Кантактаваць па-фестывальнаму

Бунцэвіч, Н. Кантактаваць па-фестывальнаму / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2025. — 14 сакавіка. — С. 7.

XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@гt.кантакт” разгорнецца ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Што ў праграме?Якія цікавосткі чакаюцца?

З ПАЎНАЛЕЦЦЕМ!

— Цяперапші фестываль — 18-ы па ліку, — гаворыць намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Вераніка Юргелас. — Гэта значыць, наш форум падышоў да паўналецця — цудоўная дата! I нагода не толькі для віншаванняў, але і для пэўнага асэнсавання, што і як наперадзе, у “дарослым” жыцці. Гэтая праблематыка далейшага жыццёвага і творчага шляху вельмі важная для моладзі, у пэўны момант яна закранае кожнага чалавека. А наш фестываль нават у назве ўтрымлівае слова маладзёжны”, бо арыентуецца найперш на маладых пастаноўшчыкаў і гледачоў. Таму цяперашні форум шмат у чым вызначальны ўдвая, і ведьмі хочацца, каб усё адбылося як мага лепей!

Папярэдняя статыстыка XVIII “М.@гt.кантакта” такая: на восем фестывальных дзен — 24 спектаклі з трох краін — Азербайджана, Беларусі, Расіі. Больш за ўсё будзе расійскіх калектываў — іх чакаецца 14. Беларускіх спектакляў — 9. Яшчэ адзін — азербайджанскі. Упершыню прыязджаюць сем тэатраў — мы заўжды рады і старым, і новым сябрам, бо галоўнае на форуме — прыязная сяброўская атмасфера. Прычым на ўсіх фестывальных пляцоўках, а сёлета іх, як і звычайна, чатыры: дзве нашы сцэны — асноўная і камерная, тэатр лялек і канцэртная зала “Магілёў”.

Імкнёмся працягваць лепшыя традыцыі фестывалю. У адрозненне ад іншых тэатральных форумаў, у нас працуе два журы — дарослае і маладзёжнае. Першае складзена з прафесіяналаў экстра-класа, яго ўзначаліць доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Вераніка Ярмалінская. Другое — студэнты Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва (знакамітага ГІТІСа)

Як заўжды, будуць штодзённыя абмеркаванні ўбачаных спектакляў запрошанымі крытыкамі розных узростаў. Такія падыходы скіраваны на як мага больш аб’ектыўныя ацэнкі і, і адпаведна, выхаванне публікі.

ЛАБАРАТОРНІЧАЕМ

Цэнтрам многіх тэатральных фестываляў з’яўляецца творчая лабараторыя. Сёлетні “М.@гt.кантакт” не будзе выключэннем.

— Для правядзення творчай лабараторыі, — працягвае размову галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Каміля Хусаінава, — запрошана Яўгенія Калеснічэнка з Расіі. Яна выпускніца прафесара Генадзя Трасцянецкага з Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. I ўжо ўдзельнічала ў “М.@rt.кантакце” ў 2018-м, калі разам з іншымі студэнтамі майстэрні Трасцянецкага паказвала спектакль “Карова” па апавяданнях Андрэя Платонава. Праз два гады яна завяршыла навучанне і стала штатным рэжысёрам Рускага акадэмічнага тэатра драмы імя Лермантава ў Абакане, дзе ажыццяўляла сваю дыпломную пастаноўку. Адначасова яна з’яўляецца рэжысёрам Тэатральнай студыі для падлеткаў “ПpoART” пры тамтэйшым тэатры. Як бачыце, у яе ёсць не толькі цікавыя рэжысёрскія напрацоўкі, але і вопыт працы з моладдзю і тынэйджарамі. 3 артыстамі нашага тэатра цягам селетняга форуму яна паставіць эскізны варыянт гогалеўскага. “Шыняля”. Плануецца, што Яўгенія зробіць эскіз з разлікам на жаночае выкананне: для гэтага спатрэбіцца знайсці новы падыход да вядомай аповесці. Дарэчы, рэпетыцыі будуць праходзіць у памяшканні мастацкай майстэрні, бо іншыя сцэнічныя пляцоўкі ўвесь фестываль занятыя. А вынікам стане паказ зробленага ў межах фестывальнай лабараторьй і далейціая праца над спектаклем, які, магчыма, папоўніць рэпёртуар нашага калектыву.

Падобныя “лабараторныя” пастаноўкі з паўнавартасным працягам і ўключэннем спектакля ў афішу сталі яшчэ адной добрай традыцыяй форуму. Летась на ім ажьшцяўляліся адразу дзве эскізныя працы – і абедзве перараслі ў далейшае супрацоўніцтва. “Гульцы” Данііла Сухава па аднайменнай п’есе Гогаля мелі прэм’еру яшчэ ў канцы сезона і ўключаны ў праграму “M.@rt.кaнтакта-2025”. Яшчэ адзін рэжысёр леташняй лабараторыі — Уладзімір Чухланцаў — ажыццявіў камедыю “Цуд святога Антонія” Метэрлінка. Атрымалася весела, імкліва, кампактна. Прэм’ера адбылася 7 сакавіка, і адзін з паказаў праходзіць акурат напярэдадні фестывалю, літаральна папярэджвае яго. Гэта сімвалічна, бо дэманструе ролю творчых лабараторый у агульньным развіцці фестывальнага тэатральнага руху, а таксама ў творчым супрацоўніцтве нашага тэатра з маладымі рэжысёрамі, пашырэнні творчых даляглядаў нашага тэатра, у назапашванні новага рэпертуару.

НАШ СКЛАДНІК

Сярод дзевяці беларускіх спектакляў на форуме прадстаўлена не толькі сталіца, але і рэгіёны. Удзельнічаюць два нацыянальныя тэатры. Купалаўскі прывязе пастаноўку Данила Філіповіча “Двор майго дзяцінства”, створаную пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Беларусі ў галіне культуры. Тэатр імя М. Горкага завітае на форум у пазаконкурснай гасцявой праграме са спектаклем “Фаўст. Здзелка з д’ябдам”, што пастаўлены па Гётэ маладым акцёрам і рэжысёрам Дэвідам Разумавым. Ад РТБД — “Заручыны”, дзе галоўны рэжысёр тэатра Святлана Навуменка з’яднала дзве камедыі пачатку XX стагоддзя. Двума калектывамі будзе прадстаўлены Гомель: абласны тэатр прадэманструе “Каханне. Каханне? Каханне!” па творах А Аверчанкі ў версіі нядаўняга выпускніка ГІТІСа Івана Чумачэнкі, а маладзёжны — пушкінскую “Русалку” ў прачытанні Таццяны Самбук з ТЮГа. Нядаўнюю прэм’еру прапануе Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы – “Дастаеўскі. Гулец” маладой маскоўскай каманды. “Гульцоў” Гогаля пакажуць гаспадары. А іх суседзі з Бабруйска — роздум “Нюрнберг Лава падсудных” выпускніцы нашай Акадэміі мастацтваў Вольгі Барысавец.

Надзея БУНЦЭВІЧ