Блiзняцоў, Л. «Iнтэрлялька-98»: поспех «Чырвонага каптурка» / Л. Блiзняцоў // Веснiк Магiлёва. — 1998. — 12 ноября.
3 3 па 8 кастрычніка Магілёўскі абласны тэатр лялек знаходзіўся на V Міжнародным фестывалі “Інтэрлялька-98” у г.Ужгарадзе, дзе прадстаўляў рэспубліку сваім знакамітым спектаклем “Чырвоны каптурок”. Акрамя Украіны, на фестывалі свае спектаклі прадстаўлялі тэатры Румыніі, Чэхіі, Балгарыі, Славакіі, Бразіліі. Магілёўскі “Чырвоны каптурок” быў прызнаны лепшым і атрымаў дыплом за высокамастацкі сплаў музыкі, сцэнаграфіі, рэжысуры і выканаўчага майстэрства.
Сваімі ўражаннямі аб мінулым фестывалі дзеліцца мастацкі кіраўнік, дырэктар Магілёўскага абласнога тэагра лялек Алег Жугжда.
— Алег Алегавіч, што запомнілася больш за ўсё?
— Па-першае. на ужгарадскай “Інтэрляльцы” мы не першы год, тэта ужо наш чацвёрты закарпацкі фестываль. Ужгарад, як і заўсёды, сустракае не толькі традыцыйнай гасціннасцю, але i добрым цёплым надвор’ем. Але самае прыемнае тое, што апошнія два фестывалі пэўная частка публікі ішла ўжо канкрэтна на спектаклі нашага тэатра. Так што мы там ужо як бы свае.
— Спектакпі якіх тэатраў Вас зацікавілі?
— Было вельмі прыемна паглядзець тэатры Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі з іхтрадыцый- ным высокім узроўнем. Гэта планка еўрапейскага узроўня, якому, па прызнанню крытыкі. Магілёўскі абласны тэатр лялек цалкам адпавядае. А калі браць выказванні членаў журы.уякімнагэты раз давялося ўдзельнічаць і мне, то, акрамя фразы, выказанай мастацкім кіраўніком тэатра з Румыніі «The best in show” (“Лепшы у паказе!”) пра спектакль нашага тэатра, членам журы было цяжка дабавіць нешта яшчэ.
— У маі гэтага года Магілёўскі тэатр лялек з гэтым жа спектаклем быў на фестывалі ў Нарвегіі. Калі параўнаць два фестывалі, то што можна сказаць?
— Фестываль у Бергене мае статус нацыянальнага тэатральнага фесгывапю, на якім быпі прадстаўлены ўсе віды тэатральнага мастацтва. Фестывалі ж вузка прафесійныя, да якіх адносіцца і “Інтэрлялька”, носіць больш абмежаваны характар, г. зн. для пэўнага кола гледачоў і спецыялістаў. Ужгарадскі фестываль уваходзіць у лік еўрапейскіх фестываляў, праводзімых пад эгідай міжнароднага саюза лялечнікаў “Уніма”. I такім чынам мае таксама дастаткова высокі прэстыж.
— А дзе Вас прымалі больш-цёпла?
— Такога прыёму, як у Ужгарадзе, “Чырвоны каптурок” яшчэ не ведаў: апладысменты пасля кожнай арыі, смех пасля кожнай рэплікі — усё гэта прадстаўляла некаторую цяжкасць пры выкананні, таму што “Чырвоны каптурок” — гэта спектакль-опера.
— У Бергене спектакль ацанілі ў чатыры балы з пяці магчымых, а ў Ужгарадзе ён стаў лепшым. Якую ацэнку Вы лічыце больш прафесійнай?
— Справа ў тым, што ў Нарвегіі спектакль ацэньвалі як твор мастацтва. Там былі прадстаўлены сімфонія, опера, балет і г.д„ і была важнай мастацкая каштоўнасць твора. А ў Ужгарадзе спектакль ацэньваўся па законах жанру.
Па прычыне адсутнасці тэатра на фестывалі “Белая Вежа”, куды асабіста быў запрошаны Алег Алегавіч, ён растлумачыў наступнае:
— Па-першае, прыарытэт заўсёды застаецца за тым, чыё запрашэнне атрымана раней, а па-другое, безумоўна, тэатр аддае перавагу фестывалю, на які яго запрашаюць у якасці ўдзельніка са спектаклем, а не ў якасці афіцыйнай асобыДг.зн. дырэктара).
Пры поўным аншлагу 11 кастрычніка Магілёўскі абласны тэатр лялек адкрыў свой 22-гі тэатральны сезон спектаклем “Казка пра трох парсючкоў”, а 17-га кастрычніка ў тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Казкі з куфэрка» ў пастаноўцы Алега Жугжды.
7 лістапада тэатр пакажа свой знакаміты спектакль “Казка пра трох парсючкоў” у Гарсдні, дзе адбудзецца рэспубліканскі фестываль творчай моладзі тэатраў драмы І лялек. Пажадаем творчых поспехаў магілёўскім лялечнікам, а таксама іх таленавітаму кіраўніку.