У гонар беларускага паэта Анатоля Вярцiнскага

Кухцiкава, В. У гонар беларускага паэта Анатоля Вярцiнскага : [у Цэнтральнай гарадской бiблiятэцы гарадскi лiтаратурны клуб «Святлiца» правёў iмпрэзу прысвечаную А. Вярцiнскага]  / Васiлiса Кухцiкава // Магiлёўскiя ведамасцi. — 2016. — 23 лютага. — С. 11.

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР за кнігу «Нью-Йоркская сірэна» і лаўрэат прэміі «Залаты апостраф». Анатоль Ільіч Вярцінскі — беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Ён адносіцца да пакалення дзяцей вайны, таму водгук яе мы знаходзім у творчасці паэта. Яго творам уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць. Паэт карыстаецца біблейскімі прытчамі, старажытнымі міфамі, філасофскімі канцэпцыямі, мастацкімі сімваламі і архетыпамі фальклора і літаратуры.

Імпрэзу ў гонар Анатоля Вярцінскага падрыхтаваў і правёў гарадскі літаратурны клуб «Святліца». Прыхільнікі творчасці знакамітага беларускага паэта, у іх ліку сябры гарадскога Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, сабраліся ў чытальнай зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі абласнога цэнтра. Кіраўнік клуба і вядучая Тамара Аўсяннікава ў самым пачатку перадала прывітанне і найлепшыя пажаданні ад аўтара. Затым была паказана мультымедыйная прэзентацыя пра жыццё і творчасць Анатоля Вярцінскага.

У выкананні ўдзельнікаў «Святліцы» Крысціны Башарымавай, Карыны Бурачэўскай, Алены Быкавай, Кацярыны Волкавай, Лізаветы Дзеручэнкі, Аліны Малахавай, Валерыі Пастушэнкі, Валерыі Пухляковай, Таісы Саранчуковай і аўтара гэтай інфармацыі прагучалі радкі з твораў «Пес­ня пра хлеб», «Паэма віны», «Рэквіем па кожным чацвёртым», а таксама вершы «Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня», «Жаночая гордасць», «Я фільм глядзеў. Там Спарта­ка распялі», «Акіян і лужына», «Позірк з космасу», «Сустрэча на Паркавай магістралі», «Гавары са мной ласкава», «Дзве паралельныя прамыя», «Поезд справядлівасці» і іншыя.

Напрыканцы Тама­ра Аўсяннікава расказала аб супрацоўніцтве паэта з беларускімі кампазітарамі. Прагучалі песні Эдуарда Хан­ка «Два полі», Яўгена Глебава «Пасля салюта наступав цішыня», Ігара Лучанка «Песенька пра бусла».