84 метры пошуку i знаходак

   Рагiн, Я. 84 метры пошуку i знаходак : [V Мiжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгiчны рэсурс развiцця грамадства»] / Яўген Рагiн  // Культура. — 2016. — 15 кастрычнiка. — С. 10-11.

З 11 па 15 кастрычніка ў Магілёве праходзіць V Міжнародны форум «фадыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». V сераду на пляцоўцы ля Абласнога метаj дычнага цэнтра на і роднай творчасці і і культурнаасветнай работы пачаў працаваць кірмаш рамёстваў. Сёлета ён падаўся дакладным эпіграфам да асноўнай форумнай дзеі.

Фарбы розныя — палітра адна

Сярод віртуозных ганчарства і бондарства — унікальная праца спецыялістаў Заеліцкага дома рамёстваў з Глускага раёна — купальскі пояс даўжынёй у 84 метры. У момант, калі друкуюцца гэтыя радкі, пояс павольна павялічваецца, бо ткацтва яго не спыняецца. Пачыналі працу самыя старэйшыя ткачыхі вобласці, працягваюць — іх вучаніцы. Вось і ў той дзень, не зважаючы на восеньскую прахалоду, пояс жыў і рос. А вакол яго нязменна збіралася купка замежных удзельнікаў форуму. Хтосьці, з дасведчаных, таксама браўся за справу, і яна множылася плёнам. Ці не так, паступова, але няўхільна, узводзіцца будынак пад назвай «сусветная традыцыйная культура», дзе ўнёсак кожнага народа ўплятаецца ў супольную бязмежную прастору. Фарбы розныя, а колеравая палпра агульная. I ад выступления да выступления кожнага з удзельнікаў міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі «Песенная i танцавальная фальклорная спадчына: ад традыцый да сучаснасці» я згадваў пра гэтую міждзяржаўную фальклорную еднасць неаднаразова.

Плён стасункавання

Пра канферэнцыю — крыху ніжэй. Вынікамі прынята артыкул заканчваць, але менавіта імі я хачу распачаць. Дзеля чаго ў пяты раз ладзіцца магілёўскі форум, які вымагае ад аблвыканкама, абласнога метадычнага цэнтра немалых высілкаў? Дзеля інтэграцыі нашай нацыянальнай культуры ў сусветную прапору. А на гэтым не эканомяць…

Дык вось, канкрэтныя вынікі форуму. Беларусь увайшла ў Міжнародную асацыяцыю фальклорных труп. Замежны бок узяў на сябе праезд і ўтрыманне нашых самадзейных калектываў. Натуральна, павялічылася колькасць выездаў за мяжу, пашырылася геаграфія гастроляў. Возьмем, да прыкладу, Асіповіцкі раён. Тамтэйшыя гурты «Сузор’е» Пратасевіцкага СДК і «Крынічка» Асіповіцкай ДШМ № 1 тры гады запар здзіўляюць выступленнямі Турцыю. На апошнім форуме начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Асіловіцкага райвыканкама Ірына Раманчук і супрацоўнік Департамента міжнародных культурных сувязяў арганізацыі «Harman Folklore» ca Стамбула Омера Ферда Коскун сустрэліся як даўнія добрыя знаёмыя. У тым купальскім поясе ёсць і турэцкая нiта. I не толькі! Цягам пяці гадоў творчыя калектывы Асіповіччыны пабывалі ў 12 краінах свету, (эта Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Балгарыя, Іспанія, Швецыя, Францыя… Згаданае «Сузор’е» прапагандавала беларускую традыцыйную культуру ў Партугалн і Італіі. Заўважце, гаворка толью пра Асіповіцкі раён.

Так што ўдзел у магілёўскім форуме адчыняе даверы ў свет, дапамагае захоўваць мірны баланс паміж краінамі, развівае сусветную культурную спадчыну.

Да таго ж — дапамагае змагацца з праблемамі міжнзроднай грамадой.

Праблемы — ідэі — вынiк

Яны, дарэчы, на канферэнцыі форума не замоўчваліся. Нездарма на адкрыцці міжнароднага мерапрыемства намеснiк мінiстра культуры нашай краіны Васiль Чэрнік зазначыў, што такі форум — самая прыдатная пляцоўка для наладжвання творчых дыскусій і ажыццяўлення новых ідэй.

Ідэй гэтых хапала ў кожным выступленні. Намеснік дырэктара федаральнага Дзяржаўнага расійскага дома народнай творчасці Ірына Казлова гаварыла пра тое, што стварэнне грунтоўнага цыкла культурна-асветніцкіх перадач на тэлебачанні так і застаецца марай. Нібыта з нашага, беларускага, языка сарвала. Iдэя туг адна — быць больш нэстойлівымі ў ажыццяўленні намечанага. Тое ж самае тычыцца i недасканалай нарматыўна-прававой базы для захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Пра вырашэнне яшчэ аднаго хваравiтага пытання распавёў на канферэнцыі генеральны дырэктар славацкага нацыянальнага ансамбля «Sluk» з Браціславы Юрай Хамар. На базе калектыву створаны Цэнтр нематэрыяльнай культурнай спадчыны Славакii. Рэалiзаваны адзін з праектаў гэтай арганізацыі. Гаворка пра Электронную энцыклапедыю традыцыйнай народнай культуры. Створаны і адпаведны сайт. У перспектыве ён павінен стаць часткай еўрапейскай інфармацыйнай структуры. Пытанне, як падаецца, актуальнае для кожнай з краін свету.

Як захаваць фальклор, калі фалькларыстаў мала, а агульна-адукацыйная школа не надае гэтаму пытанню належнай увагі? Пытанне паставіў і паспрабаваў на яго адказаць Маўрыцыа Негра — прадстаўнік Італьянскага фальклорнага саюза, саюза фальклорных калектываў рэгіёна Фрыўлі-Венецыя-Джулія. Тут, па яго словах, існуе тры кірункі дзейнасці: адпаведныя праекты ўключаюцца ў цыкл дадатковага навучання, ствараюцца фальклорныя курсы для выкладчыкаў, рыхтуюцца даследчыкі, здольныя фіксаваць узоры традыцыйнай культуры. Уцягненню моладзі ў дадзеную справу садзейнічае і валанцёрскі pyx.

I навука, i практыка

Як і заўжды, навука на форуме шчыльна суседнічала з практыкай. Удзельнікі міжнароднага мерапрыемства скіраваліся ў Чэрыкаўскі раён. Тут адбылося свята рамёстваў, музыкі, песні i танца «Залатыя руны народнай творчасці». Былі прадэманстраваны таксама абрадавая праграма «Ад Калядак да Пакрова», канцэрт з удзелам фальклорных калектываў Магілёўскай вобласці.

А 14 кастрычніка Краснапольскі раён прэзентаваў форуму творчую акцыю «Сябрына на Пакроў».

Падчас форуму было падпісана пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж усгановамі культуры Магілёўскага абласнога метадцэнтра і Валагодскім абласным навукова-метадычным цэнтрам культуры, Тверскім абласным домам народнай творчасці.