Энергiя Магiлёва

    Клiмаў, А. Энергiя Магiлёва : [экскурсiя па установам культуры Магiлёва] / Алег Клiмаў // Культура. — 2016. — 3 снежня. — С. 1, 10.

Якая песня без баяна, якая зорка без расы, якая маршрутка без шансону. Але па да розе ў Магілёў яе кіроўца злггаваўся і пасажыры абышліся зусім без песень. А вось на зваротным шляху кіраўнік Цэнтра беларускай драматурги, рэжысёр, акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматурги Аляксандр Марчанка, які нарадзіўся ў гзтым горадзе, кампанію мне ўжо не склаў. I разбаўляў маю «адзіноту» расійскі спявак і кампазгтар Андрэй Касінскі, на ўао моц паведамляючы з калонак, што «мы жарим, жарим, жарим, жарим корюшку с тобой всю ночь. Ах, Оля, Оля, Оля, Оля Олюшка, пусть улетят печали наши прочь…» Але мой смутак не ляцеў, і я гараваў пра лес рыбы. I перабіраў у памяці «перыпетыі» паездкі, калі мы з Аляксандрам Анатольевічам зазірнулі ў некалькі ўстаноў культуры Магілёва.

Тут ён вучыўся ў хіміка-біялагічным класе, дзе выкладчыкамі былі выпускнікі БДУ, а там традыцыі самадзейных тэатраў прыжыліся, вось педагогі і перанеслі апошнія ў школу, прапаноўваючы навучэнцам паўдзельнічаць у пастаноўках-скетчах, шаржах на навуковыя тэмы, што тыя з радасцю і рабілі. Аднак сцэнічная «зараза» да падлетка Сашы не прыстала, і па заканчэнні школы ён збіраўся пайсці ў медыцыну. I нават яго зусім выпадковы запіс у сёмым класе ў тэатральны гурток Палаца піянераў і школьнікаў (цяпер Абласны цэнтр творчасці), які адчуваў хранічную патрэбу ў хлопчыках на разнастайныя ролі, з намечанага шляху збіць не мог. Пакуль у старшых класах пад уплывам кіраўнікоў народнага тэатра Дома культуры чыгуначнікаў (пазней Цэнтр культуры і вольнага часу чыгуначнікаў, а цяпер Культурна-спартыўны цэнтр), у якім Саша апынуўся таксама не па загадзе сэрца, ён і задумаўся пра іншы выбар.

— Па тым маіх адчуваннях Магілёў тады быў горадам досыць аднастайным, сумным ды змрочным, горадам вечнай пахмурнай восені, у культурным сэнсе — правалам, за рэдкімі выключэннямі, — узгадвае Аляксандр Анатольевіч. — I маё парыванне збегчы з яго было, з аднаго боку, свядомым, а з іншага — не. Так, хацелася з’ехаць, а куды?.. Куды дарога прывядзе. Ну, а калі разумныя людзі раілі, дык няхай тэта будзе звязана з акцёрствам.

У 2002 годзе ён ўжо заканчвае тады яшчэ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (без прыдатна «мастацтваў»), атрымаўшы кваліфікацыю «Рэжысёр. Выкладчык».

Людзі і «манекены»

Рэдкім выключэннем у магілёўскім культурным жыцці пачатку — сярэдзіны 1990-х пры тым, што Абласны драматычны тэатр у той час знаходзіўся на капрамонце, быў Абласны тэатр лялек з галоўным рэжысёрам Алегам Жугждам.

— У мяне, як у любога дзіцяці, уяўленне пра той тэатр было як пра нешта сапраўды дзіцячае і наіўнае, — дзеліцца Аляксандр. — I вось я ў яго трапляю, па-мойму, на спектакль «Чайка». У ім і лялек было няшмат, затое дзейнічалі «жывыя» акцёры, якія гралі ў настолькі камернай прасторы, што да іх можна было дакрануцца рукой. Напэўна, тады я і палюбіў блізкія зносіны з публікай.

Дакрануцца і сёння можна, але з тых часоў, знаходзячыся ў ранейшым будынку, тэатр разросся — у шырыню, вышыню, глыбіню. Паказаў нам амаль усе яго патаемныя памяшканні дырэктар Уладзімір Андрэенка, нават у самыя нетры мы спусціліся, дзе ў майстэрнях працуюць бутафоры і абнаўляюцца ды ствараюцца лялькі. Каласальнае ўражанне пакінуў гэты сапраўдны Дом Мастацтва. Будзь у нас больш часу, экскурсія магла б стацца даўжэйшай, да таго ж, аўдыенцыі ўУладзіміра Сцяпанавіча чакалі госці са Смаленскага абласнога тэатра лялек, што прыехалі ў той вечар на спектакль «Пікавая дама», які прывёз Гродзенскі абласны тэатр лялек.

— А вы гастралюеце? — спытаў я ў Андрэенкі і з задавальненнем яшчэ раз кінуў погляд на газету «Культура», што ляжала на стале ў кабінеце дырэктара.

— У апошнія дзесяць гадоў шмат — у Польшчы, Германіі, Галандыі, Расіі… У асноўным гэта фестывалі. Цяпер ідуць перамовы аб камерцыйных гастролях з некалькімі спектаклямі па расійскіх гарадах.

Самай вялікай праблемай і ў дзейнасці свайго тэатра, і беларускіх тэатраў лялек наогул Уладзімір Сцяпанавіч называе тое, што сярод профільных ВНУ краіны толькі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў навучае акцёрскаму ды рэжысёрскаму майстэрству такога профілю: на маладых прафесіяналаў у гэтай галіне культуры дэфіцыт. Рэпутацыю наймоцнага прафесіянала, таленту мае цяперашні галоўны рэжысёр тэатра Ігар Казакоў. Яго пастаноўкі становяцца падзеямі не толькі ў горадэе ці вобласці, але і ў краіне наогул, рэгулярна прэтэндуючы на ўзнагароды ў сферы тэатральнага мастацтва. Замежныя фестывалі таксама не пакінулі без прызоў гэтыя спектакль Сярод найбліжэйшых планаў Ігара Аляксандравіча — да канца года выпусціць спектакль «Сіняясіняя» паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча, а ў вельмі недалёкай перспектыве — паставіць трыпціх па беларускіх казках.