Таленты Вольгі Бяловай

Зігуля, Н. Таленты Вольгі Бяловай / Нэлі Зігуля // Літаратура і мастацтва. — 2026. — 6 сакавіка (№ 9). — С. 15.

Магілёўская паэтэса і драматург пра выхаванне кнігай і творчыя праекты

Летась у Выдавецкім доме «Звязда» выйшла дзіцячая кніга Вольгі Бяловай «Савелій, Ліхтарык і чароўная Фарбачка». Яна пра рэальных дзяцей з магілёўскай школы. Сёння героям казкі па 15 гадоў і яны добра ведаюць, як шмат залежыць ад слова. I ўдзячны свайму педагогу за тыя ўрокі тэатральнага майстэрства, якія яна ім дала. У аўтара талент знаходзіць агульную мову з падлеткамі: на сустрэчах аўтара з чытачамі сумна не бывав. Пісьменніца заўсёды прыдумвае нешта такое, што кранае юны я сэрцы і абуджае цікавасць.

ЛІТАРАТУРНЫЯ РЭЦЭПТЫ

Вольга выкладае рэжысуру і акцёрскае майстэрства ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы маетацтваў, а да гэтага больш чым 15 гадоў працавала ў школе мастацтваў і разам з дзецьмі са створанай ёю ўзорнай тэатральнай студыі «У Кропку!» ставіла спектаклі. Менавіта тады і нарадзілася гісторыя пра Савелія, Ліхтарыка — пухнатага трусіка і Фарбачку. Спачатку яна існавала ў выглядзе п’есы да спектакля «Таямніцы краіны Гармоніі», які ішоў на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек. А потым зажыла ўласным жыццём у выглядзе казкі.

Цяпер гэтай гісторыяй зацікавілася калега Вольгі па каледжы Надзея Валяева-Дудкевіч. Са сваімі навучэнцамі са студыі «Драма.Арт» яна ставіць інсцэніроўку па кнізе. Кожны ўдзельнік самастойна стварае свайго персанажа. Гэта будзе спектакль з элементамі тэатра лялек.

Вольга Бялова — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У яе першую кнігу «Шчасце» ўвайшлі п’есы і вершы на рускай і беларускай мовах. Яшчэ адна кніга «29», разлічаная на чытачоў ад 20 да 30 гадоў, складаецца з 20 вершаў і 9 пьгганняў пра жыццё і падаецца ў фармаце «адзін дзень з аўтарам». Паэтэсе хацелася, каб яе чьггач мог разняволіцца і прааналізаваць сябе, тое, што яго турбуе. А для кнігі «#настрой_восень» з філасофскай, гарадской і інтымнай лірыкай у яе ёсць нават рэцэпт чытання. Павінен быць кастрычнік або лістапад, абавязкова дождж, утульны плед ці цёплая коўдра і гарбата.

Што датычыцца п’ес, то яны карыстаюцца ў тэатраў попытам. Яшчэ калі Вольга вучылася ва ўніверсітэце, на сцэне імя Янкі Купалы ішла яе п’еса «Прыгоды Заранкі і Янкі». А з 2010 года і да сённяшняга дня ў Магілёўскім абласным тэатры лялек можна ўбачыць спектакль «Пчолка Зуза», пасля якога дзяцей запрашаюць на дыскатэку.

— Любоў да слова ў мянё з дзяцінства, — усміхаецца Вольга. — Першыя вершы пачала складаць з 9 гадоў. Маці дапамагала іх рэдагаваць. Калі назбіралася некалькі сшыткаў, я зразумела, што гэта сапраўдная любоў. Калі ў мяне пыталіся, кім я жадаю быць, я адказвала — паэтэсай.

У Вольгі тры любові — літаратура, тэатр і выяўленчае мастацтва. Калі яна хадзіла ў Магілёўскі абласны драмтэатр на курсы, то марыла стаць адначасова і актрысай, і мастаком, і паэтам. Гэта і вызначыла яе лёс.

— Я паступіла ва Універсітэт культуры і мастацтваў на спецыяльнасць «Літаратурная работа, тэатральная драматургія» і паралельна з другога курса вучылася яшчэ і на графічнага дызайнера, — расказвае яна. — А ўжо калі працавала ў Магілёўскай школе мастацтваў, атрымала ва ўніверсітэце яшчэ адну спецыяльнасць -«Педагагічная дзейнасць», пасля чаго скончыла магістратуру — «Сацыяльна-культурная дзейнасць». Магістарская работа была прысвечана вывучэнню крэатыўнасці ў дзяцей. За дзецьмі, якія крэатыўна мысляць, будучае. I ніякі штучны інтэлект гэтага не заменіць.

СЯМ ’Я+

Вольга Бялова ў каледжы не толькі выкладае, але і кіруе тэатрам «Атмасфера». Ставіць разам з навучэнцамі спектаклі на вострую сацыяльную тэматыку. Вось ужо другі год запар яна са сваім тэатрам удзельнічае ў фестывалі «Тэатральны куфар». Сёлета яны пабывалі там са спектаклем «Карткі для Э.» драматурга з — Санкт-Пецяр-бурга Рыты Кадацкой. Ён пастаўлены ў рамках творчага праекта «Сям’я+», ініцыятарам якога з’яўляецца намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага гарвыканкама Іна Караткевіч.

— Я ўзяла гэтую п’есу, паколькі яна вострасацыяльная, — кажа суразмоўніца. — Сем’і сёння нётрывалыя, часта, на жаль, распадаюцца, і больш за ўсё ад гэтага пакутуюць дзеці. Гэтая п’еса пра хлопчыка, якому ўсяго 4 гады, менавіта яго маналогамі апісваецца ўся сямейная сітуацыя. I ён яе заложнік. Гэты праект унікальны тым, што пасля кожнага спектакля праходзяць дыялогавыя пляцоўкі, у якіх бяруць удзел псіхолагі, эксперты з ЗАГСа. Нас актыўна запрашаюць з гэтай пастаноўкай школы і каледжы. Не меншы рэзананс меў і першы спектакль у рамках праекта — «Ціктокеры» Ірыны Лашко. У ім я выступаю як актрыса ў ролі маці праблемнага падлетка.

«АЖЫЎШЫЯ ЛІСТЫ ВАЙНЫ»

Праект Вольгі Бяловай пад гэтай назвай атрымаў сёлета грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі. Прэм’ера адбылася летась, і ёсць задумка зрабіць пастаноўку яшчэ больш маштабнай. У культурна-адукацыйным праекце задзейнічаны навучэнцы каледжа і калегі. Галоўныя героі яго — аўтары ваенных лістоў, ад імя якіх выступаюць навучэнцы. Са сваёй калегай Надзеяй Валяевай-Дудкевіч Вольга гадзінамі сядзела ў дзяржархіве Магілёўскай вобласці і фондах абласнога краязнаўчага музея імя Я. Раманава, каб выбраць менавіта тыя лісты, якія маюць дачыненне да Магілёўскай вобласці.

— Калі глядач чуе назвы знаёмых яму вуліц, населеных пунктаў, прозвішчы канкрэтных людзей, ён бліжэй да сэрца прымае інфармацыю, — кажа Вольга. — Вось, напрыклад, салдат піша медсястры Лізавеце Мікалаеўне, якая выратавала яму жыццё. Ён быў так цяжка паранены, што баявыя таварышы палічылі яго загінулым, і толькі бой перашкодзіў ім пахаваць яго. Лізавета Мікалаеўна літаральна выхадзіла байца. Дарэчы, яна была настаўніцай школы № 1 у Магілёве. У школьным музеі захавалася шмат інфармацыі пра яе.

Над праектам працавала вялікая каманда. Вольга Бялова і яе калега Надзея Валяева-Дудкевіч адказваюць за сцэнічнае ўвасабленне лістоў з фронту. Лісты чытаюць іх навучэнцы з тэатра «Атмасфера» і студыі «Драма.Арт». Педагог Ірына Вінакурава і яе выхаванцы з арт-студыі «ОКНО» напісалі карціны да лістоў. А навучэнцы Наталлі Багатыровай з ансамбля «Воздушные» забяспечваюць музычнае напаўкенне — выконваюць песні ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

Работа над праектам працягваецца. Вольга Бялова прапанавала далучыцца да агульнай справы бібліятэчным установам, у архівах якіх таксама ёсць ваенныя лісты. Плануецца, што ў пастаноўцы будуць агучаны 80 пісьмаў. I да кожнага будзе стварана асобная карціна. Чытальнікі таксама будуць мяняцца. У планах падключыць магілёўскіх артыстаў з абласных тэатра лялек і драмтэатра.

— Мы пабываем са сваёй культурна-адукацыйнай праграмай ва ўсіх тых месцах, адкуль да нас прыйдуць лісты, — кажа ініцыятар праекта. — Ужо запланавана паездка ў 20 гарадоў Беларусі. Акрамя гэтага, нас чакаюць Бранск і Пскоў. Летась я была ў Бранску як паэтэса і расказала аб праекце «Ажыўшыя лісты вайны». I там вельмі ім зацікавіліся.

Сёлета праект можна будзе ўбачыць і на асобным сайце. Вольга Бялова паведаміла, што ўжо ідзе яго напаўненне. На жаль, працэс вельмі карпатлівы і не такі хуткі. Але яна спадзяецца, што сайт запрацуе ўжо 9 мая.

Між тым да Вольгі Бяловай паступаюць прапановы ад вядомых дзеячаў культуры, настаўнікаў з просьбай даць і ім магчымасць агучыць некаторыя лісты. На сайце плануецца стварыць асобную ўкладку пад назвай «Натхнёныя праектам» і размясціць там ролікі з усімі тымі, хто да яго далучыцца.

А да 8 сакавіка Вольга Бялова і яе каманда запланавалі канцэртную праграму «Жаночае сэрца», прысвечаную Году беларускай жанчыны. I выбралі з «Ажыўшых лістоў вайны» менавіта тыя, якія адносяцца да жонак, маці, дачок, каханых…

ХВІЛІНА СЛАВЫ

Плённая работа Вольгі Бяловай адзначана шматлікімі падзякамі і ганаровымі граматамі ўсіх узроўняў, яна лаўрэат прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне».

— У мяне такое адчуванне, што ў кожнага пісьменніка ёсць нейкая свая хвіліна славы, — кажа суразмоўніца. — Мне здаецца, што для мяне гэтая хвіліна надышла, прычым настолькі блізка, што я не адчуваю нават часу ў сутках. У мяне столькі спраў, праектау, розных мерапрыемстваў — загружанасць вялікая. Але мяне гэта не палохае, наадварот, хочацца пісаць, тварыць, нешта сказаць гэтаму свету. Ёсць яшчэ і канцэртная дзейнасць, дзе я выступаю як вядучая. Некальки маіх песень «круцілі» нават на радыё. Нядаўна напісала яшчэ адну, прысвечаную Году беларускай жанчыны. Кампазітар ужо робіць аранжыроўку. Кожную вольную хвіліну хочацца прысвяціць сям’і. Мая дачка — чэмпіёнка Беларусі па шахматах, і мне цікава з ёй згуляць партыю-другую. А яшчэ вельмі хочацца паглыбіцца ў чытанне кніг або прагляд фільмаў. Каля канапы стаіць велізарная скрыня з кнігамі, якія збіраюся прачытаць. Ёсць таксама спіс фільмаў, якія трэба прагледзець. Ну а па рабоце плануем хутка запусціць праект «Каледж мастацтваў дзецям» («Колледж искусств детям»), скарочана — «КИД». Будучым артыстам трэба прывыкаць да гастроляў.

Нэлі ЗІГУЛЯ