Шчырая майстрыха

Чэкалава, С. Шчырая майстрыха / Святлана Чэкалава // Культура. — 2025. — 14 сакавіка. — С. 13.

Магіляўчанка Ала Смалякова — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца саломапляценнем з дзяцінства.

Ала Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі, працуе з дзецьш ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўзначальвае грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. А ўвесь вольны час аддае любімаму хобі — саломапляценню.

ЯБЛЫК АД ЯБЛЫНЬКІ

— Маці, Алена Васілеўская, стварала сувенірную прадукцьпо з саломы на фабрыцы мастацкіх вырабаў. Каб выканаць план, працавала і дома. Прынясе вялізныя залацісшя пучкі, чаруе над імі, і такая прыгажосць атрымліваецца! Мне, гарадской дзяўчынцы, усё было ў навінку і вельмі цікава, – распавядае Ала аб сваім знаёмстве з мастацтвам саломапляцення. — Спецыяльна рамяству мама мяне не навучала, але калі з дня ў дзень назіраеш за працэсам, то запамінаецца. Я падрасла, пачала ёй дапамагаць. Потым і свае вырабы з’явіліся — пано і сурвэткі, тады яны былі ў модзе.

Абраная прафесія — выхавальнік дзіцячага сада — няхай не наўпрост, але ўсё ж таксама была звязана з творчасцю. Выкладчыкі Магілёўскага педкаледжа актыўную і таленавітую навучэнку заўважылі і падгрымалі. Асаблівую падзяку Ала Смалякова адрасуе класнай кіраўніцы Таццяне Мацвеевай: з яе лёгкай рукі дзяўчына ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе педагагічнага майстэрства, а пазней атрымала першае працоўнае месца ў студыі выяўленчага мастацтва пры дзіцячым садзе, якую пасля і ўзначаліла. Навучальныя праграмы прадугледжвалі знаёмства дзяцей з традыцыйнымі рамёствамі, і для маладой настаўніцы гэта стала прыярытэтным напрамкам у рабоце.

У 2011-м на адным з фестываляў Ала Смалякова пазнаёмілася з народным майстрам Рэспублікі Беларусь па саломапляценні Наталляй Дамінікавай, якая ўзначальвае суполку майстроў народнай творчасці Магілёўшчыны. Тая паглядзела работы навічка, паказала, што трэба было б выправіць, і парэкамендавала падрыхтаваць калекцыю для прадстаўлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Ала паспяхова паўдзельнічала ў рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, і ўжо восенню яе прынялі ў грамадскае аб’яднанне.

СВОЙ ПОЧЫРК

Вырабы Алы Аляксандраўны з іншымі не зблытаць—асаблівыя. Бо майстрыха імкнецца да нестандартных рашэнняў. Тлумачыць:

— Заўсёды хацелася быць не такой, як усе. У садку — маляваць непадобнае на іншых. У школе — апранацца не ў модныя на той час джынсы-піраміды, а ў сукенкі з карункавымі каўнерыкамі. Ужо тады было жаданне праяўляць індывідуальнасць.

Гэтак жа і ў рабоце з саломай. Напрыклад, “жытняя баба” — класічная беларуская лялька. Яе мадэль засталася нам з савецкага мінулага: стройная, стан перацягнуты поясам. Не спрачаюся, прыгожа. Але мне яна здаецца занадта манументальнай. А хочацца, каб у яе была душа, каб асаблівай цеплынёй, “хатнасцю” веяла. Вось і нарадзіўся іншы вобраз. У выніку атрымалася кампазіцыя “Суседзі”: сядзіць дзядуля ў футравай шапцы, на палку абапіраецца, побач мая пышная бабанька стаіць, нешта яму расказвае ды семечкі лузае (у руках сланечнік), а вакол баранчыкі…

Сцэнка —»быццам з сельскага жыцця падгледжана!

Але ж ці здаралася ў майстрыхі так, каб задуманы выраб не атрымаўся і ад ідэі прыйшлося адмовіцца?

— Не, я ўпартая і мабільная, — смяецца Ала. — Калі вырашыла нешта, то ўсё, ніякіх цяжкасцяў не будзе. Салома занадга цёмная? Шалупінне з-пад цыбулі мне ў дапамогу — пафарбую. Матэрыял не падышоў? Прыдумаю, як перарабіць, выкарыстоўваючы іншы. Дарэчы, вельмі люблю лён. У яго натхняльная фактура, мяккія серабрыста-шэрыя колеры а ў нітачцы — асаблівая цеплыня.

СПРАВА Ў КАПЕЛЮШЫ!

У спісе вырабаў, да якіх асабліва ляжыць душа майстрыхі, — галаўныя ўборы.

— Неяк задумалася: чаму, калі размова ідзе пра жаночыя капялюшыкі, адразу успамінаюць Італію? Хіба мы толькі брыль ды картуз можам рабіць? — расказвае суразмоўца гісторыю ўзнікнення ідэі, якая ўвасобілася ў выставу “Капялюшныя гісторыі”. — Вітрыны былі розныя; з італьянскімі капелюшамі, французскімі, іншымі. Адна называлася “У джазе толькі дзяўчаты”.

Была мне замова на чорны капялюшык для конкурсу “У стылі 50-х гадоў”. Я яго пашыла. Тады ж быў і мой першы досвед афарбоўвання. Цікавае назіранне: выраб з нават адбеленай саломы з часам набывае першасную высакародную жаўцізну, а афарбаваны ў чорны колер нават на сонцы не выліньвае — з’яўляецца “сівізна”. Вельмі прыгожа!

Летась стварыла калекцыю вясельных вянкоў — па аналогіі з папулярнымі ў пачатку мінулага стагоддзя, але з саломы, — на “Славянцы” разышліся ўміг. Планую рабіць і саламяныя дыядэмы.

Цяпер мастачка працуе над новым чорным — фасон “одры”. На яго спатрэбіцца 30 метраў тоненькага пляцення  за гадзіну выходзіць 1,2 метра. Ала Смалякова заўважае: з класічнымі мужчынскімі капелюшамі, што вырабляюцца з чатырох саломін, праца ідзе ўтрая хутчэй.

БЯСЦЭННАЯ СУВЯЗЬ

Сёння ў Беларусі назіраецца вялікая цікавасць да народнай творчасці. Ала Аляксандраўна звязвае гэта з падтрымкай майстроў з боку дзяржавы:

— Мы не толькі аднаўляем спадчыну, пакінутую нашымі продкамі, але і акгыўна развіваем яе. Радасна бачыць, як народная творчасць становіцца важнай часткай нашай культурнай ідэнтычнасці, аб’ядноўваючы людзей вакол агульных каштоўнасцей і традыцый. Бясцэнная сувязь!

Святлана ЧЭКАЛАВА