З паветрам на «ты»

Зігуля, Н. З паветрам на «ты» / Нэлі Зігуля // Родная прырода. — 2026. — № 2. — С. 15—18.

Прадстаўляем новую рубрыку, прымеркаваную да Года беларускай жанчыны. Яе матэрыялы прысвечаны прадстаўніцам навукі і прыродаахоўнай галіны, якія штодня клапоцяцца аб навакольным асяроддзі, аднаўленні і захаванні прыродных рэсурсаў.

Так, Іна КАЛЕСНІКАВА пра паветра ведае ўсё. У сістэме экалагічнага маніторынгу Магілёўаблгідрамета яна прапрацавала больш за 20 гадоў. На вачах суразмоўцы адбываліся тэхнічнае пераўзбраенне гэтай галіны і аўтаматызацыя шматлікіх працэсаў, укараняліся новыя метады даследаванняў.

Усё жыццё цікавілася хіміяй, мэтанакіравана паступіла ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава. Па спецыяльнасці я інжынер-тэхнолаг мікрабіялагічных вытворчасцяў. Пасля размеркавання 14 гадоў працавала на камбінаце хлебапрадуктаў: займалася даследаваннем сыравіны на вытворчасці камбікармоў, шмат чаго цікавага даведалася пра збожжа. Але аднойчы мне падказалі, што ў Магілёўаблгідрамеце з’явілася вакансія, і я вырашыла паспрабаваць нешта новае, — расказвае эколаг.

Праўда, тады ўсё ўяўленне аб гідраметэаслужбе ў суразмоўцы зводзілася да карцінкі з прыгожай дзяўчынай на тэлеэкране, якая расказвае пра надвор’е. А тут адкрыўся цэлы сусвет: сіноптыкі, метэаролагі, гідролагі, эколагі… Асабіста яна прыйшла працаваць у групу атмасфернага паветра, якую з часам і ўзначаліла.

— Работа ў лабараторыі вельмі спадабапася, — прызнаецца Іна Калеснікава. Было цікава займацца даследаваннем паветра. Калі пачынала працаваць, у Магілёве былі толькі чатыры дыскрэтныя пункты назірання, дзе браліся пробы паветра. Даныя на іх фіксуюцца 4 разы ў суткі, за выключэннем нядзельных і святочных дзён. Бачылі ў продажы слоічкі з паветрам з Крыма? Гэта, натуральна, камерцыйны ход, але чымсьці нагадвае нашу работу. Тэхнікі бяруць пробы паветра ў спецыяльныя паглынапьнікі — шкляныя ёмістасці асаблівай формы, якія насычаюцца адмысловым паглынальным растворам. Супрацоўнік уключае спецабстапяванне, прапампоўвае паветра праз ёмістасць, і тое рэчыва, што знаходзіцца ў паглынальным растворы, асаджаецца.

V лабараторыі з пробамі праводзіцца шэраг хімічных рэакцый. Методыкі ў асноўным фотаметрычныя, таму ў працэсе даследавання адбываецца змяненне колеру пробы. Калі паветра чыстае, то раствор атрымаецца светлы. Пры перавышэнні дапушчальных канцэнтрацый афарбоўка вадкасці становіцца больш насычанай. Той жа метанол мае колер марганцоўкі. А серавадарод адразу блакітны, а калі ёсць перавышэнне — пясочнага колеру. На спецыяльных прыборах — фотакаларыметрах — проба аналізуецца, здымаецца аптычная шчыльнасць афарбаванага раствору. Канцэнтрацыя вызначаецца з дапамогай камп’ютарнай праграмы.

У пачатку новай эры

Іне Калеснікавай пашанцавала прыйсці падчас росквіту сістэмы назіранняў. З’яўляліся новыя методыкі, пашыраўся пералік кампанентаў, якія даследаваліся, закуплялася складанае аналітычнае абсталяванне.

За актыўную дзейнасць у перааснашчэнні і мадэрнізацыі лабараторыі эколаг двойчы, у 2011 і 2023 гг., прызнавалася лепшым работнікам галіны і вылучалася на Дошку гонару Мінпрыроды.

— Мне было вельмі цікава асвойваць усё новае і перадавое. Гэта быў пачатак новай эры ў сферы экалагічных даследаванняў, — прызнаецца спецыяліст.

У пачатку 2000-х на базе Магілёўаблгідрамета з’явіўся першы пункт, які з дапамогай расійскіх калег быў аснашчаны газааналізатарамі. Яны паказвалі канцэнтрацыю рэчываў ужо непасрэдна на прыборы. А ў 2009 і 2011 гг. у Магілёве былі ўсталяваны дзве аўтаматычныя станцыі, што анлайн паказвалі канцэнтрацыю рэчываў. Сёння паветра ў горадзе кантралюецца пры дапамозе чатырох дыскрэтных і двух аўтаматычных пунктаў назірання.

Калісьці Магілёў уваходзіў у дзясятку самых брудных гарадоў СССР. Але і нават пасля таго як ён перастаў быць горадам «вялікай хіміі», эколагі асабліва ўважліва адсочваюць стан паветра ў раёне прамысловых пляцовак. Так, калі ў абласным цэнтры з’явілася прадпрыемства па вытворчасці тэхвугляроду «Омск Карбон Магілёў», яны асвоілі даследаванні на ўтрыманне вугляродзмяшчальных аэразоляў і сажы ў паветры. Спецыялісты таксама бралі ўдзел у праграме па кантролі аб’яднанай санітарна-ахоўнай зоны Паўднёвага прамвузла.

Штотыдзень звесткі аб перавышэннях утрымання хімічных рэчываў перадаюцца ў санітарную і экалагічную службы абласнога цэнтра для прыняцця мер. А яны ўжо непасрэдна працуюць па крыніцах выкідаў. Зараз лічыцца, што 70 % шкодных выкідаў на рахунку аўтатранспарту. Таму ДАІ павінна рэгуляваць абстаноўку, арганізоўваць з гэтым улікам транспартныя патокі.

Настаўніца маладых

Спецыялістаў па экалагічным маніторынгу ў Магілёве рыхтуе Беларускі ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхнапогій, які шчыльна працуе з Магілёўаблгідраметам. Трэцякурснікі тут пастаянныя госці.

— Мы вучым іх, як на справе прымяняць тыя веды, якія хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць ва ўніверсітэце. Нашы прыборы і метады даволі спецыфічныя. Разам са студэнтамі робім аналізы на аснове проб з нашых назіральных пунктаў. I практыканты самастойна вылічваюць канцэнтрацыі, — дзеліцца Іна Калеснікава.

Дарэчы, эколагі і самі ў бесперапынным працэсе пазнання. Так, добрай нагадай для абмену напрацоўкамі і вопытам з’яўляецца Рэспубліканскі экалагічны форум, делегатам якога яна таксама была.

— На мерапрыемства прыязджаюць дэлегаты з усіх абласцей, працуюць секцыі, абмяркоўваюцца праблемы, ладзяцца розныя экаакцыі. Можна пазнаёміцца з інавацыямі і лепшай практыкай калег.

Жыццёвы выбар

Беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя — гэта ўжо стыль жыцця Іны Капеснікавай.

Нас дома ніколі проста так лямпачка не гарыць, а вада не льецца з крана. Сартыруем і смецце (нават маці навучыла!). Пластык, як вядома, не раскладаецца, з вадой трапляе ў Сусветны акіян…

У сям’і Калеснікавых любяць падарожнічаць і адпачываць на прыродзе. Нядаўна суразмоўца з сяброўкамі каталася на каньках. Не супраць і пракласці з сябрамі лыжню ў лесе. Лецішча, праўда, свайго няма, але, калі знаёмыя запрашаюць, ніколі не адмаўляецца.

— Калі маладзейшыя былі, сем’ямі збіраліся на прыродзе, смажылі шашлыкі. Але ніколі не пакідалі на месцы адпачынку смецце. I мае дзеці таксама навучаны прыбірацца. Наогул, лічу, што любоў да прыроды можна выхаваць на экаакцыях. Нават выйсці і пачысціць снег — гэта ўжо пачатак справы. Няхай людзі адарвуцца ад гаджэтаў, атрымаюць зарад бадзёрасці ад кантакту з прыгажосцю. Гэта ж толькі на карысць!

Насамрэч, у Беларусі створана ўсё, каб чалавек меў усе магчымасці для самарэалізацыі. Можна паспрабаваць сябе ў чым заўгодна, аднак мой нязменны жыццёвы выбар — ахова навакольнага асяроддзя.

У 2024 г. у Магілёўаблгідрамеце з’явілася першая перасовачная лабараторыя на базе аўтамабіля. Яна часта выкарыстоўваецца для кантролю якасці паветра ў самым праблемным месцы горада -на чацвёртай пляцоўцы СЭЗ «Магілёў».