Дз’ячкоў, А. Будынкi i людзi : [заочная экскурсiя па Магiлёву] / Алег Дз’ячкоў // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 29 июня. — С. 22.
У завочную экскурсію па Магілёву запрашае нашых чытачоў вядомы ў Магілёве краязнаўца, старшыня ТБМ імя Ф.Скарыны Алег Дз’ячкоў. Ён ініцыятар цікавай ідэі правядзення ў Магілёве бясплатных экскурсій з аматарамі гарадской даўніны. Сёлета прыхільнікі суполкi яе лідэр адкрылі сезон агляднай пешаходнай экскурсіяй, прымеркаванай да «Фэсту экскурсаводаў» і Дня аховы помнікаў і памятных мясцін, з якой ён знаёміць і нашых чытачоў.
3 свай го жыццёвага досведу добра ведаю, што найбольш цікава распавядаць пра гісторыю Магілёва самім магілёўцам. Бо, як часцяком бывае, усё жыццё жывём на адной вуліцы, гадамі ходзім на працу звыклымі шляхамі каля пазнавальных з дзяцінства будынкаў, і нам падаецца, што ўсё даўным-даўно нам вядома і знаёма. Таму акцэнт на тэты раз быў зроблены на цікавых збудаваннях, выбітных асобах і падзеях, звязаных з імі. Асаблівасцю было і тое, што распавядалі пра архітэктурныя адметнасці, якія захаваліся да нашага часу і якія ўжо даўно зніклі з аблічча нашага горада. У якасці экскурсаводаў сябе маглі паспрабаваць усе прысутныя — цікаўныя і апантаныя апавядальнікі.
Гісгорыя большасці еўрапейскіх старажытных і заможных гарадоў пачынаецца з замка, або з Замкавай тары. Але ў наш маршрут унесла карэкціроўкі надвор’е, і экскурс гіачаўся ад абласнога краязнаўчага музея, да якога экскурсанты прытуліліся, каб схавацца ад дажджу. Пра будынак музея захапляльна распавяла супрацоўнік установы Марына Тарасава. Будынак быў пабудаваны ў 1770-х гадах пасля далучэння да Расійскай імперыі. Тут месціліся губернскі архіў, урачэбная ўправа і суд. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі менавіта ў гэтым доме на другім паверсе, дзе зараз месціцца зала прыроды, былы расійскі імператар Мікалай II развітваўся з афіцэрамі Стаўкі. Зараз гэтыя старажытныя залы займае музей імя Еўдакіма Раманава — знакамітага беларускага гісторыка, грамадскага дзеяча, краязнаўцы і археолага. Менавіта ён склаў першую археалагічную карту Магілёўскай губерні.
Па сканчэнні дажджу мы рушылі на Замкавую гару ў парк М. Горкага, дзе калісьці спачыў наш легендарны Машэка. Гэта месца — не проста магіла Льва, не проста парк, а яшчэ i помнiк археалогіі, дзе культурны слой дасягае 5-6 метраў! Археалагічныя даследванні тут праводзіліся М. Ткачовым і I. Марзалюком. У 13 ст. драўляныя ўмацаванні былі знішчаны татара-манголамі. Затым будуецца невялікі замах, які ў 1407 годзе наведаў вялікі князь Літоўскі Вітаўт. Велізарны замах з 7 вежамі будуецца толькі ў 1526 г. Замах моцна пацярпеў падчас Паўночнай вайны. А ў 19 ст. тут быў створаны парк, які называўся паркам Дэмбавецкага ў гонар славутага магілёўскага губернатара.
Затым наш шлях вёў на плошчу Славы. За сваю гісторыю плошча шмат разоў мяняла назву: Гандлёвая. Губернатарская, Свабоды, Перамогі, Савецкая. Прыкладна там, дзе зараз Вечны агонь, раней знаходзіўся палац губернатара, а крыху лявей быў дом губернскага праўлення.
У часы Вялікага княства на Гандлёвай плошчы былі гандлёвыя рады і ганебны слуп, дзе выконваліся у прысуды. 3 боку ратушы знаходзілася Апейная мураваная брама, ад якой вёў спуск да Дняпра праз Школішча. Школішча з’яўлялася раёнам кампактнага пражывання магілёўскіх яўрэяў. Тут стаяла вядомая халодная сінагога. Пра гэту сінагогу магілёўцам раславяла Міла Ізаксон. Сінагога драўляная, пабудавана ў 17 стагоддзі, а ў 18 — распісана мастаком з горада Слуцка Айзекам Сегалам (па адной з версій, продкам Марка Шагала). Драўляны будынак перажыў усе войны, пажары і рэвалюцыі, а ў мірны час у 1938 годзе быў знесены. Зараз на Школішчы засталося толькі два будынкі: невялікі аднапавярховы дом пачатковай яўрэйскай школы хедэр, якую перабудоўваюць інвестары пад гасцініцу, ды двухпавярховы жылы дом, які знаходзіцца па вуліцы Грамадзянскай.
Пра ратушу, сімвал нашага горада, нам распавёў легендарны Генадзь Галоўчык. Менавіта ён зрабіў гадзіннік, які зараз упрыгожвае вежу магілёўскай ратушы. Спадар Генадзь узгадаў часы Стэфана Баторыя, эпоху права Магдэбургскага, паўстанне 1661 года, калі магілёўцы самастойна знішчылі варожы гарнізон, і зруйнаванне будынка ў 1957 годзе. Зараз тут знаходзіцца музей гісторыі Магілёва. На першым паверсе месціцца галоўны экспанат музея — Статут ВКЛ 1588 года, па якому жылі нашыя землі з 16 па 19 стагоддзі!
Далей рушылі па вуліцы Ленінскай, былой Ветранай, Вялікай Садовай, Інжынернай, Дзекабрыстаў. I спыніліся ў Спаскім завулку за ратушай, адкуль раней пачынаўся Спаскі праваслаўны манастыр. Пра яго нам натхнёна распавёў Сяржук Дымкоў. У Спаскім завулку былі гандлёвыя рады манастыра і званіца, на якой па загаду Георгія Каніскага быў усталяваны тэлескоп, а таму званіцу і звалі «Астранамічная вежа». На месцы будынка былога будтрэста №12 знаходзілася мураваная Спаская царква, пашкоджаная падчас вайны і канчаткова знесеная ўжо ў мірны час. Манастыр да 18 ст. быў драўляны і ў верасні 1708 г. згарэў, капі па загаду маскоўскага цара Пятра I Магілёў быў цапкам спалены. Мураваную Спаскую царкву ў стылі позняга віленскага барока будаваў у 1740-50 гадах архітэктар Іаган Глаўбіц. Ён жа пабудаваў для Каніскага i палац, які захаваўся да нашага часу. 3 левага боку ад палаца знаходзіўся будынак праваслаўнай духоўнай семінарыі, якую заснаваў свяціцель Георгій. У семінарыі навучапіся многія выбітныя дзеячы: Андрэй Мрый, Васіль Шашалевіч, Усевапад Ігнатоўскі, Яўстафій Багданоўскі, Іван Насовіч, Іван Грыгаровіч, Канстанцін Палікарповіч, Міхась Зарэцкі і іншыя. Ад манастыра захаваліся брама і два флігелі.
Праз Ленінскую вуліцу, каля плошчы Славы, дзе зараз знаходзіцца музычная школа, ў пачатку 17 стагоддзя быў заснаваны Багаяўленскі праваслаўны манастыр. Багаяўленская царква была ўзведзена ў 1636 г. у стылі магілёўскай школы дойлідства і з’яўлялася першым мураваным праваслаўным храмам у Магілёве. Інтэр’ер храма быў аздоблены фрэскавымі роспісамі, дзе сярод іншых выяў была таксама і фігура Яна Агінскага — асноўнага фундатара царквы. Пры манастыры iснавала друкарня, у якой працавалi Спірыдон Собаль, Максім і Васіль Вашчанкі. У пачатку 20 ст. ігумнам быў Мелхiседэк, які затым стаў беларускім мітрапалітам.
На вуліцу Вялікую Шклоўскую, у 19 ст. Дняпроўскую, а зараз Першамайскую, выходзіла чатырох’ярусная званіца, якая была да рэвалюцыі самым высокім будынкам у нашым горадзе. Пасля рэвалюцыі ў манастыры быў рэспубліканскі архіў.
Будынкі моцна пацярпелі падчас вайны. I ў знявечаных мурах Багаяўленскай царквы жыла сава, якая па начах наводзіла жах на мясцовых жыхароў. Званіца была знесена яшчэ перад вайной. А царкву ў 1950-х гадах спачатку ўзарвалі, пры гэтым, загадаўшы жыхарам бліжэйшых дамоў заклеіць шыбы у аконных рамах, а затым ацалелыя сцены расцягвалі тэхнікай.
Праз дарогу, дзе зараз музей этнаграфіі (былы музей дзекабрыстаў), у 17-18 стагоддзях будуецца цэлы комплекс кляштара ордэна езуітаў. На месцы музея ў 17 стагоддзі быў пабудаваны калегіум. Навучалі езуіты бясплатна, бралі вучняў з розных канфесій, навучанне ў пачатковых класах вялося на беларускай мове. На той час тэта была самая лепшая адукацыя ў Еўропе. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1820 годзе будынак пераходзіць да ваеннага ведамства. Пасля паўстання дзекабрыстаў каля 50 удзельнікаў утрымліваліся ў гэтых памяшканнях, дзе над імі вяліся следства і суд. Пасля вайны тут была абутковая фабрыка. А ў 1970-х гадах старажытны будынак хацелі знесці, але дзякуючы намаганням краязнаўцы Іераніма Філіповіча руйнаванне было спынена. Пэўны час пасля рэканструкцыі тут працаваў музей дзекабрыстаў. Да ремонту музея на будынку месцілася памятная шыльда, прысвечаная дзекабрыстам у Магілёве. Цікава, куды яна потым падзелася?!