Анталогiя лiтаратурнай Магiлёўшчыны

   Анталогiя лiтаратурнай Магiлёўшчыны // Могилевская правда. — 1998. — 21 ноября. 

Мікола
Аўрамчык

3 тых многіх, каму пашчасціла зыжыць у агні вайны, давялося спазнаць шма г трагічных часін, — і пісьменнік Мікола Аўрамчык.

Ён нарадэіўся 14 студзеня 1920 года ў вёсцы Плёсы Бабруйскага ра­ёна. Дзяцінства яго нічым не адроз нівалася ад аднагодкаў сялянскіх дзяцей. Закончыў Цялушскую сямігодку і сярэднюю школу ў Бабруйску. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педінстытута і адначасова стаў працаваць у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусi». У 1940 годзе М.Аўрамчыка прызвалі ў войска, а з першых дзён вайны ён на фронце. У 1942 годзе, у час вядомай трагедыі Дру­гой арміі. паранены, ён трапіў у палон, пазней вывезены на хатаржныя работы ў шахты Рура. Выжыць яму дапамаглі старыя шахцёры-немцы, якія асуджальна адносіліся да фашызма i вайны.

У канцы красавіка-45 М.Аўрамчыка вызвалілі амерыканцы і перадалі ў савецкую зону. Аднак прыгоды яго на гэтым не скончыліся. У адпаведнасці са сталінскай тэорыяй аб здрадніках М Аўрамчык прайшоў «чысцілішча». Яму яшчэ пашанцавала. У адрозненне ад іншых яго накіравапі не ў ГУЛАГ, а на аднаўленне шахтаў Данбаса. Пра тэта Мікопа Аўрамчык расказаў потым у кнізе паэзіі “Сустрэча былых канагонаў» (дарэчы, адзначанай Літаратурнай прзміяй імя Янкі Купалы) і ў кнігах прозы — рамане «Падзямелле» і аповесці “Палон».

У 1945-м Мікола Аўрамчык нарэшце вярнуўся ў Мінск. У 1949 годзе скончыў аддзяленне журнапістыкі БДУ. Зноў жа адначасова працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў. Але найбольш яго лёс быў звязаны з часопісам “Маладосць», у якім ён загадваў аддзелам паэзіі з 1953 і да 1980 года. Ён даў пуцёўку ў літаратуру шматлікім паэтам, можна сказаць, што палова сённяшняга Саюза беларускіх пісьменнікаў — яго хрэснікі.

Паэзія М.Аўрамчыка — сюжэтна-апавядапьная і, як адзначала крытыка, мае выразны аўтабіяграфічны пачатак, што праявілася нават у першых трох кніжхах паэзіі. Большасць вершаў мела агульнарытарычны характер, што было характэрна для ўсёй літаратуры канца 40-х — пачатку 50-х гадоў. Паэт быццам не давяраў свайму ўласнаму вопыту. Паваротным у творчасці М.Аўрамчыка быў зборнік паэзіі «Кпючы жураўліныя’, у якім праявіўся роздум над праблемамі часу, заклапочанасць лёсам Радзімы, айчыннай культуры. Узбагацшася рыфма вершаў, узмацнілася метафарызацыя. А са эборніка “Сустрэча былых канагонаў» ён заняў трывалае месца ў кагорце вядучых беларускіх паэтаў.

Найбольш поўна самавыявіцца паэг змог толькі ў канцы 80-х. А калі расшыфразаць адно месца з дзённікавых запісаў Максіма Танка, то можна меркаваць, што М.Аўрамчык з’яўляецца аўтарам шырокавядомай сатырычнай паэмы «Сказ пра Лысую гару».

Зараз паэт жыве ў Мінску.

* * *

РАДОВІШЧА

Паклады.
Як корань ад гэтага слова

Цаў многія парасткі ў мовах славян,

Радовішчаў многіх
падземныя сховы
Уйіыр разрасліся

аж пад акіян.
Якія ж багацці дуты захаваны
У сэрцы тваім, чалавек, калі ты
Знаходзіт паклады ў гарах. акіянах,
У нетрах пустынь і ў пластах мерзлаты?
Шукаю яіху цябе безупынку,
Шукаю старанна і доўга падчас…
Цушэўных пакладаў знаходжу крупінку,
А ўтойваеш ты іх —
бязмяжны запас.

1974 г.