Аўсяннікава, Т. «Знайсці траву сваю гаючую…» / Тамара Аўсяннікава // Днепровская неделя. — 2024. — 4 декабря. — С. 3.
Магілёўшчына славіцца сваімі таленавітымі паэтамі. Тут нарадзіліся Куляшоў, Пысін, Гаўрусёў, Стральцоў, Сербантовіч, Пісьмянкоў, Бурсаў, Шклярэўскі…
Ігар Шклярэўскі (як і Аляксей Пысін) пахаваны ў Магілёве. Апошнюю волю паэта выканаў яго любімы малодшы брат Алег Шклярэўскі. Ён і яго дачка Марыя 14 жніўня 2022 года развеялі частку праху над Дняпром, дзе паэт любіў рыбачыць, і на высокім схіле магілёўскага крэпаснога вала каля гарадскога парку, на тым месцы, якое любіў паэт і якім натхняўся. А частка праху знайшла свой спачын на Машэкаўскіх могілках паміж магіламі бацькоў.
Ігар Іванавіч Шклярэўскі нарадзіўся 25 чэрвеня 1938 года ў Бялынічах. Пасля вайны сям’я пераехала ў Магілёў. У 1946 годзе Ігар паступіў у першы клас Магілёўскай мужчынскай агульнаадукацыйнай школы (зараз гімназія №3), якую скончыў у 1956 годзе. Жыла сям’я на вуліцы Будзёнага, 19/22, кв. 3. У гэтай жа школе вучыўся і брат паэта. Маці, Ксенія Аляксандраўна (1905-1988), -заслужены настаўнік БССР, працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў СШ №1. Бацька, Іван Іванавіч (1889-1978), -настаўнік гісторыі. Высветліць, дзе ён працаваў, пакуль што не ўдалося.
Ігар Шклярэўскі пасля школы паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут, але не скончыў. Больш перспектыўным для будучага паэта бачыўся Літаратурны Інстытут імя А.М. Горкага, у якім ён вучыўся з 1960 па 1965 год на завочным адцзяленні.
Сёння я хачу ўзгадаць Ігара Шклярэўскага і тых землякоў, з кім ён падтрымліваў зносіны. Перш-наперш гэта Ізяслаў Катляроў (1938-2023). Ад вернай спадарожніцы Ізяслава Рыгоравіча паэткі Соф’і Шах я атрымала здымкі і копіі двух дароўных надпісаў на кнігах «Лодка» і «Неназванная сила»:
«Изяславу Котлярову!
Все, что уходит, — остается, лишь именем другим зовется. Все, что пропало без следа, —
Осталось в жизни навсегда.
Будь здоров и не сдавайся.
9/IV-77 г.
Игорь Шкляревский»;
«Талантливому и чистому другу моей юности Изяславу Котлярову — найти силы, найти траву свою целебную. С любовью — Игорь Шкляревский.
14/11-1980 г.».
Ізяслаў Катляроў У юбілейным артыкуле «Поэт не постижимой простоты» («Неман», 6/2018) успамінае, як халодны восеньскі дождж аднойчы прымусіў іх схавацца ў Магілёўскай абласной бібліятэцы. Праз шкляныя дзверы залы яны ўбачылі Аляксея Пысіна, Васіля Матэвушава і Пятра Шасцярыкова. Зайшлі. Не паспелі яшчэ прысесці, як Аляксей Васільевіч ужо аб’явіў: «А вось і нашы маладыя паэты» — і даў слова Шклярэўскаму.
У музейным пакоі абласной бібліятэкі захоўваецца кніга Ігара Іванавіча «Воля» з дароўным надпісам Апяксею Пысіну:
«Дорогой Алексей!
Люблю твою поэзию от души.
«Выходи» на пенсию и пиши!
23/V-73 г.
Игорь Шкляревский».
Зварот на «ты» да прызнанага паэта, старэйшага на 18 гадоў, гаворыць пра блізкія, даверлівыя адносіны між імі.
Шклярэўскі сябраваў з до-ктарам-рэнтгенолагам Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера Нафтолем Фарбе-рам (1926-1988). Пазнаёміўся Ігар Іванавіч з ім, калі ўзніклі пра-блемы са здароўем. У сямейным архіве дачкі Нафтоля Фар-бера Аляксандры Пронькінай беражліва захоўваецца сем кніг э дароўнымі надпісамі.
У памяці дачкі Нафтоля Фарбера Аляксандры Шклярэўскі застаўся высокім, хударлявым і ўсмешлівым. Прыходу госця яна заўсёды радавалася і эаўсёды атрымлівала шакаладку з нязменнымі словамі: «Мая сімпатыя».
У ліпені 1988 года Ігар Іванавіч наведаў родны Магілёў. Сустрэцца са знакамітым земляком пашчасціла В.І. Арцем’еву (1927-2024), які атрымаў тры дароўныя надпісы на кнігах «Гость», «Тайнік», «Избранное». Усе надпісы зроблены ў адзін дзень, 12ліпеня 1988 года.
Добрыя сяброўскія адносіны звязвалі Шклярэўскага з Іванам Цярэнцьевічам Бурсавым (1927-2019), які нарадзіўся ў Клімавічах і, як і Шклярэўскі, большую частку свайго жыц-ця працаваў у Маскве. Бурсаў пахаваны ў сталіцы Расіі на Алабушаўскіх могілках.
Іван Бурсаў і Ігар Шклярэўскі сябравалі ў 60-70 гг. XX ст. Найбольш цесна — у час іх вучобы ў Літаратурным інстытуце. Па нейкай прычыне Шклярэўскі алынуўся ў складанай сітуацыі -Іван Цярэнцьевіч дапамог земляку, за што Ігар Іванавіч быў вельмі ўдзячны старэйшаму таварышу.
Шклярэўскі быў удзячным чалавекам, але характар не заўсёды дазваляў яму выказваць свае пачуцці нават у лістах: «Дорогой Иван! Природа вернула спокойствие душе и помогла осмыслить радость. Мысленно благодарил тебя сильнее, чем сделаю это в письме, потому и не благодарю». (Ліст ад 24.08.1960 г.)
У архіве Бурсава захоўваліся чатыры лісты Шклярэўскага і сем дароўных надлісаў на кнігах. Напрыклад, на кнізе «Я иду!»:
«Дорогой Иван! Лето 60 года — самое светлое, грибное, твое лето! Такое никогда не забывается. В сентябре я ловил окуней. Срезал холодные подосиновики и десятки раз сказал тебе все то, что не сказал вслух. С любовью, Игорь и «Воробышек».
Июнь 1962».
На кнізе «Воля»: «Любимому Ивану с неизменной благодарностью за давнее доброе дело. Игорь Шкляревский, 16/Х- 72 г.».
На кнізе «Похолоданье»: «Дорогому Ивану Бурсову, которому обязан всей судьбой и этой книгой. Благодарит -Игорь Шкляревский. 27/1-79 г.».
Ігар Іванавіч любіў прыроду, быў заядлым грыбніком і рыбаком: «Приехал с рыбалки. Клюет уже слабо, зато грибов — хоть косой коси. Автобусы пахнут грибами и чуть-чуть спекуляцией — грибы стали бизнесом. <…> В Могилеве стоит ветреная скучная погода. Знакомые и товарищи разъехались. <…> Завтра опять на рыбалку. Как твои дела? Что нового в институте нашем и в Москве?» (Ліст ад 24.08.1960 г.)
У лісце ад 17 кастрычніка 1960 года Шклярэўскі паведамляе пра свае справы:
«День добрый, Иван Терентьевич! Давно уже написал тебе письмо, но не отправил. Основная тема письма — стихотворение «Агроном», как мне кажется — лучшее из лучших. Ты сам, наверное, не понимаешь, в чем его сила, так с авторами бывает.
Никак не мог устроиться на работу — вторая причина задержки письма. Первая — не хотел посылать оду, ты мог не поверить в искренность моих слов. Теперь кое-что прояснилось — пишу обо всем сразу. Отдел культуры помог устроиться. На днях приступлю к исполнению должности методиста по драме в Доме творчества. Рецензию на твой сборник пишет Иван Аношкин. Я отдал ему, потому что сейчас в «Могилевской правде» сложные отношения — гнев меняется на милость, милость на гнев, моя Рецецзия могла не пойти. <… >
Извини, пишу как курица по песку — выбил все пальцы, впрочем, я всегда так пишу. Печатаюсь в «Знамени юности».
Ігар Іванавіч займаўся боксам, пра што даведваемся з наступнага ліста (дата адсутнічае)-«Здравствуй, Иван! Начал опять ходить в секцию бокса. Завидую здоровым ребятам — только здоровый человек может написать настоящие книги. А здоровье мое слабоватое. Стихи пишутся — изменяет любимая, а ведь это хорошо — есть повод и для грусти, и для раздумий: Приревную к кому-нибудь, Чтоб сильней полюбить.
А вообще на душе смутно, но я знаю, что и у тебя не в духе марша «Веселых ребят»… <…> Да, если узнаешь, напиши, кто мой руководитель семинара. Жму руку. Игорь».
На пасадзе метадыста Шклярэўскі не затрымаўся. Ён уладкаваўся на завод. Ліст ад 10 сакавіка 1961 года:
«Работаю токарем на заводе «Электродвигатель». С 1 января уже самостоятельно, учеником был недолго. Работа любит, чтобы к ней почаще прикладывали резки — револьверный станок. Норма 600 осей для мотора за смену. Все время одно и то же, за мною — оса перед глазами мельтешит, благо мастер дает иногда другую работу. Наш мехучасток перевели в пластмассовый цех. Скоро не будут пускать в автобус — от шмоток воняет пластмассой. Конец месяца: «Милый! Родной! Давай! Жми! Через смену приди, в воскресенье приди!» <…>
Я скоро стану передовиком. До обеда делаю почти норму. Предлагали в обществе рыболовов и охотников идти работать егерем. Чуть не соблазнился. Не хочется бросать станок. Правой нужно жать по-страшному. Я накачался, сбросил вес, похудел и почернел, но последнее не в счет. Занимаюсь боксом. В моем весе (56 кг) противники зольненькие. Одного (самого техничного) послал «в раздумье». Завтра вышлю последнюю контрольную работу За первое полугодие все 6 уже зачеты. Ковалев прислал письмо. Разбил мою поэму о заключенных. Я с ним полностью согласен. Жду рецензию на стихи, которые обсуждались на круговом семинаре. Времени не хватает. Забегался. <…>
Короче, верчусь как на углях. Возможно, что в марте по вызову «Знамени юности» буду в Минске на совещании рабселькоров. Оттуда рвану в Москву дня на четыре. Хочется увидеть тебя и вообще подышать литературным воздухом. Никуда ничего не шлю, никому не пишу, совсем закопался. Обязательно напиши письмо. Извини за каракули — через час на работу. Жму руку. Игорь».
У лістах Ігар Іванавіч не абыходзіць увагаю прыроду роднага горада:
«Здравствуй, Иван! В Могилеве весна. На расчерченном солнцем асфальте прыгают бесенята. Появилась первая городская фиалка — продает газированную воду. Холодно, весело, хохотно. <…> За это время сошел лед. Днепр почти
не разлился. Сегодня суббота — иду на бокс: первенство области. В Могилеве +8 тепла».
Па словах Рыты Маркаўны (жонкі Івана Бурсава), з Ігарам Шклярэўскім яны сябравалі сем’ямі: прысутнічалі на яго вяселлі, хадзілі ў госці адзін да аднаго. Характар у Ігара Іванавіча быў не просты. 3 цягам часу бачыцца сталі радзей — толькі на літаратурных мерапрыемствах ці ў рэдакцыях.
Паэт Ігар Шклярэўскі наталяў сваю істоту прыродаю, за якую ў яго балела душа, ён цяжка перажываў наступствы чарнобыльскай аварыі. I калі ў 1987 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за кнігу «Слушаю небо и землю», то перавёў яе ў Беларусь на пасадку лесу, пра што сам паэт сказаў так: «Свой гонорар за Государственную премию я превратил в березы, в тополя. На берегу Припяти. И такой же лес растет на Десне».
Сёння той, хто наведае гэтыя мясціны, зможа ўбачыць шыльды з надпісам «Лес паэта Ігара Шклярэўскага».
Ігар Іванавіч цягнуўся да людзей, якія разумелі яго, цанілі яго талент, прыходзілі на дапамогу ў цяжкую хвіліну, таму ў дароўных надпісах ён не скупіўся на эпітэты ў адносінах да адрасатаў. Жадаў ім таго, чаю і сам хацеў: «…найти силы, найти траву свою целебную».
Думаю, што Ігар Іванавіч Шклярэўскі ўсё жыццё шукаў «траву сваю гаючую» не толькі Ў прыродзе, але і ў людзях.
Тамара АЎСЯННІКАВА.