Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303

Warning: Parameter 2 to wp_hide_post_Public::query_posts_join() expected to be a reference, value given in /var/www/user12162/data/www/csgpb.by/old/wp-includes/class-wp-hook.php on line 303
Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина — УК «ЦСГПБ»
Библиотека-филиал № 2 им. И. Шамякина
28.09.2017

первая гб 22Не, класікі не паміраюць —
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.
(В. Лукша)

Такімі словамі пачынаўся цыкл інтэграваных урокаў «Сэрца на далоні часу», прысвечаных народнаму пісьменніку Беларусі І.П. Шамякіну, у межах творчага праекта «Іван Шамякін. Талент, непадуладны часу».

На працягу верасня бібліятэку наведалі навучэнцы 11-ых класаў устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №4, 5, 6, 11, 15, 22, 25, 26, 27, 28, 31, 38, 43, 45 г.Магілёва», «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1, №2».

Пачалося мерапрыемства з міні-экскурсіі, у межах якой удзельнікі пазнаёміліся не толькі з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка, але і з яго творамі, а менавіта з поўным зборам твораў у 23 тамах. Аматарам фотаздымкаў прапанавалі фоталетапіс «Іван Шамякін: вядомы і невядомы», дзе па рэдкім фотоздымкам можна вывучаць творчы і жыццёвы шлях пісьменніка.

Прысутныя з увагай слухалі аповед аб народным пісьменніку Беларусі, які належыць да пакалення творцаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной у інфармацыйнай зоне «Самы сучасны пісьменнік», дзе ва ўтульнай абстаноўцы можна пачытаць і творы Івана Шамякіна. 

Затым навучэнцаў запрасілі на літаратурную гадзіну «Чалавек вялікай душы і таленту», у межах якой яны паглядзелі фрагменты з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, праслухалі музычныя кампазіцыі, якімі захапляўся пісьменнік, наведалі віртуальны музейны пакой «Іван Шамякін. Талент, непадуладны часу». Скончыўся ўрок праглядам дакументальнай стужкі «Імгненне жыцця» па жыццёваму і творчаму лёсу пісьменніка.

А ў завяршэнні мерапрыемства ўсе зрабілі агульны фотаздымак на памяць аб тым, што наведалі нашу бібліятэку.

первая гб 22 IMG_20170922_142250

IMG_20170921_103309 DSCN7539

Вверх