Зігуля, Н. Акунуцца ў падзеі Першай сусветнай вайны можна ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Масленнікава / Н. Зігуля // Звязда. — 2015. — 30 студзеня. — С. 13.
На палотнах Гepoi Першай сусветнай вайны, закранутыя чорным крылом агульнай бяды. Удзельнікі пленэра міжнароднага культурна-асветніцкага праекта грамадскага аб’яднання «Беларускі зялёны крыж» i Мінкультуры «Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна iсусвет сёння» ўвасобілі ў гэтых работах свае ўяўленні пра падзеі стагадовай даўніны. Ix творы сапраўды кранаюць сэрца. Перад вачыма своеасаблівы дыптых. Знізу, на зямлі — пастаральны пейзаж з дзяўчынай i юнаком на ўзгорку, зверху, у небе — калючы дрот i змораныя хлопцы з суровымі твараміi аўтаматамі наперавес. Той страшны сусвет нібы навіс над такім нетрывалым мірным i цісне на яго са злавеснай сілай.
— Мы пабывалі ў мясцінах, праз якія праходзіла лінія руска-нямецкага фронту — Вілейцы, Смаргоні, Крэве, іншых гарадах, — расказвае мастацкі кіраўнік пленэра Дзмітрый Пухоўскі. — Адбылося шмат розных сустрэч, экскурсій на тэму мінулай вайны. I вельмі запомніўся факт, які расказаў гісторык са Смаргоні. На ix тэрыторыі засталося шмат нямецкіх дотаў, i неяк на месцы аднаго з ix дзеці расклалі вогнішча i падарваліся. Потым знайшлі снарады Першай сусветнай, завезлі ix у кар’ер i узарвалі. У паветры паплыў нейкі незразумелы дым. I адразу ўспомнілася, што пад Смаргонню немцы неаднаразова paбілі газавыя атакі. Пасля ix яны ішлі з дубцамі, на канцах якіх знаходзіліся шыпы (так званыя «моргэн штэрн» — ранішняя зорка), i дабівалі салдат.
Праект, які закліканы ўзгадаць пра мінулыя трагічныя падзei, аб’яднаў творчых людзей з Беларусі, Pacii, Украіны. Адметна, што ўдзел у пленэры прымалі як ужо масцітыя мастакі, так i пачаткоўцы. Моладзь мела магчымасць пераняць вопыт у старэйшых i зразумець, чаму так важна ў сваей рабоце не сказіць праўду пра вайну. Шмат чаго цікавага яны пачулі падчас працы ў Магілёве, горадзе, дзе ў гады Першай сусветнай знаходзілася Стаўка апошняга цара Расійскай імперыі Мікалая II.
— Наколькі важныя такія праекты, як гэты? Яны ж тычацца падзей даўно мінулых дзён… — цікаўлюся ў Дзмітрыя Пухоўскага.
— Ведаеце, адзін з нямецкіх военачальнікaў пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне сказаў з надзеяй на рэванш: «Мы яшчэ вернемся сюды гадоў праз 20». Менавіта столькі часу трэба, каб вырасла новае пакаленне. Той, хто бачыў жахі вайны, ніколі i не возьмецца за зброю. А вось маладыя, калі ix правільна ідэалагічна апрацаваць, пойдуць ваяваць. Таму выхаванне маладога пакалення, вяртанне яго у мінулы час — наша першасная задача. Нельга дапусціць разрыву з гісторыяй.