры адсутнасці ўрача праводзіць дробныя хірургічныя ўмяшальніцтвы, рабіць дыягностыку і прызначаць лячэнне.
Адміністрацыя Магілёўскай губерніі здолела рэалізаваць ідэю стаарэння ўстановы для падрыхтоўкі фельчараў, бо імкнулася пашырыць маштабы медыцынскай дапамогі сялянам і ўжо мела досвед арганізацыі павівальнай школы.
У 1874 годзе для школы быў узведзены асобны драўляны будынак на рагу Паштовай вуліцы. А ў 1902 годзе школа з невялікага драўлянага дома пераехала ў каменны трохпавярховы будынак на перакрыжаван-ні вуліц Паштовай (цяпер вул. Боткіна) і Зялёнай (вул. К. Маркса). Клінічнай базай для заняткаў і практыкі абедзвюх школ была Губернская бальніца. Таксама агульнымі для абедзьвюх навучальных устаноў былі выкладчыкі, сярод якіх і ўрачы-практыкі.
Праз трыццаць год існавання імператар Мікалай II надаў фельчарскай школе найменне «Магілёўская цэнтральная фельчарская школа Імператара Аляк-сандра II». А яшчэ праз сем год дзве медыцынскія ўстановы горада аб’ядналіся ў адну — для таго каб выпускнікі мелі больш шырокі профіль. Да рэвалюцыі 1917 года з фельчарска-акушэрскай школы штогод выпускалася 30-40 спецыялістаў.
Сёння правапераемнікам першых медыцынскіх школ Магілёва з’яўляецца Магілёўскі медыцынскі каледж. Будынак, у якім фельчарская школа размясцілася на пачатку ХХ стагоддзя, захаваўся: сёння там знаходзіцца корпус № 1 медкаледжа. Дом мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Неабыякавыя да чалавечых лёсаў
Для Беларусі досвед існавання ў адным горадзе дзвюх медыцынскіх устаноў такога ўзроўню на той час быў унікальным. Шмат у чым паспяховая работа школ — заслуга выкладчыкаў-энтузіястаў, неабыякавых да чалавечых лёсаў.
Мікалай Мандэльштам сумяшчаў практыку акушэра-гінеколага Магілёўскай урачэбнай управы са стварэннем дзвюх школ, якія ён жа і ўзначаліў. Ён таксама быў старшынёй Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерніі і займаў пост памочніка ўрачэбнага інспектара ў Магілёўскім губернскім праўленні. Нягледзячы на вялікую грамадскую нагрузку і актыўную практыку, ён распрацаваў арганізацыйныя асновы дзвюх школ і ўзяў на сябе кіраўніцтва ў складаны перыяд іх станаўлення. Сярод праектаў, да якіх вядомы ўрач прыклаў сваю руку, і заснаванне пры павівальнай школе ў 1875 годзе бясплатнай лячэбніцы для хворых, якія атрымлівалі медыцынскую дапамогу на прыватныя ахвяраванні.
У розныя часы ў медыцынскіх навучальных установах горада працавалі выпускнік Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны і акушэрства Сцяпан Ліпінскі, доктар медыцыны Л. Маліноўскі. Шаснаццаць год узначальваў фельчарскую школу выпускнік Санкт-Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі Аляксандр Мадэстаў, ён жа быў галоўным ініцыятарам заснавання ў Магілёве суполкі Чырвонага Крыжа.
Для навучэнцаў медыцынскія школы станавіліся сацыяльным ліфтам. Выхадцы з сялян ці бедныя гараджане такім чынам маглі ўвайсці ў склад інтэлігенцыі.
Сярод выпускнікоў нямала відных дзеячаў сістэмы аховы здароўя Беларусі. Іван Сурта у 1930-х узначальваў Народны камісарыят аховы здароўя, а пасля быў абраны прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Захар Магілеўчык — вядомы гігіеніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР.
Алёна КУХАРАВА