Яравiкоў, П. «Сучаснасць у пэўным сэнсе бяздарная» / Павел Яравiкоў // Веснiк Магiлёва. — 2004. — 23 июня. — С. 13.
У Магiлёускiм абласным драматычным тэатры адбылмя сустрэчы гледачоў з вядомым драматургам i лiтаратуразнаўцам, нашым земляком Сяргеем КАВАЛЁВЫМ. С. Кавалёу — аўтар п’ес «Трышчан ды Iжота» i «Сестры IJcixei», якiя з поспехам iдуць у нашым тэатры ўжо колькi год. А ў гэтым сезоне набыла жыццё яшчэ адна пастаноўка — «Легенда пра Машэку». Але не толькi гэтаму прысвячалicя сустрэчы. Лiтаральна некалькi тыдняў таму з друку выйшаў першы том зборнiка п’ес драматурга «Стомлены д’ябал», знаёмства з якiм i адбылося ў ветлiвай зале драмтэатра. Пасля адной з сустрэч драматург пагадзiўся адказаць на некалькi пытанняў.
— Вы шмат супрацоўнічалі з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам. Узнікае пытанне: чаму такая цікавасць менавіта да гістарычнай тэматыкі?
— Ну, больш гістарычная — гэта «Легенда пра Машэку». Гэта нават не гісторыя, а старажытнасць. Таму што гісторыя — гэта нешта канкрэтнае, што адбывалася ў мінулым, з датамі, з рэальнымі падзеямі… Не скажяш, напрыклад, што «Сёстры Псiхеі» — гістарычная п’еса. Але характэрна, што дзеянне адбываецца, у асноўным, у мінулым. Гэта звязана, па-першае, з тым, што я займаюся выкладаннем літаратуры Сярэднявечча, Рэнесансу. I мне здаецца, што ў тых далёкіх эпохах засталося тое, чаго няма цяпер: актуальныя сэнсы, цікавыя сюжэты. I засталося там нешта універсальнае: сітуацыі такія, як, напрыклад, гісторыя пра Трышчана, Іжоту і караля Марка. А па-другое, гэта, відаць, звязана з мовай. Я пішу па-беларуску і толькі па-беларуску… I бачыце: тэатр рускамоўны, але ставіць п’есьі, напісаныя па-беларуску. Мне здаецца, што беларуская літаратурная мова вельмі прыгожа кладзецца на старажытную канву. Значна лелей, чым у п’есах, напрыклад, пра сучаснасць. Таму што, калі мы паспрабуем уявіць нейкае маладзёвае асяроддзе, якіх-небудзь тынэйджэраў ці тусоўкі, якія размаўляюць на беларускай літаратурнай мове, то я ў гэта не вельмі веру. Сама мова выглядае калькаванай. I мне здаецца, зараз вельмі мала пішацца п’ес пра сучаснасць. I папракаюць часта драматургаў, якія пішуць пра сучаснасць, што вось, п’есы ці слабыя, ці нават бяздарныя. Некалі я пажартаваў, што гэта не драматургі бяздарныя, якія пішуць пра сучаснасць, а сама сучаснасць крышачку бяздарная ў пэўным сэнсе.
— Ці збіраецеся працягваць супрацоўніцтва з Магілёўскім драмтэатрам? 3 якімі тэатрамі наогул працуеце?
— Мне вельмі прыемна супрацоўнічаць з вашым тэатрам. Хацелася б i далей супрацоўнічаць, таму што тут, калі п’еса трапляе на сцэну, яна не губляецца і жыве ў добрым доме. Часам, бывае, паставяць спектакль, год-два пройдзе — i ўсё. А тут «Трышчан ды Іжота» ідзе ўжо чацвёрты год… Спадзяюся, што «Легенда пра Машэку» стане «візітоўкай» тэатра i так-сама будзе жыць доўгі час. Я адчуваю сябе ў магілёўскім тэатры вельмі добра. Мне падабаецца зала, акцёры… Некаторых я проста люблю. I таму гэтае супрацоўніцтва, можна сказаць, на ўзроўні сяброўства.
— Вы засталіся задаволенным прэмернай пастаноўкай «Легенды пра Машэку»?
— Так, задаволены, тым больш, што п’еса пісалася, у адрозненне, напрыклад, ад «Трышчана ды Іжоты», калі пе-рад магілёўскай прэм’ерай ужо былі дзве папярэднія ў іншых тэатрах, спецыяльна для Магілёва. Мажліва, яна настолькі асацыіруецца з Магілёвам, што ніякі іншы тэатр нават не захоча яе ставiць. Гэта быў цікавы праект, калі тэатр, акцёры, дырэктар замовілі напісаць п’есу… А я сказаў: «Дзякуй за прапанову», але неяк скептычна настраіваўся: чаму Машэка? Колькі можна пісаць пра Машэку! I толькі гады праз два, калі я ужо заканчваў цыкл п’ес, я зноў звярнуўся да Машэкі. Зараз гэтыя п’есы выйшлі ў дзвюх кнігах: адна з іх, «Стомлены д’ябал», ужо ўбачыла свет, і ў яе ўвайшла «Легенда пра Машэку» разам са «Стомленым д’яблам», «Звар’яцелым Альбертам» i «Тарасам на Парнасе». У першай кнізе больш такія мужчынскія імёны, а ў другой — больш жаночыя: «Трышчан ды Іжота», «Балада пра Бландою», «Францішка, або Навука кахання», «Саламея». Зусім выпадкова так карты растасаваліся, І я вельмі рады, што так атрымалася… Другую кніжку, напаўжарт, называюць феміністычнай…
— Драматургі ўжо звярталіся да магілёўскай легенды. У чым адлюстраваўся ваш новы погляд на гэтае народнае паданне?
— Безумоўна, многія звярталіся. Гэта быў папулярны сюжэт, і ў дваццатыя-трыццатыя гады былі створаны адразу дзве п’есы: адну з іх напісаў Яўген Міровіч, другую — Віталь Вольскі. Але ў аснове гэтых п’ес ляжаў сацыяльны канфлікт. Былі паны, сяляне, усё зразумела… Да тага ж быў яшчэ фільм, які знялі ў 60-ыя на «Беларусьфільме». Добры фільм… Але там быў Машэка — гэткі беларускі Робін Гуд, вызваліцель, а супраць яго — пан, кабета-здрадніца. Было супрацьста-янне, і зноў было ўсё зразумела: гэтыя — нашы, гэтыя — чужыя. А ў маёй п’есе няма такога сацыяльнага канфлікту. З’яўляюцца новыя героі. Для мяне беларусы — тыя манах, ваявода, нават князь — такса-ма прадстаўнікі беларускага народа, хоць і нялепшыя. I мне хацелася пазбегнуць адназначнага канфлікту, паказаць барацьбу дабра і зла… Не сацыяльны падзел, а падзел, можа быць, філасофскі, выбар светапогляду, пошукі шчасця… I паказаць, што кожны чалавек робіць памылкі, часам трагічныя, якія можна выправіць толькі смерцю…
— Зборнік п’ес — гэтапершае выданне вашых твораў у асобнай кнізе?
— Так. Калі я займаўся яшчэ літаратурнай крьггыкай, быў адзін калектыўны зборнічак, падборка паэзіі. Але гэтая драматургічная кніга — першая. Чаму так позна выдадзена? Ну, па-першае, я хацеў скончыць гэты цыкл, не хацелася выдаваць тры або чатыры п’есы… Да тага ж у нашай краіне існуе традыцыя, што п’есу спачатку трэба паставіць, а ўжо потым — друка-ваць. Інакш тэатр губляе права на першую пастаноўку. Напрыклад, у Заходняй Еўропе наадварот: п’есу не ставяць, пакуль яна нідзе не надрукавана. Там існуе паняцце «выдаўца», і тэатр звяртаецца не да драматурга, а да выдавецтва… Сапраўды досыць доўга гэтыя п’есы ішлі да друку. Але мне здаецца, што яны трапілі ў добрае выдавецтва. Гэта новае незалежнае выдавецтва «Логвін», якое друкуе беларускую некамерцыйную літаратуру гераічнымі намаганнямі. I ім, безумоўна, вельмі цяжка. А мой прыезд у пэўным сэнсе звязаны з тым, што аўтар таксама хоча дапамагчы выдавецтву. Кніга павінна знайсці свайго чытача. I не выпадковага чытача, а зацікаўленнага. Ну, і па-другое, мяне вельмі ўразіў той факт, што калі кніга выдаецца, яе кошт, напрыклад, 5000 рублёў, а калі трапляе ў кнігарню — 8000. А потым усе гавораць, што беларускую кнігу не купляюць. I вось гэта абсурднасць, гэта такая перашкода, што калі мы хочам, каб чьггалі па-беларуску, кнігі павінны быць больш тонкія: іх сабекошт меней.
— Калі не сакрэт, над чым вы працуеце зараз?
— Зараз не вельмі дзіўны перыяд. Перыяд падагульненняў. Мне давялося пісаць прадмову, досыць вялікую, і там прасачыць развіццё беларускай драматурги, паказаць той кантэкст пакалення тутэйшага, сучаснага пакалення. Адначасова ў мяне рыхтуецца кніга п’ес у Польшчы. Гэта таксама заняло шмат часу: трэба было пераглядзець пераклады, сам напісаў уступнае слова, карэктура. I наступная кніга, якую я пішу — навуковая кніга пра літаратуру Беларусі позняга Рэнесанса, пра пачаткі беларускага тэатра — тэатра ў ВКЛ. Дарэчы, асабіста мне заўсёды цікава было даведацца пра першыя пастаноўкі. Цікава было б знайсці, можа, сучасную адаптацыю зрабіць… Тэатр жа беларускі, магілёўскі пачынаўся не з часоў Купалы,,а з 17-18-га стагоддзяў…
— Ёсць меркаванне, што сучасная беларуская драматургія падзяляецца на рускамоўную беларускую і беларускамоўную беларускую драматургію. Як вы ставіцеся да гэтага? Як доўга працягнецца такое дзяленне?
— Тут два варыянты. Аптымістычны — калі ўсе разам пачнуць пісаць па-беларуску. Песімістычны — па-руску. Але сама мова руская застанецца, таму што беларуская літаратура ніколі не была чыста беларускай. Так што гэта ўжо пэўная традыцыя. Але падзел ідзе зараз па ўзросту — вось што характэрна. Маладое пакаленне — Андрэй Курэйчык, Андрэй Карэлін, Рыгор Цісецкі і іншыя — усе пішуць паруску. Нават у тэатры Беларускай драматурги тое, што зараз ставіцца, усе перакладзена з рускай мовы. Па-беларуску пішуць дзяўчаты, напрыклад, Вольга Гапеева, Ганна Ціханава… Прычым пішуць даволі цікава. На гэта я ўскладаю вялікія надзеі.
— У чым жа унікальнасць беларускай драматурги, беларускага тэатра?
Беларускі тэатр невядомы ў свеце, можна сказаць амаль дакладна. Але калі наш спектакль трапляе за мяжу, больш на што звяртаюць увагу — на акцёрскае выкананне. Зусім іншая ў нас школа, і школа даволі добрая, хаця мы да гэтага вельмі самакрытычна ставімся. Ну i яшчэ, беларускі тэатр больш традыцыйны, чым расійскі, польскі. I гэта тэатр маленькай краіны. Для параўнання: у Маскве больш за сотню тэатраў, у Беларусі — дваццаць. Я думаю, што беларускі тэатр — гэта, безумоўна, не авангард, але ж ён мае свае пэўнае месца. Досыць шмат увагі і да драматургіі. Раней увогуле была праблема: збяруцца драматургі і рэжысёры — пачынаецца сварка. «Чаму вы нас не ставіце? — Чаму вы дрэнна пішаце?». Сітуацыя змянілася ў наш час, у час перабудовы.
— Ці магчыма гэта звязаць са станаўленнем нацыянальнай самасвядомасці?
— Магчыма. Беларусь атрымала (хацела яна таго ці не) самастойнасць, тэатр — таксама. Перарваліся тады ўсе кантакты з расійскімі, маскоўскімі драматургами i якраз у тэты перыяд сталі з’яўляцца беларускія спектаклі ў тэатрах не толькі беларускамоўных. Ну і з’явілася новае пакаленне драматургаў: Яраслаў Адамчык, Максім Клінковіч, Ігар Сідарук, Пятро Ва-сючэнка, Сяргей Кандрашоў… Напрыканцы 80-х ніхто не ўяўляў, што можа існаваць тэатр, дзе будзе толькі беларуская драматургія. I штотуды людзі будуць хадзіць.
— А якія ў вас адносіны да магілёўскага гледача?
— Не так даўно я чытаў інтэрв’ю аднаго з маіх самых любімых польскіх рэжысёраў, які ставіць фантастычныя спектаклі. ён гаварыў, што ўсе тэатры ро-бяць спектаклі на прасунутую публіку, на крытыкаў. Але і публікі, і крытыкаў хапае толькі на дзве-тры прэм’еры, а потым паказваюць усё, што нарабілі, падлеткам. Так у польскіх тэатрах, так і ў Мінску… Так што мяне не здзівіла, што ўзроставая мяжа ўпала да 4-5-га класа, як сёння на «Легендзе пра Машэку». А ўвогуле магілёўскі глядач мне спадабаўся яшчэ гады тры таму, калі я быў тут апошні раз на прэм’еры «Турандот». Усе былі апрануты па-святочнаму. Было бачна, што яны ў тэатр прыйшлі, а не забеглі паглядзець. Тым больш, што мне падабаецца адрэстаўрыраваны будынак тэатра. Гэткая невялікая зала, у якой так утульна адчуваеш сябе побач з землякамі.