Танкi на школьным двары

    Маркава, С. Танкi на школьным двары : [настаўнiк працоўнага навучання СШ № 23 У. Варонiн] / Святлана Маркава // Рэспублiка. — 2016. — 6 снежня. — С. 4.

Танкавую армію свету стварылі вучні магілёўскай СШ № 23. У незвычайнай калекцыі больш за сто баявых самаходных машын. Першая з’явілася каля трох гадоў таму. ідэя, адзначыў настаўнік працоўнага навучання Уладзімір Варонін, лунала ў паветры.

— Hi для каго не сакрэт, што віртуальныя танкавыя баталіі — адны з самых захапляючых гульняў для хлопчыкаў. Але адна справа ціснуць на клавішы, і зусім іншая — зрабіць машыны ўласнымі рукамі. Для гэтага і нейкія веды патрэбныя, неабходна навучыцца інструментам валодаць і ўпартасці назапасіць, — лічыць Уладзімір Іванавіч. — У той жа час сам працэс «вытворчасці» танкаў уключае ўсё тое, чаму павінны навучыцца хлопчыкі падчас заняткаў на ўроках працы альбо факультативах па гэтым прадмеце. Так і з’явіліся першыя танкавыя «брыгады» Адзінаццацікласнік Дзмітрый Лукоўскі гэтай справай захапіўся адным з першых. I асабіста сабраў ледзь не большую частку калекцыі.

Дзмітрый Лукоўскі сабраў ледзь не большую частку калекцыi

«Усе танкі, адзначыў ён, — дакладныя копіі баявых машын розных краін і эпох.

Спачатку з’явіўся нямецкі «Леапард», потым «Каралеўскі тыгр», «Фердынанд», французскі «Леклерк». У спісе гатовых макетаў ёсць нават зна-камітая «Армата» — найноўшая версія расійскага танка». Уся тэхніка драўляная. За аснову юныя майстры бяруць сасну — тэты матэрыял падатлівы. Некалькі гадзін — і брус пад нажоўкай, стамескай, напільнікам набывае выгляд, падобны да ваеннай машыны. Аднак да запаветнай кропкі яшчэ далёка: кожная дэталь патрабуе максімум увагі і часу, суадносін з чарцяжамі і дакладнай афарбоўкі. Як і ў заводскіх танкаў, башня і ствол у макетах рухаюцца. Здаецца, яшчэ хвіліна — і танк пойдзе ў бой.

— 3 гэтымі мадэлямі нашы вучні займалі прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, яны па-бывалі ў Мінску і нават у Санкт-Пецярбургу, — адзначыў дырэктар школы Аляксандр Кунанец. 

Дарэчы, у Санкт-Пецярбургу на конкурсе Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выхаванцы магілёўскай СШ № 23 за свае дасягненні ў мадэліраванні атрымалі спецыяльны дыплом. Аднак на гэтым спынянца не збіраюцца, бо маюнь шмат задумак папаўнення танкавага парка. А галоўнае — жадаючых гэтыя планы ажыццявіць.