Сінькевіч, Г. Зберагаюць праўду / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 21 лютага. — С. 6.
Крочыць у будучыню і памятаць аб мінулым — для выхаванцаў Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Я.Нікалаенкі гэта набыло асаблівы сэнс. Яны актыўна займаюцца дзейнасцю па захаванні гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Прыярытэтам у дзейнасці вучылішча з’яўляецца выхаванне сапраўдных патрыётаў адданых Радзіме. Але грамадзянская пазіцыя і патрыятызм не могуць узнікнуць з ніадкуль. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны трывала звязаны з кожнай беларускай сям’ёй, сімвалізуюць агульнасць і згуртаванасць нашага народа. Вывучэнне ваеннай гісторыі ў многім садзейнічае станаўленню ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, і гэтаму напрамку ўдзяляем павышаную ўвагу — паведаміў дырэктар Юрый Грышанаў.
Паводле яго слоў, ва ўстанове шмат зроблена па стварэнні адпаведнага вучэбнага прадметна-прасторавага асяроддзя. У рэкрэацыях у ад крытым доступе для кадэтаў абсталяваны памятныя экспазіцыі. У кабінеце гісторыі размешчана дыярама пра абарону Магілёва, на якой адлюстраваны ключавыя моманты бітвы на Буйніцкім полі. Усюды хлопцы могуць азнаёміцца не толькі з фактычнай інфармацыяй, a і вывучыць біяграфіі выбітных байцоў, военачальнікаў, падпольшчыкаў, партызан.
— Ваенны час імкнёмся паказаць навучэнцам не толькі праз факты, даты і лічбы, але і праз прызму рэальных людзей, якія ўнеслі значны ўклад у перамогу над фашызмам. Наша ўстанова носіць імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі, і для кадэтаў ён — сапраўдны прыклад для пераймання — адзначыў Юрый Аркадзьевіч.
Каля стэндаў прысвечаных баявому шляху Яўгена Нікалаенкі, сапраўды часта стаяць навучэнцы. Хлопцы захоплена чытаюць пра подзвігі гераічнага лётчыка, натхняюцца мужнасцю і доблесцю земляка. Ніколі не пустуюць і музейныя куткі вучылішча. Прычым прыходзяць кадэты як падчас заняткаў, так і па асабістай ініцыятыве. Шэраг юнакоў перадалі сюды на захоўванне сямейныя рэліквіі. А кадэты Мікіта Леванькоў і Мацвей Касакевіч і ўвогуле выступілі аўтарамі адной з экспазіцый. Пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Паўла Чабатарова яны стварылі музей у чамадане.
— Ідэя такой дэманстрацыі музейных экспанатаў не новая. Разам з хлопцамі вырашылі паказаць падобным чынам трагедыю дзяцінства, апаленага вайной. Праз лёсы трох дзяўчынак адлюстравалі генацыд, халакост, блакаду Ленінграда. Сабралі ў асноўным рэплікі пэўных рэчаў, копіі афіцыйных дакументаў, але экспазіцыя аказвае моцнае ўздзеянне на вучняў. Усе предметы ў чамадане маюць сімвалічны сэнс, прымушаюць задумацца над каштоўнасцю міру, — расказаў Павел Юр’евіч.
— Калі рабілі музей у чамадане, усвядомілі ўсе жахі ваеннага ліхалецця праз якія прайшлі нашы продкі. Мы павінны памятаць пра гэта, каб такога больш ніколі не паўтарылася, — падзяліліся Мікіта і Мацвей.
Важнасць захавання гістарычнай праўды кадэты ўсведамляюць і праз шматлікія інтэрактыўныя мерапрыемствы. На працягу навучальнага года хлопцы сумесна з педагогамм пастаянна наведваюць месцы баявой славы, прымаюць удзел у тэматычных тыднях прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Асабліва масава праходзіць тут штогадовы адкрыты мікрафон «Сямейны архіў». Напярэдадні 9 мая гэты дыялог аб’ядноўвае ўсё вучылішча: навучэнцы і педагогі расказваюць пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі на франтах, змагаліся з фашыстамі ў партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле.
Сваю памяць кадэты дэманструюць і праз канкрэтныя практычныя слравы — вядуць шэфства над ветэранамі, сочаць за добраўпарадкаваннем воінскіх мемарыялаў, займаюцца пошукавай і даследчай дзейнасцю. I што самае галоўнае — выразна разумеюць выключную значнасць таго, што робяць.
— Героі Вялікай Айчыннай вайны абаранілі свабоду і незалежнасць Радзімы. Дзякуючы ім, мы сёння шчасліва жывём у міры і дабрабыце. У мяне самога прапрадзядуля ваяваў, і гэтым ганарыцца ўся мая сям’я. Памятаць подзвіг салдат-вызваліцеляў, ахвяр генацыду, берагчы праўду пра вайну, не дапусціць скажэння гісторыі — наш абавязак як нашчадкаў пераможцаў, — упэўнены навучэнец 4 курса віцэ-старшына Кірыл Халдоба.
Юнакі выходзяць са сцен кадэцкага вучылішча з трывалымі маральнымі прынцыпамі і патрыятычнымі перакананнямі. Адметна так сама, што большасць хлопцаў мэтанакіравана звязвае жыццё са служэннем Айчыне. Штогод звыш 90% выпускнікоў становяцца курсантамі профильных сілавых УВА.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.